Нарэшце мы пайшлі.
У Вільні ўжо ювеліры паздымалі з вітрын свае бліскучкі і паха-валі іх у сейфы. Бразгалі жалюзі — крамнікі зачынялі на ноч вокны і дзверы. Служанкі выводзілі на прагулку пакаёвых сабачак. У касцё-лах званілі на вячэрню.
Праходзячы па Антаколі, насупраць касцёла Пятра і Паўла, калі прагучаў першы звон, Дануся застыла і памалілася. Убачыўшы, як яна набожна, на каталіцкі манер — цэлай далонню — хрысціцца, я вылаяўся:
Вось табе і сагітаваў!
4
Над Вільняй у цэнтры горада стаяў вялізны палац Урублеўскіх. Некаторыя выхадцы з гэтага палаца праславіліся ў народзе.
У 1906 годзе на судовым працэсе адвакат Урублеўскі выступаў з палымянай прамовай у абарону лейтэнанта Шміта.
Іншыя Урублеўскія збіралі грошы для рэвалюцыі... Цяпер жа ў агромністых залах гэтага будынка паны наладзілі выстаўку, прысве-чаную гадавіне вайны з Савецкай Расіяй. Сярод нямногіх наведваль-нікаў выстаўкі быў і я.
У палацы на сценах віселі карты з чорнымі стрэлкамі наступ-лення легіянераў Пілсудскага. На таблічках значыліся лічбы забітых і ўзятых у палон чырвонаармейцаў. Пад шклом іржавела некалькі трафеяў: руская граната «бутэлька з кальцом», тульская вінтоўка, кулямёт «максім»... Віселі фатаграфіі.
Кідаўся ў вочы адзін здымак. Французскі карэспандэнт зняў генерала ў цынічна-фанабэрлівай позе над трупам чырвонаармейца. Генерал, падкруціўшы вусы, узяўшыся ў бокі, зухавата глядзеў у аб'ектыў, а бліскучы яго бот стаяў на грудзях маладога будзёнаўца. У хлапца са штаноў вылезла ніжняя кашуля і плавала ў лужыне.
Генерал не быў Данусін бацька, але я ў ім убачыў Янкоўскага. Ноччу мне нават прыснілася вайна. Страчылі кулямёты, салдаты Янкоўскага ў мяне стралялі, а я ўцякаў скрозь нейкія кусты. Прачнуўся ўвесь спацелы.
З таго дня перад вачыма часта паўставала карціна — фанабэр-лівы генерал з закручанымі вусамі над забітым будзёнаўцам. Мне ра-білася страшна, што я закахаўся ў такога далёкага чалавека. Што я скажу сябрам у вёсцы, як пагляджу ім у вочы?.. I мне ўжо здавалася — каханне прайшло, бо, седзячы побач з ёю, думаў адно пра генерала.
Іншы раз, калі мы бывалі разам, мяне агортвала такая лянота, што, здаецца, і пазяхнуць не хапіла б сілы. Хіба ж гэтак сябе адчуваюць у прысутнасці каханай?
«Так яно і мусіць быць, гэта ж дачка польскага генерала!» — пераконваў я сябе і ўспамінаў, як Дануся хрысцілася ля касцёла, як спачувала нябожчыку легіянеру. На душы рабілася лёгка і свабодна, і я думаў ужо пра тое, як неўзабаве пакіну гэты смярдзючы горад і паеду дадому.
Мяне напоўніла ўпэўненасць — бытта пасля ўдала завершанай справы. На Дануту я пазіраў цяпер паблажліва, як бы рабіў ласку, што хадзіў на спатканне.
Адбывалася такое, што я пераставаў разумець.
Часамі варта было Данусі пусціць слязу або выказаць якую-небудзь просьбу, і ўвесь мой холад да яе адразу знікаў. Калі ж я бываў найбольш няўважлівы, яна яшчэ мацней імкнулася да мяне.
5
Аднойчы, калі мы гулялі за горадам, на Віліі, Дануся ўважліва паглядзела на мяне і загадала:
Павярні твар!
Я не зразумеў, для чаго яна дастае хустачку — маленькую, пахучую — і разгортвае яе, нібы пялёсткі кветкі.
Нагніся, Лёнгінус! Штосьці ў цябе тут...
Старанна выцершы мой твар, яна загадала зноў:
Здымі кашулю, я прапалашчу!
Ты?..
Думаеш, не здолею? Здымай, здымай!
Калі ласка, на!
Праз хвіліну я назіраў, з якім захапленнем і любоўю паненка церла ў рэчцы маю кашулю, і падтруньваў:
Умееш, умееш...
Мне так хочацца зрабіць што-небудзь добрае табе!.. О-ей, каўнерык ужо трэба зашыць!.. Заўтра прынясу іголку і ніткі! — Заклапочаная, яна ўжо развешвала кашулю на куст.
Го, выдатна! Такой работы я табе падкіну, будзеш яшчэ не рада! — прамармытаў я вяла.
I праўда, прынось!
Мяне зусім размарыла на сонцы і апанавала дрымота. Я выцяг-нуўся пад кустом і прыкінуўся, што сплю. Дануся падсела побач і заптаптала:
Паспі, Янэчку, паспі. Ты сёння рана ўстаў, бедны, напрацаваўся, табе трэба адпачыць. Паспі, любы, я цябе павартую...
Хоць я ўжо амаль і не валодаў сваім целам, але ўсё чуў і бачыў. Скрозь прыадчыненыя павекі я назіраў, як яна ўважліва разглядае мой твар, вопратку. Потым асцярожна, каб не разбудзіць, пакратала далонню мой падбародак, шчаку, лоб, нос — чула і ласкава, нібы хацела ўкласці ўсю сябе ў гэты дотык. Да мяне прычапілася муха. Дануся датуль махала рукамі, пакуль муха не паляцела. Тады пачала кранаць мае плечы, затым прыклала шчаку да маёй рукі і замерла.
Читать дальше