Грахоўскі Сяргей - Ранні снег

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахоўскі Сяргей - Ранні снег» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ранні снег: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ранні снег»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі.

Ранні снег — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ранні снег», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось i гаварылі ў калідоры i ў «прыёмнай» кожная пра сваё, спачувалі адна адной, раілі, як лепш упрасіць Міхала Міхалавіча, каб памог.

Яго «кабінет» быў у маленькай баковачцы за тонкаю паркалёваю фіранкаю.

Аляксей павітаўся i пачаў выглядаць новенькую. У гэтым аднастайным натоўпе свежага чалавека пазнаеш адразу. Яна ж павінна быць з чамаданамі i нейкімі рэчамі. У калідоры чамаданаў не відно. Ён падняўся на дыбачкі, выцягнуўся на ўвесь свой ледзь не двухметровы рост i праз галовы зазірнуў у пакой, поўны жанчын. Ix галасы зліваліся ў адзіны гул. З-за фіранкі даносіўся голас загадчыка:

— Таварышы, цішэй! Нельга ж працаваць.

Калі выходзіла адна, ёй на змену за фіранку шмыгала другая, а гэтую засыпалі пытаннямі, што i як.

— Абяцаў, калі будзе, даць i дроў i газы. A калі тое будзе?

— Ці варта столькі чакаць, каб пачуць абяцанку? — бубнеў высокі круглатвары мужчына з пустым рукавом, заткнутым за папругу.— Хадзем да самога ў райком.

— А дзе райком табе возьме, калі няма? — пярэчыў сухенькі настаўнік у кіцелі i ў картовай кепачцы.

У куточку «прыёмнай» Аляксей заўважыў некалькі чамаданаў i тоненькую вастраносую дзяўчынку з чорнаю грыўкаю. Ён праціснуўся да яе, павітаўся i сказаў:

— Каторы ваш чамадан? Паехалі.

— Прабачце, куды паехалі? — замітусілася дзяўчына.

— У школу, вядома.

Аляксей нагнуўся, каб забраць рэчы, i быў упэўнены, што настаўніца прыехала толькі да ix, i гэтае дзяўчо з грыўкай яна i ёсць.

— А вы з якой школы? — запытала дзяўчына.

— Вядома, з Біязінскай.

— Павезлі б якраз у другі бок. Гэта Вера да вас. А мне ў Троіцкую.

— А вы хіба не Вера Рыгораўна?

— Не-е... Я Ліна Лушнікава. Будзем знаёмы,— яна працягнула тоненькую халаднаватую далоньку.— А вам батанік або хімік не трэба? Вазьміце мяне. Ну, калі ласка. Мы хацелі разам з Верай.

— Схадзіце,— Аляксей кіўнуў на фіранку,— папрасіце добра, i паедзем разам.

— Прасіла. I гаварыць не даецца. А вас паслухае. З дырэктарамі ён іначай гаворыць.

— Дык то з дырэктарамі.

— А вы хіба не дырэктар?

— Маю тры пасады адразу,— усміхнуўся Аляксей.— Конюх, заўхоз i проста хто куды пашле.

— Вера чакала-чакала i пайшла ў сталоўку. Там знойдзеце яе. Высокая прыгожая бландзінка ў клятчастым жакеце. Пазнаеце адразу,— сказала Ліна i адвярнулася да акна, расчараваная, што ўсё ж прыйдзецца разлучыцца з Вераю i ехаць у Троіцк.

Сталовая была непадалёк ад плошчы. Доўгая стадола з незасланымі столікамі, з фікусам у вялікай кадзі i з «Мядзведзямі на лесараспрацоўках» на сцяне. Прыбіральшчыца збірала міскі, два настаўнікі з афіцэрскімі планшэткамі дапівалі піва, a ў куточку сядзела светлая нейкаю нетутзйшаю чысцінёю дзяўчына. Пасма пшанічных з падпалінкаю валасоў падала на белы лоб, шэры ў вялікую клетку жакецік туга сціскаў выразны стан.

Аляксей ледзь не страявым крокам падышоў да яе.

— Добры дзень, Вера Рыгораўна. Прыемнага апетыту.

— Добры дзень,— заспяшалася i памкнулася ўстаць.— Вы па мяне? А я зачакалася. Думала, не прыедзеце. Ужо хацела прасіцца ў другую школу.

— Дапівайце чай. Я пачакаю.

Аляксей адышоўся да буфета, узяў куфаль піва i тузіну ракаў. У Тары ix было процьма. Цягалі ix сюды хлапчукі торбамі.

Новая настаўніца ўжо чакала каля дзвярэй.

Яны выйшлі разам. Сонца хавалася ў рэдкіх аблоках, а над лесам навісла цёмная хмара з барвовымі закрайкамі. Усё сцішылася i паблякла.

— O-o, трэба спяшацца. Калі гэтая хмара злітуецца, можа, да ночы i дабяромся.

— Што, i да вас такая дарога, як сюды? Колькі жыву, так мяне ніколі не трэсла.

— Каб жа такая! Нездарма кажуць: «Да Біязы не дабярэцца чорт з лазы».

— Што азначае Біяза? Нейкая дзіўная назва,— спытала Вера Рыгораўна.

— Жыве ў нас цікавы чалавек, сасланы сюды пры

цару. Мясцовы гісторык, краязнаўца i вынаходца. Дзеці яго так i завуць дзед Архімед. Ёы мне неяк тлумачыў. Біяза ад татарскага ці асцяцкага слова «біяда». Па-іхняму гэта млын. Млына даўно няма, а слова зрабілася назваю сяла, мабыць, недзе з часоў Кучума... Біяда нагадвае бяду. Каму ж ахвота жыць у бядзе? Вось i паправілі на Біязу.

— Вы філолаг? — зацікавілася Вера.

— Як вам сказаць... Я толькі школьны заўхоз. A філолаг, здаецца, вы.

Вера паглядзела на Аляксея. Ці не жартуе? Можа, проста тлуміць ёй галаву. Прыгожы твар, натуральная далікатнасць i вельмі ж правільная мова. Яна яшчэ ў інстытуце прывучылася ўслухоўвацца ў кожны сказ, у кожнае слова, у думках падкрэсліваць памылкі, a ў блізкіх сяброў далікатна папраўляць ix. А гэты ўсяго заўхоз. Дзіўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ранні снег»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ранні снег» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Ольга Кожухова - Ранний снег
Ольга Кожухова
Отзывы о книге «Ранні снег»

Обсуждение, отзывы о книге «Ранні снег» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x