Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Галасіць калі надумала?

Як труну засыпаць будуць.

Ага, тады — якраз. Але ты глядзі — нават сонцо стало ў каравул да Лаўрэна!

— До-обры дзень для пахавання, ох, фа-айны!..

Хвядора пацягнула носам:

Бяссовесныя нівесткі нават у апошні дзень свайго свёкра ўважыць не маглі!

Гэто не ад іх нясе! Кажуць, на бацькаво цело сын цэлую бутэлечку духоў выліў, бо кепскія пахі ўжэ ад яго пайшлі!

А-а, хібо што! Глянь, Тэкля, у раўчак! Во-о, на левую руку глядзі, варона! Бачыш? Дальбо, трава зелянее!

Ага-а! Шчэ якая шаўкавістая!

I ўвогуле — ах, як на дварэ харашэ! Вясенняе сонцо — што ласкавае слоўцо!

I ты адно падумай — толькі бліснуло пару дзён якіх-небудзь, а — маеш! Такая шчэ, здаецца, сырая зямля ўсюду, такія халодныя шчэ стаяць ночы з марозікамі, і снег месцамі унь свеціцца, бы чалавечыя косці ля прыгоркаў!

Але шаршавы.

На ўраджай! Напэўно — на ўраджай, так калісь старыя людзі казалі!

Дай бог!

Сокі ў дрэвах ужэ цякуць! Хутко на балоце і шчавей пакажацца, а там і краты зямлю скапаюць сваімі норамі.

О-о, тады вясна ўжэ нарыхтык возьмецца — крот табе не стане брацца за работу, яе не чуючы!

Будзе ўсё гэто, Тэклечка, напэўно будзе! А мы, галубка, з табой — бы тая трава ў жніво — і ў цяпле жывём, і ў выгодах, а — усыхаем, усыха-аем, з кожным днём сохнем! Званы — так і глядзі, зазвоняць над намі!

Ой, дальбо, Хвядоро, праўду кажаш! Але — ніц не папішаш!

О-о, ніхто шчэ ад гэтаго не адбрыкаўса — няма такога чалавека і не было! Макар мой, царство яму нябеснае, ТАМ унь з паўгода ўжэ — мне за ім даўно пара!..

А дзяцей, а ўнукаў — на каго пакінеш?!

Гэто толькі і трымае мяне шчэ на гэтым свеце, дальбо!

Не-е, Зміцер мой — не скажу — трымаецца якось. Ноччу спіць добро і паесць можа... А пашлю куды, то хоць і пабурчыць, аднак і ў само Гродно з'егдзіць, і ў Бераставіцу ці ў Ваўкавыск нават. I ў магазін заўсёды ён у нас ходзіць. Пасядзіць, пасядзіць над сваёй Бібліяй, а скажу — за сумку і адпраўляецца! А то ў цілівізар вочы ўставіць. Калі здарыласа ГЭТО з Лаўрэнам, убіў сабе ў галаву, што і ён хутко памрэ. Як ні ўгаворуваю, а ён — сваё... Пакінула яго з малымі на падворку. На памінкі падмяню, бо выпіць, падло, любіць, але з-за ўнукаў нам абаім быць там не выпадае.

Працэсія з асфальту якраз павярнула на дарожку, якая вяла на могілкі. Скончыўшы хваліцца мужыком, Хвядора не прамінула прыгледзецца да «нівестак» нябожчыка, калі на павароце можна было паўзірацца да іх у профіль і ў анфас.

Праз хвіліну сказала, надта ўражаная:

Але ж ты толькі падумай, Тэкля, старэйшы Нінчын хлопец такім быў, здаецца, цямцеляватым і недапечаным, такое мяло, а кралю адхапіў!

Але. Нядарам, тыбачко, кажуць — хоць мужык, як шкарпетка, затое жонка яго — як кветка!

I мы са Зміцерам дзівімоса над гэтым не раз!.. Толькі — бяздзетная. Што Нінчынаму Паўлу з яе красы — на хлеб мазаць да чаю? Без карысці яе краса!

Мо шчэ родзіць.

Дай ты ве-еры — яна ж сабаку завяла! Хібо такая пра дзяцей табе думаць стане? Рыхтык!

Кажуць, мода цяпер пайшла такая ў гарадах... Але людзі гавораць — гэтая шчэ не найгоршая. Жонка меншаго зводзіла Лаўрэна са свету...

А цяпер прыперліса — адная нявестка і другая на пахаванне. Як падумаю, то Лаўрэн надто ж адзінокім быў у тым горадзе!

Адзінокімі прыходзяць на свет, адзінокімі і адыходзяць.

Дальбо, праўда.

Глянь, а што там Яворскі Стась робіць у Лаўрэнавым садку?

Кару з яблынь абдзірае, якая шалушыцца!

А-а, дрэвы збіраецца бяліць. Гаспадарлівы хлопец трапіў...

Гаспадарлівы! Пару яблынь спілаваў, бо старыя... А Лаўрэну ўжэ ніц не трэ...

— Марыся, кажуць, Франака сваго так прасіла, так маліла, каб на пахаванне ўзяў!..

А-ай, куды-ы ёй! На днях заходзіла да яе... Не есць ужэ нічого... Страву толькі паныдзгае, паныдзгае... Даходзіць баба. Жыць, беднай, засталоса, бы той расінцы, што застыла на канцы лісточка — да першаго ветрыку... Папаляжала і так даволі!

Папаляжа-ала, не дай ты божа!..

О-ой, Тэклечко, паслухай!

З-над Нёмана вецер данёс жаласлізы енк кнігавак.

Ты ба-ачыш? Прыляцелі ўжэ з выраю і яны!

Бытта спецыяльна, каб паплакацца над Лаўрэнам!

Уладзіка турзануў сын:

Тата, а пад'ехаць на возіку дадуць?

Злы бацька гыркнуў:

Дадуць, дадуць!

Калі-і ўжо?

Настане час!

Праз хвіліну:

А на коніка паса-адзіс?

Пасаджу — толькі маўчы!

5

Нарэшце працэсія прыбыла на могілкі. Паміж дрэў ляжала яшчэ многа спрасаванага снегу, але і з яго павылазілі ўжо шматлікія квадрацікі магілак з рознымі помнікамі, а на таполях і бярозах прыгрэтыя сонцам купіны амялы зазелянелі ўжо гэтак, як у агародчыках зелянее першая салата. Людзі могілкі паволі аб'ехалі ды спыніліся з канём недалёка ад мясціны, дзе жаўцела выкапаная для дзядзькі Лаўрэна яма і тырчалі лапаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x