Атрымаўшы пасылку, бацькі, сыны-кавалеры і дарослыя дочкі доўга дзівіліся, гладзілі ды нюхалі шаўкавісты ворс ка-рычневага драпу, заклапочана думалі і бедавалі — на гаспадара паліто аказалася завялікае. Старэйшы сын нясмела параіў перашыць.
I тут Юравец, які з-за ленасці не абмінуў ніводнай лужыны, а, пагаліўшыся ў нядзелю, па той прычыне не змываў з твару мыла, на сына вызверыўся:
— Здурэў хіба?! Псаваць так дарагую рэч?
Жонка падтрымала:
— Дальбо, грэх такое рэзаць! Давайце мне яго ў куфар!
Юраўцава сям'я яшчэ нейкі час цярпела нястачу: зімой сыны дзяліліся адным паўпальткам, дзяўчаты — мацерынай, з «мікалаеўскіх» часоў, бікешай, але памалу станавіліся на ногі. Дочкі пазнаходзілі мужоў, пажаніліся і хлопцы. Маладыя пакінулі вёску ды пераехалі ў горад. Да самай смерці стары пранасіў зашмальцаваную шынельку, а перасыпаны нафталінам і багульнікам пляменнікаў падарунак так і збуцвеў у куфры.
Эх, каб толькі такія людзі былі бяскрыўднымі і непрактычнымі дзівакамі!
Перад нямецка-польскай вайной у нашых Ліпніках баставалі лесарубы. Паліцыя загадала Юраўцу ехаць у лес ды вазіць на станцыю сосны. У той час, калі ні адзін яго сусед нават і не падумаў аб прадажніцтве, пакорны дзядзька ўлады паслухаўся.
Яшчэ ў той самы вечар лесарубы спалілі штрэйкбрэхеру гумно з намалочаным збожжам (за гэта мамінага брата, Вало-дзьку і яго сябра, Юлька Парэмскага, паліцыя скатавала на пастарунку ды адправіла ў гродзенскую турму).
Пасля ўз'яднання Юраўца за тое прадажніцтва выклікалі на допыт, і толькі глабальныя падзеі не далі справе належны ход.
Дзядзька Якуб не бегаў з даносамі да немца, калі сваім узроўнем ці шаблонам выяўляў, што ты скрывіў рэйку альбо пе туды загнаў кастыль. Чалавек вымаў паламаныя акуляры, перавязаныя нітачкай, уважліва прыглядаўся да шкла прыбора, бурчаў праклён ды ў час абедзеннага перапынку заставаўся выпраўляць брак. Але ж і ты сам ужо тады не мог раўнадушна глядзець, як з-за цябе пажылы селянін надрывае пуп,— валокся дапамагаць.
Якуб ані мінуты не сядзеў без дзела, усё вымяраў ды падганяў, лічыў ды пералічваў, чысціў ды шмараваў алівай ці мазутам старцовыя ключы, лапы, падкладкі, шрубы, кастылі, нават рэйкі ды ўвесь час ламаў галаву: хопіць гэтага дабра, каб пракласці новыя гоні пуці ці пасылаць на станцыю ваганетку?
Дзядзькаў участак заўсёды быў у ідэальным парадку. Аднойчы я падслухаў, як Марквас хваліўся жандару:
«Гэты абарыген — ювелір сваёй справы! О-у, о-у, спецыяліст, майн гот!»
З той пары, калі мне кажуць пра кагосьці, што ён, вядома, як чалавек дрэнь і дубіна, аднак цудоўны спецыяліст, перад вачыма ўзнікае дзядзька Якуб з Грыбава, і я сабе кажу — ну іх к д'яблу, такіх спецыялістаў. Што ж, каб так казаць, я маю прычыны.
2
У першыя месяцы акупацыі, ратуючыся ад вывазу ў Германію, я мусіў пайсці ў рамонтную брыгаду забіваць кастылі. У брыгадзе пераважалі такія, што прытаіліся на пуці ды чакалі адпаведнага моманту. Але людзі-механізмы, нявольнікі інерцыі ды закаранелых звычак, бы дзядзька Юравец, не давалі дыхнуць.
Рамонтнікаў узначальваў пажылы селянін з Грыбава Якуб Абрамовіч. На такую пасаду — трэба аддаць яму справядлі-васць — дзядзька не навязваўся. Як было ў звычцы немцаў, так і шэф Марквас, выстраіўшы рабочых па ранжыру, абвёў іх вачыма, ткнуў у сярэдняга пальцам ды аб'явіў:
«Фон гойтэ аб вірст ду фюрэр, фэрштэйст ду, думкопф?» [ 62 62 Ад сённяшняга дня ты – кіраўнік, зразумеў, дурань?(ням.)
]
3
Якраз у мартэнаўскія печы Рура цэлымі эшалонамі везлі спаленую і пакарэжаную тэхніку.
Шашой гналі тысячы палонных, і кожны метр кювета па адзін і па другі бакі дарогі ўсцілалі байцы — напаўжывыя, мёртвыя, а іншыя бялелі ўжо вышчаранымі чарапамі ды шкілетамі.
Раніцой устрывожаныя рабочыя толькі і пералічвалі, каго ноччу арыштавалі, каму выбілі зубы, патрушчылі косці — эсэсаўцы пачалі па хатах хапаць былых актывістаў...
У нашага брыгадзіра ўсё гэта не выклікала аніякіх эмо-цый. Бытта падзеі адбываліся на іншай планеце, бытта ён глухі і сляпы.
Абрамовіч напэўна бачыў, як мы згаворваліся паміж сабой, пасылалі каго-небудзь на шашу, хавалі палонных, але і гэта хвалявала дзядзьку столькі, колькі таго зайца пад кустом ці жабу ў лужыне.
Грыбавец у абед заядла аплятаў дамашшою каўбасу, сала, не адрываючы нават і цяпер пільных вачэй ад ломікаў ды лапат. Яму і ў галаву не прыходзіла падзяліцца з тымі, каго хавалі рамонтнікі, ды пацікавіцца, ці выжыў баец, да якога ўчора прывозілі фельчара — Паўла з Гарадка.
Читать дальше