Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А то аднаго разу было так: сядзеў я на гары вельмі маркотны. Дануся, убачыўшы ў мяне пісьмо, папрасіла:

Дазволь...

Я падаў канверт.

З вёскі пісалі, што маці Сцяпана Рамановіча лягла на аперацыю і старой спатрэбіліся сродкі. Нават самая нескладаная аперацыя ў Польшчы тады каштавала столькі, што можна было купіць на гэтыя грошы карову. Каб памагчы жанчыне, мае сябры хадзілі ўжо касіць да памешчыка, але зарабілі яшчэ недастаткова.

Сцяпанаў наган — таксама грошы, і цяпер я не меў права яго трымаць.

Давядзецца развітацца з ім! — паскардзіўся я.

Разумею цябе,— з павагай вярнула яна пісьмо і задумалася: — Пачакай, Янку, нешта прыдумала!..

Пад вечар пайшоў я на ўрокі і паведаміў аб сваім клопаце Суткусу. Альбінас узяўся дапамагчы.

I праўда. Не прайшла і гадзіна, як ён прадаў рэвальвер Генрыху Станеўскаму за пятнаццаць злотых. Я не дасядзеў да канца заняткаў: пабег на пошту адсылаць грошы.

Вяртаўся я назад нібы пасля развітання з дарагім чалавекам. Дома ляжала запіска: мяне выклікалі.

На гары чакала Дануся. Са змоўніцкім тварам яна разгарнула газету, падала мнк бліскучы прадмет і шапнула:

Ад мяне падарунак!

Я ўтаропіўся на тое, што ляжала на маёй далоні, і адчуў, як задрыжалі мае рукі.

Уй, малайчына, Данка!

Ты толькі цяпер пра гэта даведаўся?

Але ж адкуль гэта ў цябе, Дана? — спытаўся я, шчаслівы, аглядаючы рэвальвер.

Яшчэ зусім новенькі. Са свежымі фабрычнымі знакамі на рукаятцы — двума жарэбчыкамі.

— Не бойся, мілы, бяры!— Мая разгубленасць была ёй, відаць, прыемнай.— Гэта толькі адзін з калекцыі таты! Фірмы «Кольт»: па-англійску «кольт» — жарабя. Бяры, бяры, не сумнявайся, я апраўда-юся порад татам, не бойся!.. I цяпер ён не хутка вернецца ў горад...

Але ўдзячнасці ў мяне хапіла ненадоўга.

6

Сядзелі мы на сваёй гары, схаваўшыся за кусты. Нізам па сцежачцы ўвесь час хадзілі людзі, мы за імі назіралі.

Дануся, як усе жывыя натуры, не патрабавала для вучобы спецыяльнай цішыні, умоў. Яна адначасова вучыла, гаварыла са мной, сачыла за тым, што адбывалася навокал. Раптам Дануся закрыла падручнік і паказала мне на паненку на сцежачцы:

Падабаецца?

Я прыгледзеўся. Паненка як паненка. Толькі з чорнай радзімкай ля носа.

Цікавае ў ёй адно гэта! — паказаў я сабе на шчаку, незадаволены тым, што перапынілі мае думкі.

Сядзіць са мной, а душа недзе лунае...

З кім, па-твойму?

Са студэнткай!

Убіла сабе ў галаву, столькі разоў ужо дапікала Вольгай, што мяне нарэшце гэта раззлавала:

Што ты заладзіла — адно і адно! Ідзі да д'ябла са сваёй студэнткай!

Не буду, Янэчку! — пачала яна лашчыцца.— Толькі не сярдуй. Ты — адзіны чалавек, з якім мне так хораша!

Мне зрабілася яе шкада, я размяк і зноў забыў пра сваю тугу, пра ўсё на свеце.

Назаўтра Дануся з'явілася з кавалачкам аптэкарскага пластыру на шчацэ.

Вязальнай спіцай укалолася,— паясніла яна.

Лапінка адстала, і я заўважыў кропку, выпечаную ляпісам.

Не глядзі!— пачырванела яна і прыціснула пальцам пластыр.

Мяне гэта кранула. Зноў зрабілася яе шкада. Агарнула такое жаданне схапіць паненку на рукі і пацалаваць, што гэта нават яна адчула. Хутка закрыла падручнік і насцярожылася. Ад чыстых і спалоханых яе вачэй я сумеўся. Толькі нязграбна ўзяў яе касу і, як у нас на вёсцы хлопцы з-за самалюбства прыкрываюць сваю чуллі-васць грубасцю, праказаў:

Эк, хвост... Бабскія фокусы...

Дануся пакрыўдзілася, адабрала касу і закінула на плячо.

Наогул я часта заўважаў, што грубыя і часамі дурныя мае вы-хадкі надта яе абражаюць, але дзяўчыну цягнула да мяне нейкая сіла, якой паненка, відаць, не магла даць рады. I Дануся з яшчэ большым імкненнем спяшалася на спатканне ды старалася дагадзіць мне.

Так здарылася і на гэты раз. У паступны дзень яна прыйшла ў хусцінцы і спыталася:

Нічога не заўважаеш?!. Не?!.

Абсалютна! — здзівіўся я.— А што?

Тады пачакай тут, а я зайду на гару першая.

У гэты дзень я наогул мала бачыў з таго, што рабілася навокал. Калі я ўзабраўся на гару, Дануся была ўжо без хусцінкі.

Ну, а цяпер? — спыталася яна зноў.

Нібы іншай канфігурацыі твар?.. Не, мабыць, мне так здаецца.

А ў чым справа, вытлумач!..

Па-твойму, сёння я такая самая, якая была ўчора? Толькі цяпер я спахапіўся, што ў яе не было кос. Валасы Данусі былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія ці карэйскія дзяўчаты.

Я іх спецыяльна... Яны табе не падабаліся...

Выдумала нешта!..— адвярнуўся я, нездаволены. Яна пакрыўдзілася зноў. Крыўда была ціхая, бяссільная. Дануся пайшла на край гары, села, апусціла галаву і заплакала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x