Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хавалі яго побач з жонкай.

Франак з сябрамі знялі з воза труну ды асцярожна перанеслі цераз нізкую каменную агароджу. Пад гукі тых самых магнітафонных маршаў Шапэна і пачалося пахаванне.

А ў гэты час над сабраным народам дурэлі ад вясны гракі. Бліскучыя, як сажа, птушкі паспелі недзе ад'есціся ды набраць цела, і пад іх цяжарам, бы ад каменняў, угіналіся галінкі высокіх таполяў і бяроз — зусім незразумелым было, як цяжар такі трымае на сабе празрыстае паветра і як гэтыя крамяністыя птушкі ўмудраюцца яшчэ і лётаць.

Разбіраючы, мабыць, надта важную і надта тэрміновую праблему, усхваляваныя гракі ды грачыхі нагвалт нешта даводзілі адны адным, спрачаліся ды дзерліся на ўсё горла, ківаючы яшчэ і ў такт галовамі. Дзерліся — да хрыпаты і знемажэння:

Кр-р-р-ра-а! Кр-р-рра-а!..

Кар-р-рл! Ка-а-арл!..

Мабыць, інфармацыя, якой пры гэтым абменьваліся, была для іх надта абразлівая, бо іншыя ад абурэння дзюбамі, нагамі ламалі нават галінкі ды зноў аж захлыналіся злосцю:

Кр-р-р-ра-а! Кр-р-р-ра-а!.. Кар-р-р-рл! Кар-р-р-рл!..

На бліжэйшую магілку, ані крыху не баючыся людзей, упалі дзве элегантныя плісачкі і, балансіруючы, доўгімі хвосцікамі пачалі абмятаць стары чарназём з рэшткамі снежнай крупы — з аднаго боку, з другога, з трэцяга...

Але птушак ніхто не заўважаў.

У Лаўрэнавых нявестак на тварах малявалася стомленая палёгка — як пры развітанні на вакзале, калі поезд, дзякуй богу, нарэшце адыходзіць і вось-вось яго не стане. Прадаўшчыца парфумернага аддзела з універмага бяздзетная Галіна ўвогуле клопат мела невялікі. Эфектна напусціўшы з-пад шаляноўкі нашампуненыя, цяжкія кашта-навыя кудзеркі, што на сонцы адлівалі жывой бронзай, яна яшчэ выставіла далікатны твар і гладкі лоб, у якім, здавалася кожнаму, хто на яе тады глядзеў, маглі нараджацца толькі вельмі ўзнёслыя, высакародныя, разумныя думкі і ідэі, а чалавек гэты здольны рабіць адно шляхетныя ўчынкі, гаварыць толькі інтэлігентныя і прыемныя словы,— ды з роблена засмучаным тварам цярпліва чакала, калі цырымонія хаўтур нарэшце скончыцца і апынецца яна ў цёплым камфорце салона свайго лімузіна.

У гэты час Кіра, не падаючы і выгляду, бакавым зрокам пільна сачыла за дзецьмі.

Яе Ігар, бадзяга, каля воза паспеў ужо вымазаць аб буксу светлае футэрка ў шмаравідла, і маці зараз ламала галаву, чым бы яго пачысціць, калі вернецца дадому, чым стлуміць смурод нафты. Ці мо лепей узяць нажніцы ды запэцканыя валасінкі акуратна выстрыгчы і гэтае месца добра абліць адэкалонам? Трэба прыгледзецца да шубкі зблізку і тады ўжо вырашаць. Толькі ж невядома, што гэты вісус яшчэ выкіне тут да канца хаўтур,— мажліва, чысціць не стане чаго! I — от бяда, не пабяжыш пры такой сітуацыі да яго, на вачах народа не папрэш ад воза!..

Гэтым часам яе ўвішнага сына зацікавіла ўжо тонкая аксамітная скура рахманага гнядога, праз якую рэльефна прабівалася многа жылак — меншых і большых, бы на карце Паўднёвай Амерыкі — прытокі Амазонкі. Конь пад дубчыкам задрыгаў скурай, бытта зганяючы муху, і малы з радасным здзіўленнем закрычаў да сястры:

Света, глядзі!

Тая з асуджэннем адводзіла вочы ўбок.

Светка, хі-хі-хі-хі!

Ну-у, Све-ета-а!..

Дзяўчынка шыкнула:

Што робіш, фуліган?

Хі-хі-хі-хі!

Мамцы скажу!

Хі-хі-хі-хі!

От атрымаеш ад яе! I цябе за гэта не возьме на воз! Я паеду, а ты — не, ага!

Мяне тата пасадзіць на коніка!

Паба-ачым, паба-ачым!

Ён абяца-аў!..

6

Нарэшце Лаўрэнаву дамавіну апусцілі на вяроўках паміж счарнелай ад вільгаці жончынай труной ды пясчанай сценкай. Кожны сыпануў па жменьцы зямлі. Мужчыны дружна хапілі лапаты і абедзве труны пачалі засыпаць. Тэкля толькі цяпер выскачыла з натоўпу і над магілай загаласіла:

Ах, Лаўрэнку, Лаўрэ-энку!

Хто цяпер будзе нас частаваці мё-одам?

Хто нам бочачкі цяпер рабі-іціме?

Калі ты ад нас пайшоў,

То не таму, што табе мы напрыкрылі,

Як надакучылі табе іншыя!

Мы цябе любілі і шанава-алі,

Як на сонейко, на цябе ўзіра-аліса!

У Тэклі гэта быў толькі ўступ. Лёгка адолеўшы яго, бабка цяпер загаласіла зычным голасам на ўсе могілкі:

Ах, Лаўрэне, даражэ-энькі!

Калі ўжэ будзеш на тым свеце,

То не палянуйса адразу знайсці Макара,

Каб перадаць яму ве-естачку!

I скажы макму чалавеку,

Што сыноў, нявестак і ўнукаў я дагляда-аю,

Што дзён надарэмна тут не марну-ую!

А шчэ скажы, што здароўя сама зусім не маю,

Не маю!

Хай Макар мяне тгм з дня на дзень чакае,

Хай чакае!

Успомнілі раптам і іншыя бабы з маладзіцамі, што надарылася аказія вестку перадаць на той свет мацеры і бацьку, сыну і дачцэ, сваяку і сяброўцы, а Лаўрэн зробіць гэта сумленна і талкова, што вестку перадаць праз такога чалавека надта пачэсна. Залямантавалі і яны ды так зладжана адна за адной, бытта кіраваў імі невідочны дырыжор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x