Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1968, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рудабельская рэспубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рудабельская рэспубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.

Рудабельская рэспубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рудабельская рэспубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ляўкоў нібыта ўгадаў, пра што думае старшыня.

— Што будзем рабіць, Аляксандр? Два дзесяткі польскіх карабінаў, штук пятнаццаць трохлінеек ды з паўсотні бярданак у нас ёсць. Збяром яшчэ тое-сёе. A ў ix армія, кулямёты, гарматы.

— I ўсё ж мы мацней за любую армію. Тыя не ведаюць, чаго яны хочуць i за што ваююць. Ты б паглядзеў, як легіянеры аддавалі нам карабіны. Нібыта радыя, што збылі ix. Ды якія яны там к чорту палякі! Католікі тутэйшыя, што i слова па-польску сказаць не ўмеюць, ад нямецкіх куль ратаваліся ў гэтым корпусе. A ў нас народ. Каму страляць няма з чаго — «ура» крычаць будзе. I гэта, брат, вялікая помач! Трэба сягоння i заўтра, Максіме, перавесці атрады бліжэй да станцыі. Салдаты нашы ў лапцях i ў світках ходзяць, так што ix ніхто не пазнае. A калі трэба, з-за любога куста смалянуць. Адаб'юць паноў, рэзгіны на плечы — i пайшлі авечкам сена скубці. От тады i шукай ix. Перакажы Анупрэю з Пракопам, каб да раніцы чалавек паўсотні з гранатамі i вінтоўкамі адправілі на Ратміравічы.

К паўдню сцішылася завіруха. Выбліснула сонца, заіскрыліся сумёты i заваленыя снегам стрэхі. Пa вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы з дрыўмі, саломаю, сенам i з мяхамі амецяў. Аляксандр глядзеў на гэты нетаропкі pyx жыцця i думаў, колькі яшчэ прыйдзецца пабіцца, праліць крыві, каб народ зажыў спакойна, па-людску, каб адчуў сябе гаспадаром сваёй зямлі. Рэвалюцыя толькі пачынаецца.

Але мучыла невядомасць. Тое, што расказала Параска, вельмі было падобна на праўду. Трэба параіцца з рэўкомаўцамі i нешта рабіць, тэрмінова, неадкладна. Анупрэй з Максімам Усам па сёлах арганізоўваюць атрады, раздаюць зброю i патроны, прызначаюць узводных. З імі, мабыць, i ваенком — Пракоп Малаковіч. Няўжо яны нічога не чулі i не ведаюць?

Дзверы прачыніліся, i ў пакой увайшоў незнаемы мужчына ў чорнай паддзёўцы, невысокі, але шырокі ў плячах. Круглы твар зарос густою, калматаю бародкай, а з-пад прыпухлых павекаў глядзелі вострыя пранізлівыя вочы. Ён прывітаўся, стоячы ў парозе, i запытаў:

— Дзе мне пабачыць таварыша Салаўя?

— Я Салавей. А што вы хацелі?

— Хацеў пазнаёміцца i перадаць прывітанне ад Платона Фёдаравіча.

Славей аж уздрыгнуў. Платон Фёдаравіч Равінскі — старшыня Бабруйскага укома — пасылаў яго сюды, абж*;аў дапамагаць i трымаць сувязь.

— Сядайце, таварыш. Хто вы i адкуль? Ці даўно бачылі Платона Фёдаравіча? — засыпаў незнаёмага пытаннямі Аляксандр. Той, не спяшаючыся, кінуў у кут торбачку з нейкім начыннем, скоса паглядзеў на сакратара i вельмі павольна пачаў:

— З Глуска прыйшоў да вас. A прозвішча маё Мазалеўскі.— Ён зноў зірнуў на сакратара i ўсміхнуўся. Ляўкоў аж ускочыў з месца:

— А каб ты скіс, Іван. Ну i змяніўся. Голас нібыта знаёмы, a аблічча—хоць забі, першы раз бачу, i толькі.

Яны павіталіся за руку, перакінуліся некалькімі словамі i селі.

— Дзялы такія, хлопцы. Доўбар-Мусніцкі са сваім корпусам акапаўся ў крэпасці, падняў мяцеж, заняў Бабруйск i рушыў на Асіповічы. Адмовіўся выконваць загады Савецкай улады i разагнаў Саветы. Уком пайшоў у падполле, а работу вядзе, як i раней. Таварыш Равінскі прыслаў нашага глускага хлопца, Міцю Жыжкевіча, каб вам перадаць, што генерал не забыўся, як вы сустрэлі яго салдат, i хоча аддзякаваць — ударыць па Рудабелцы, I не абы-як — браняпоезд рыхтуе. У тупіку на Бярэзіне стаіць. Рамантуюць яго дэпоўскія хлопцы, ну i цягнуць, як толькі могуць. Можа б, яго ўжо i адправілі, каб не гэтая мяцеліца. Цяпер дарогу чысцяць. Так што хутка чакайце. Платон Фёдаравіч прасіў, каб i гэтых не горай сустрэлі. А яшчэ адрасок прыслаў: чайную па левую руку на Мураўёўскай, якраз супроць рынку, ведаеце? Калі хто з вашых зойдзе, еадзіцеся за крайні столік пры дзвярах. Спытае падавальшчыца, што прынесці, прасіце тузіну вараных ракаў. Яна адкажа: «Ракаў у нас не бывае». «Тады дайце тры шклянкі чаю без сахарыны». Чай яна прынясе, а пад сподачкам будзе пісулька, куды трэба ісці. Платон Фёдаравіч чакае вашых вестак. От i ўсе мае навіны,— закончыў Мазалеўскі.

Ён зірнуў на падлогу. Каля ног нацякла ладная лужына вады, ён адсунуўся, каб не прамачыць вялізных залатаных валёнак.

— Як жа ты дабраўся? — запытаў Ляўкоў.— Гэта ж добры гаспадар у такую нягоду i сабаку не выганіць.

— А я сам сабе гаспадар. Склаў капылы, дратву, вар у торбачку, сказаў дома, што пайду па засценках у заработка: каму падноскі падаб'ю, каму иовыя пашыю. З адным пад'ехаў да Касарыч, другі да Халопеніч падвёз, а тут i прайсці недалечка. Дома, хлопцы, мне аставацца няма як. Пазаўчора легіянеры ў Гарадку былі. Вілюга з рэўкомам выехалі ў Бярозаўку. Загад членам партыі — разысціся па. сёлах. Хто з капыламі, хто з нажніцамі, а хто з рымарскім начыннем пайшоў. Партыйная работа пераносіцца ў масы. А я да вас, калі прымеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рудабельская рэспубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рудабельская рэспубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x