Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Разбамбілі рускі параход на Чорным Моры,— апавядаў сябар Меклембурга.— На ім везлі медсясцёр у Севастопаль. Над вадой — разбітая карма. На карме — медсёстры. Угледзелі нас, абняліся і — у ваду! Абняўшыся і пайшлі на дно вянком. Рускія — не палякі, іх так хутка не пераможаш!

«Палякаў перамог ужо! Ведаеш ты, невук, што нас вы толькі разбілі? Разбіць палякаў можна, перамагчы — ніколі! Уяўляеш сабе, як мы арганізаваны? Ведаеш, што ў падполлі працуюць універсітэт, школы афіцэраў? Мы нават зарплату выплачваем сваім вайсковым».

Зазваніў тэлефон. Меклембург узяў трубку. Чуваць было, што на другім канцы провада нехта аж захлёбваўся. Меклембург зморшчыў лоб, закрычаў у тэлефон:

Вы ўяўляеце, дарагі штурмбанфюрэр, як аслабла дысцыпліна сярод насельніцтва? Людзі не толькі не вітаюцца часамі са мной і з вамі, а раўнадушна праходзяць міма нашых машын! Сёння шофер грузавіка на Вільгельмштрасэ зачапіў бортам мой «опель»...

Голас у трубцы пачаў апраўдвацца. Меклембург яго абарваў:

Мой штурмбанфюрэр, лад і парадак мажлівы толькі тады, ка-лі мы расстраляем кожнага, хто нават коса на нас паглядзіць! Мы та-му маем столькі ворагаў, што адносімся да людзей залішне мякка, за-мест таго каб выкінуць з сябе гэтае мяшчанства і ўзяцца за іх сурова!

Меклембург з сілай бразнуў трубкай па апараце. Дануся была ўпэўнена: без яе ён паводзіў бы сябе інакш.

Эрых Вульф! — паясніў ён сябру.— Яму было загадана сёння да вечара вывезці на Парубанак сотню заложнікаў. У яго ўзводзе новенькія, не прызвычаеныя да расстрэлаў салдаты. Дык просіць адкласці экзекуцыю або аддзяліць ад заложнікаў жанчын і дзяцей.

Я разумею Эрыха! — праказаў штурмбанфюрэр,— Лягчэй весці роту ў атаку, чым з яе дапамогай канваіраваць на расстрял агідны патоуп, слухаць плач і выццё баб. А яшчэ рабіць гэта ў спякоту або трыццаціградуспы мароз, як бывае тут на ўсходзе...

Яны хвіліну памаўчалі. Выло чуваць, як пад сталом пазяхае аучар, а ў калідоры адрывіста крычыць на арыштаваных салдат: пакоі для допытаў былі ізаляваны, і енкаў сцены не прапускалі.

Служба войск СС нялёгкая і няўдзячная! — згадзіўся Мекле-мбург.— Але нашы хлопцы павінны сціснуць зубы і рабіць сваю справу. Затое, калі пераадолеем усе цяжкасці, нас ніхто не пераможа. Нардыцкая кроў — найлепшая ў свеце, а Германія — вышэй за ўсё! Шмат трупаў? Чынгіз-хан асудзіў на смерць мільёны жанчын і дзяцей свядома, з вясёлым сэрцам, а гісторыя бачыць у ім толькі вялікага заснавальніка дзяржавы і геніяльнага палкаводца. Хто сёння ўспомніць пра мільёны яго ахвяр?.. А хто ўспомніць горы трупаў, астаўленых Напалеонам? Усе ведаюць геніяльнага палкаводца і кіраўніка дзяржавы, хоць ён апошнюю бітву і прайграў. Зрабілі б яго святым, калі б ён яе выйграў! Святым — за новыя горы трупаў!

Фанатычны гітлеравец гаварыў з пафасам.

Разам з целамі расстраляных нам трэба закопваць бронзавыя табліцы з надпісамі: «Гэта зрабілі мы, тыя, што знайшлі ў сабе сілу і адвагу давесці цяжкую гістарычную справу да канца!» Літасць да ахвяр — мяшчанства!

Эсэсаўцы спадзяваліся маральна зламаць арыштаваную. Яны хацелі, каб Дануся паверыла, што няма ніякай сілы на свеце, якая б магла яе ўратаваць, і Данусі застаецца толькі адно: здацца на ласку фашыстаў.

Нарэшце Меклембург загадаў ёй падсунуцца з крэслам. Дануся каленьмі ўперлася ў стол. Паміж ёю і эсэсаўцамі была толькі пасудзіна, пакрытая прасціной.

Ну, панна Данута, ведаеце, чаго мы вас запрасілі? — спытаўся ён.

Не...— Голас у яе быў разбіты, чужы, хрыплы. Яна кашлянула, паправілася: — Завошта мяне трымаеце ў гэтай агіднай кануры трэці тыдзень?!

Яна добра ведала гітлераўцаў, але пасля ветлівых слоў Меклембурга закралася надзея, што, можа, выпусцяць.

Вам тут не падабаецца? — са здзеклівым спачуваннем развеяў ён надзею.

Прашу з мяне не кпіць! — нібы абурылася яна.

Мы занадта занятыя людзі, каб займацца кпінамі, — зазлаваў эсэсавец. — Гавары адразу: будзеш апавядаць добраахвотна ці прымушаць цябе?

Не маю пра што гаварыць...

Сюды глядзець! — закрычаў ён, чырванеючы ад злосці.— Сюды, не адварочваць галавы!

Паддаючыся яго ўладарнаму голасу, Дануся глядзела як загіпнатызаваная.

Меклембург раптоўна сцягнуў палатніну, I дзяўчына ўбачыла вялікі шкляны слоік з вадкасцю.

У вадкасці плавала... галава Марусі — той, якая калісьці прыходзіла да дэсантнікаў. Рот у дзяўчыны быў залеплены гіпсам. Сіні твар быў страшны, увесь у падцёках і драпінах. Верхняя губа так распухла, што даходзіла да носа, а дзе знаходзіліся вочы, можна было здагадацца толькі па радочках веек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x