А-аей, Нюрачко, а што гэто за аўтобус там паказаўсо?.. Рыхтачкі, бы наш?!. Ага, на-аш, яшчэ здалёк я пазнала!.. Давай, дзеўка, залазь! Э-э-э, старая недалэнга з кіёчкам, і куды ты прэшса?!. У пярэднія, у пярэ-эднія хутчэй карабкайса, бо тут унь якой сняной ужэ студзенты збіліса — хібо ж ты прадзярэшса праз іхнія куфэркі?!.
1975—1985
Малая Ірачка маршчынкі на панчошках ды на дзедавым твары пачала называць «зацяжкамі». Што ж, праз новыя словы яна якраз стала адкрываць сабе свет — дзіўны і супярэчлівы, з-за чаго часта трапляла ў камічную сітуацыю. Быў цёплы май.
У той дзень малая з руплівасцю стараннай гаспадыні працавала на балконе: мама даверыла ёй садзіць кветкі. У доўгую зялёную скрынку Ірачка старанна тыкала зярняткі ды грабелькамі раўняла зямлю.
У суседзяў таксама былі адчыненыя насцеж балконныя дзверы. Адтуль раптам даляцела сварка, жаночы плач і крык:
Сады-ыст, што ты са мной ро-обіш, сусе-едзяў пасаро-мейся!.. Сілы няма больш цярпець!.. Сады-ыст, сады-ыст, сады-ыст!..
Што жанчына крычала яшчэ, Ірачка не ведае — дзверы на чужым балконе зараз жа з лёскатам зачыніліся.
Здзіўленая малая пабегла да маці.
Мамка, а садыст — той, хто садзіць сады, праўда?
Маме якраз не было часу.
Мамка-а, а садыст — той, хто са...
Сады, Ірачка, сады!
А той, хто садзіць кветацкі, называецца — квяціст?
Ага.
Я — квяцістка, мама, праўда?
Ма-ам, я — квяцістка, праўда?
Праўда, дачушка.
А той дзядзя-садыст моза быць квяцістам?
Мама чамусьці не знайшлася што і адказаць.
О-о, гэты садыст часам такія сінія кветкі саджае!..
Яна зрабілася ўжо сур'ёзнай:
Ладна, Ірачка, табе яшчэ рана пра гэта. Ты зярняткі пасадзіла?
Пасадзіла, мамацка! I паліла! А «зацяжкі» на зямлі грабелькамі зраўняла!
От, малайчына ты ў мяне! Цяпер бяжы сабе на вуліцу ды пагуляй крыху. Я мушу абед згатаваць — панясём з табой у бальніцу да дзеда.
Прайшло два тыдні.
У той дзень на сумежных балконах стаялі — Ірачка з лейкай ды сусед з папяросай у зубах. У доўгай скрыначцы дружна зелянелі ўсходы.
Малой надта хацелася звярнуць увагу дзядзі на плён сваёй працы, але сусед усё глядзеў некуды і курыў. Ірачка каторы раз ліла на ўсходы ваду, тыкала ў скрынку грабелькамі, а чалавек — ні варухнецца, толькі пускае сабе колцы сіняга дыму. Твар у Ірачкінага дзеда ўвесь у маршчынах, а ў гэтага — ні адной «зацяжкі»: круглы, як мячык.
Малая не выцерпела:
Дзядзя-садыст, а мае кветацкі ўзэ ўзыслі-і!..
Узыслі-і, паглядзі-іце, дзядзецка-садыст!
I тут яна ўбачыла, што чалавек зрабіўся бурачковым. «Дзядзечка-садыст» перастаў нават курыць, вочы ў яго сталі злымі-злымі. Не глянуўшы нават у яе бок, чалавек раптам шпурнуў уніз папяросу ды пайшоў з балкона.
«Не любіць ён кветак!» — паспела падумаць малая, ды ў гэты момант паклікала мама:
Ірачка, снедаць! Ідзі, мый рукі — ты ж за пясок бралася! Толькі з мылам мый, дачушка, каб «зацяжак» на ручках не было!.. I хутчэй!..
Ела Ірачка няўважліва, бо мучыла пытанне: чаму дзядзя садзіць сады, а не любіць кветак?
У наступны дзень надта здзівілася мама: чаму перастаў вітацца сусед?
1982
1
Не памятаю, каб дзядзька Юравец хоць адзін раз павітаўся з кім-небудзь. Маўклівы і панылы сноўдаўся цэлы дзень на падворку і ў полі, бы сонная муха, а вечарам завальваўся спаць. На сходкі ці гутаркі з суседзямі не выходзіў. Без жончынага пануквання не раскалоў, мабыць, для хаты і палена дроў, не нарэзаў карове сечкі. А перлі паны на шарварак[ 60 60 Бясплатная павіннасць па ўпарадкаванні дарог у былой Заходняй Беларусі.
] ці паліцыянты загадвалі везці іх у гміну[ 61 61 Адміністрацыйная адзінка (польск.)
], дзядзька з той жа панылай абыякавасцю запрагаў каня ды адпраўляўся на паншчыну.
Дзяцей Юравец меў таму шмат, бо — я абсалютна ўпэўне-ны — не разумеў сувязі палавога жыцця з дзетанараджэннем; не навучыўся такой прамудрасці там, адкуль чэрпалі звесткі ўсе аднавяскоўцы. Юраўцава сям'я жыла ў брудзе і голадзе. Дзеці былі рахітамі, з сінявата-шэрымі тварыкамі, з галовамі, поўнымі лішаёў ды струпоў. Каб не перамены, прынесеныя на-шай вёсцы ўз'яднаннем, большасць малых не дажыла б і да школьнага ўзросту.
Дзесяць гадоў пасля вайны жонка Юраўца працавала ўжо на саўгаснай ферме даяркай, а муж яе — паляводам. Вось тады пляменнік — наваспечаны дацэнт — і прыслаў са сталіцы ім паліто. Покуль малады вучоны яго сабе шыў, паліто выйшла з моды. Пляменнік падумаў, што падарунак з дарагога сукна, ні разу не апрануты, сваяку — знаходка.
Читать дальше