Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мама зноў звярнулася да мяне:

Ні з кім не біса, а то я цябе ведаю!.. I не вымажыса ні-дзе, бо табе што... Ну, ідзі. Не, стой! Цётко Кірыліхо, перажаг-найце яго на дарогу: вы столькі дзяцей вырасцілі, руку маеце лёгкую.

У незвычайнасці бабкі неаднойчы пераконваўся і я. Перад тым як пасадзіць квактуху, мама пасылала мяне да яе з яйкамі. Кожнае яйка цётка глядзела на святло, вызначала — пеўнік будзе ці курачка, і рэдка памылялася[ 63 63 Толькі праз трыццаць пяць гадоў я вычытаў у навуковым часопісе, што такія людзі цяпер — загадка для вучоных. ]

Я падставіў яшчэ лоб пад халодныя цётчыны грэбзы і толькі тады апынуўся на вуліцы. Валодзька забягаў мне то з аднаго, то з другога боку. Яму было незразумела, што будзе рабіць без брата — мы дагэтуль ніколі не разлучаліся.

— Алёшка,— папрасіў,— прынясі гумы з мястэчка на рагатку! Учора Сашка прыехаў адтуль і во-о-о які кавалак прывёз! Якраз ішоў аўтамабіль. Сашка кажа: «Я дагнаў яго ды нажом — шах! — гума і адваліласа!»

Я падумаў — нядрэнна б і мне раздабыць матэрыял на рагатку.

Запэўніўшы брата, адаслаў яго дамоў ды пакрочыў у невядомае.

2

Блукаючы вачыма па рыжых ужо і апусцелых палетках з перасохлым бульбянішчам, я ўвесь аж калаціўся ад таго, што мяне чакала наперадзе.

Надта баяўся паліцыянтаў. Іх у маім Страшаве называлі вылюдкамі. Цешыла адно — паліцыянтаў было ўсяго чатырох.

Сціскалася сэрца ад страху, калі ўспамінаў яўрэяў. Іх у мястэчку жыло надта многа. Перад вачыма так і ўзнікала жудасная бочка, набітая ўсярэдзіне ржавымі цвікамі, куды яўрэі запіхваюць жывога чалавека: бочку качаюць і гэтак бяруць кроў для мацы. Пра ўсё падрабязна апавядала баба. У яе над ложкам нават вісеў Габрусёк з-пад Заблудава, хлопчык калісьці памёр такой смерцю. Ужо адчуваў, як цвікі ўпіваюцца ў маё цела і я захлынаюся ўласнай крывёю...

I вось поўны такіх страхаў і хваляванняў, не сваімі нагамі прыбыў я ў мястэчка.

Покуль што небяспекі не было відаць. Імчалі некуды абыя-кава апранутыя і заклапочаныя людзі, важна крочылі паны і паўпанкі, грукацелі акаванымі абадамі па бруку фурманкі, але ніхто на мяне не звяртаў ніякай увагі...

Памалу страхі некуды дзяваліся, мяне ўжо агарнула цікавасць. Глядзеў я на ўсе вочы ды не мог надзівіцца.

«Гы, такія ладныя дамы, а дзе ў іх гумны, хлявы? А чаму платоў няма?.. I свіней не відаць, кароў, нават — ні адной курыцы! Як жа тут жывуць, чым кормяцца?!.»

Адкрыўшы ад здзіўлення рот, на хвіліну застыў я на тратуары, не верачы і сваім вачам. Ля самых маіх ног у конскіх яблыках нахабна гаспадарылі вераб'і і на людзей — ніякай увагі! Ды і прахожыя імі не цікавіліся.

Тут я пачуў сваё прозвішча.

Азірнуўся я ды ўзрадаваўся — Ваня Кучынскі. Нядаўна ён пераехаў ад нас сюды жыць, а цяпер крочыў у школу таксама.

Ваня падаў руку, і мы падаліся далей.

Зноў я не адчуваў сваіх ног. На гэты раз хвалявала тое, што ў мяне тут жыве сябар, і ён, як з дарослым, са мной павітаўся за руку ды назваў маё прозвішча. На вёсцы для старэйшых я быў Нічыпараў сын, для дзяцей — Алёшка, але гэтак звярталіся да мяне ўпершыню.

Школа стаяла асабняком. Яе акружаў роўненька пастры-жаны плот з кустоў. Перад званком тут кіпеў мурашнік. Аж трымцела ў вачах ад рознакаляровых бантаў, чорнага бліску-чага шоўку, сіняга і зялёнага плюшу — вопраткі выфранчаных панічоў. Рэдка хто-небудзь кідаў з іх цікаўны позірк на вясковага хлапца ў зрэбнай кашулі, які стаяў пад сцяной.

Ваня даўно пекуды знік, а я ўсё не мог наглядзецца.

Вось перада мной лёталі дзве паненкі – прыгожыя, як анёлы. Адна з іх кусала на хаду булачку з макам, другая — залівалася смехам. У нейкі момант паненка так рэзка павярнулася, што ласунак выпаў з рук ды пакаціўся па пяску. Анельчык расплакаўся. Ад сцяны я кінуўся да булкі, падняў яе, абцёр аб штонікі, працягнуў:

На, не плач...

I тут убачыў, як у заплаканых вачах паненкі з'явілася гідлівасць да мяне. З абурэннем яна праказала:

Навошта ты, хам, браў яе рукамі, як цяпер яе есці?..

Хлоп! — таксама нядобразычліва дадала другая, і яны пайшлі.

Я са злосцю шпурнуў булку і падумаў: што цяпер мне рабіць? Але тут з'явіўся Ваня ды павёў мяне ў клас.

3

Настаўнік увайшоў, калі мы з Ванем сядзелі ўжо за партай. Настаўнік, павітаўшыся, пачаў знаёміцца.

Вучні ахвотна апавядалі яму пра сваіх бацькоў: «ужэндні-каў» гміны, пошты ці — гаспадароў крамы. Настаўнік кожнага адорваў прыязнай усмешкай. Я цяпер увесь час адчуваў небяспеку, таму, чакаючы сваёй чаргі, са страхам адчыняў ды зачыняў скрыначку ад запалак, дзе ў мяне ляжалі гумка з пяром. З жахам думаў пра адно: што сказаць? Па-польску гаварыць мне не даводзілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x