Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Панове,— прамовіў,— хто хоча з вас выступіць? Напамінаю,— усміхнуўся. I падкрэслена жартаўліва, а то нават i з ухмылкаю,— цяпер свабода сходаў, слова...

— Дазвольце мне,— падняўся i падняў руку Фрунзе.

— Калі ласка,— прамовіў той i аб'явіў усім:— Міхайлаў.

Зала ажывілася, праводзіла яго да трыбуны запытальнымі позіркамі. Ён жа цяпер ішоў, бадай, не накульгваючы.

Самойленка нічога больш не прамовіў, сеў i пачау учэпіста пазіраць на новага нечаканага прамоўцу; заціхла i зала, а пасля, калі Фрунзе стаў за трыбуну, працягла запляскала. Хацелі ці не хацелі, але мусілі паважаць смелага i разумнага чалавека, які ca сваімі таварышамі «вымеў старое смецце» з Мінска.

— Грамадзяне,— нямоцна, з развагаю загаварыў новы прамоўца,— маю гонар выступаць не толькі ад імя земскіх служачых, але i ад імя тых, каго крыўдна мала ў гэтай зале,— ад мінскіх рабочых, ад салдат, з кім мы сёння зрынулі тое, што трэба было зрынуць... Як мы ўсе бачылі, Мінск спакойна, але цёпла сустракае рэвалюцыю, падзенне манархіі, падтрымлівае ўсё новае...

У гэтую хвіліну (што, можа, убачыў i Фрунзе) у прэзідыуме Шчэпкін нахіліўся да Самойленкі i запытаў:

— Якая ваша думка, пан Самойленка, пра гэтага малайца?

— Кажуць, інтэлігентны, смелы, рашучы,— адказаў той.— Ва ўсякім разе сённяшнюю аперацыю правёў спрытна.

— Ці не гатовы начальнік міліцыі?

— Але мы не ведаем, пан Шчэпкін, яго палітычныя погляды, чалавечыя якасці...

— Мне падабаецца гэты маладзец, пан Самойленка. Падумайце пра яго, улічыце, што наш галава князь Львоў вельмі прыязны да земскіх служачых...

Самойленка змаўчаў, добра не паказваючы, згадзіўся ён ці не[ 5 5 «Как он (Шчэпкін), будучи здесь в первые дни революции, мог участвовать в этой «складчине», которая подарила нашему городу в начальники милиции г. Фрунзе (Михайлова) ?»— пазней абураўся Б. Самойленка, папракаючы петраградскага госця за тое, што той настойваў на назначэнні М. В. Фрунзе, не ведаючы, што апошні быў членам партыі бальшавікоў. ].

— Сёння, грамадзяне, мы ўсе разам павінны пагаварыць пра новы лад i пра новую ўладу ў Мінску i краі,— гэтак жа ўпэўнена прадаўжаў Фрунзе.— Народ у гэты гістарычны час, час змен i перабудовы, чакае не столькі прыгожых слоў, балбатні, тым больш не тайнай абароны старога, a спраў, i спраў новых, дзелавых. Пра гэта трэба добра памятаць i прававому органу, што будзе ўтвораны сёння, i органу народнай улады, які ўзнікне заўтра-паслязаўтра. Іначай усё будзе пустым гукам, падманам, нават здрадай i рэвалюцыі, i народу... А што ў нас тут адбываецца ў вярхах? Давайце паразважаем хоць бы па той цэнзуры, якую ўвёў генерал Эверт, альбо па той місіі, якую выконвае пан Самойленка, раз'язджаючы па горадзе i запыняючы маніфестацыі? Відавочнае, грамадзяне, імкненне жыць па-старому, замаўчаць, прынізіць рэвалюцыю. Бачыце, у Петраградзе адбыўся невялікі бунцік, але яго суцішылі, так што, людзі, не падымайце галавы, працуйце, лепшага не чакайце...

Пры апошпіх словах Самойленка апусціў галаву; зала затаіла дыханне: як заўважаў Васілевіч, люд на сходах не любіць нудных, з увагаю слухае смелых альбо жартаўлівых. Вось пэўны гурт прыязна запляскаў Фрунзе.

— Народ верыць: не будзе ніякай спробы захаваць манархію альбо спробы абмежавацца паўмерамі. Народ марыць пра справядлівы лад, пра мір. Адпаведна, рэвалюцыя, як мы лічым, ужо не закончылася. Яна павінна яшчэ развівацца...

— Хто гэта — вы? — падаў голас з прэзідыума эсэр Шумскі.

— Найбольш свядомыя i па-рэвалюцыйнаму настроеныя людзі.

— О-го-го! — пакпіў Шумскі.— Дарэчы, інтарэсы якой партыі вы прадстаўляеце?

— Кажу ж, самай свядомай,— павярнуўся да прэзідыума i ўсміхнуўся Фрунзе.

У гэты час ужо Самойленка нахіліўся да Шчэпкіна.

— Ваяўнічы дэмагог! — шапнуў. Канечне ж, помсціў.

— Малады, гарачы...— усміхнуўся Шчэпкін,— A маладосці, пан Самойленка, уласцівы энтузіязм, пафас, максімалізм...

Самойленка замаўчаў i насупіўся.

Калі Фрунзе сыходзіў ca сцэны (ішоў пад воплескі), Муха нахіліўся i шапнуў Васілевічу:

— Выступі. Скажы пра наш боль. Якраз спрыяльная часіна загаварыць i пра гэта. Праверым, як хто рэагуе... Толькі будзь разважлівы, гавары коратка.

Васілевіч здзівіўся, што Муха натхняе яго на такі крок, але паслухаў, ускінуў угору руку — дайце, старшыня, слова мне.

Далі.

Васілевіч рушыў да сцэны. I прэзідыум, i зала пільна азіралі яго: што за птах такі? У яго ж шалёна затрапяталася сэрца. Ад хвалявання. Першы ж раз будзе выступаць на такім вялікім i важным сходзе i гаварыць пра тое, пра што даўно ўжо нават не заікаліся альбо гаварылі нясмела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x