А як жа, адгадаў пан! Мы чырвоныя, нібы радыска: разрэж, а ўсярэдзіне — белая! — жартавала бойка Вольга.
Го-го-го-го, але ж брава!
Вы не ведаеце тых тыпаў? — перабіў іх сур'ёзны голас палі-цыянта, якому ўжо не цярпелася прыступаць да выканання службо-вых абавязкаў.
Не! — катэгарычна заявіла Вольга.
Тых двух?!. Нашы бурсакі з гімназіі Касцюшкі,— падхапіла Дануся.— Няўжо пан Генрых такі службіст: не правядзе нас, калі нават я загадаю?
Панна Данута на гэты раз павінна прабачыць, я не адзін...
Пакуль адбываўся гэты дыялог, мы стараліся адысці як мага далей.
«Ах ты, гадзіна! — падумаў я пра Станеўскага. Што ён працуе ў дэфензіве[ 16 16 Дэфензіва — тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.
] было для мяне громам з яснага неба.— Дык вось чаму ты так пазбягаў мяне! — прамільгнулі ў памяці ўсе неасцярожныя словы, якія я пры ім сказаў.— Вось чаму ты апранаешся, як кароль, маеш на халву і шакалад, звяртаешся да ўсіх з развязнай фамільярнасцю!.. А я, дурань, яшчэ збіраўся пагаварыць з табой як са сваім хлопцам, каб не блытаўся з эндэкамі!.. Дзе была мая галава?.. Тады дзіўна, навошта ты куніў Сцяпанаў наган? Няўжо табе, халую, дэфензіва не давярае казённы?»
Наша спешка выклікала падазронасць. Патрулі пакінулі паненак і затупалі ў наш бок. Ноччу на пустой вуліцы — нібы зімой на лёдзе — цяжка вызначыць, блізка хто крочыць ці далёка. Часамі здавалася, што яны далёка, то зноў па спіне прабягалі мурашкі вось-вось цап-нуць за каўнер!.. Каб не выдаць сябе канчаткова, азірацца не адважваліся.
Усе брамы былі пазамыканыя, а ззаду паліцыя. Мы несліся з усіх ног!
Колькі патронаў? — спытаўся студэнт.
Барабан. Але страляць нельга. Паліцыянты з карабінамі, у шпіка — наган, адкрыюць пальбу — мы прапалі. I Станеўскаму толькі выдам сябе. Чорт, чаму я такі доўгі!
А можа, і не пазнае! — няўпэўнена пераконваў сябар: бяда нас ужо з'яднала.— Вось што мне рабіць? Засталося некалькі лістовак... Уздумаў ты раздаваць іх па кватэрах, нібы візітныя картачкі!
Сапраўды ж была сітуацыя. Мы нібы ў мяшку. Толькі далёка ўперадзе, ля калон кафедральнага касцёла, віднелася агароджа парку, за ёю — дрэвы.
Памчым туды, порамахнём агароджу, скочым у кусты, і мы — уратаваныя!
Які ты разумны! — абрэзаў я сябра.— У парку абавязкова хто-небудзь вартуе з паліцыянтаў. Гэтыя засвішчуць, і ў кустах будуць нас чакаць, як зайцаў. Там цёмна. З аветленага месца мы іх і не ўбачым!
А што нам застаецца?.. Стоп!.. Ціха, ціха...— У голасе таварыша прагучала надзея: — Барташэвіч, хто не рызыкаваў, той не перамагаў, хадзем да яе!
Пад лямпачкай тырчала самотная постаць жанчыны. Адзенне і пастава яе не выклікалі сумнення — прастытутка закінула вуду. Калі ноччу даводзілася ісці па горадзе, то я выбіраў у пяць разоў даўжэйшы шлях, абы толькі мепш сустракацца з такімі.
Алё, кветачка, мы цябе столькі шукаем! — крыкнуў ёй студэнт.
А я вас даўно чакаю! — у тон адказала шыракатварая дзяўчына і роблена ўсміхнулася. Голас яна мела трубны, ад грымасы твар і моцна пафарбаваныя вусны зрабіліся агіднымі.
Дзяўчына падалася насустрач.
Я аж жахнуўся. Гэта яна восенню прыставала, калі я еў маро-жанае! Вядома! Той самы шырокі твар, яна!.. Многа разоў выглядаў ж на вуліцы, адчуваючы жудасную, нездаровую, хвалюючую цікаў-насць. I на табе!..
Студэнт узяў дзяўчыну пад руку, мне трэба было браць пад другую, але я не мог адважыцца. Утраіх падаліся мы да парку.
Патруль увесь час ішоў на дыстанцыі, не рызыкуючы нас затрымаць і праверыць. Калі мы не тыя, трэба прасіць прабачэння. Паліцыянты трапіліся, відаць, з гонарам. Прызнацца, што яны памыліліся?.. Яны сачылі за намі зводдаль. Убачыўшы, як мы падчапілі жанчыну, паліцыянты вырашылі, што мы звычайныя распуснікі, і адразу адсталі.
Не такі ўжо і дурань Яцкевіч.
Ну, стакротачка, дзякуй табе, дарагая, за ўсё і шчыра жадаем поспеху — багатых кліентаў, а нам твой тавар не патрэбны! — аб'явіў пасмялелы студэнт жанчыне ў парку.
А-а, та вы та-ак? Хамы, свінні!.. У паліцыю заяўлю на вас!..
Пакінуўшы яе адну, раззлаваную, мы з усіх ног пабеглі.
Ты не ведаеш, кожнаму шпіку даюць рэвальвер? — спытаўся я ў сябра, калі мы апынуліся на гары Гедыміна. Пытанне не вылазіла з галавы.
Кожнаму.
Дык чаму Станеўскі купіў сам наган?
Ён толькі практыкант у іх.— Яцкевіч добра разбіраўся ў гэтых справах і віленскіх сышчыкаў пазнаваў нават на вуліцы.
Генрых не можа дачакацца і купіў зброю за свае грошы. Ведаў жа я, каму прадаць! Устаў бы з магілы Сцяпан, што б ён мне сказаў?!.
Читать дальше