Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ноздры зашчыкатаў дым. Пахла сушаным мясам, скурай. Пад нагамі блыталіся галінкі елак, што пападалі з нацягнутых дратоў — камуфляжа ад самалётаў. Тут можна спакойна сесці, сцягнуць боты з натруджаных ног, панежыцца ў цяпле, пад'есці гарачай стравы... Але цяпер мяне гэта не радавала. У лагер я вяртаўся неахвотна і нездаволены сабой.

Хтосьці прайшоў з мокрым венікам. Я ўздыхнуў і падумаў — першым чынам трэба будзе схадзіць у лазню. Стала на душы лягчэй.

Кухар вёз дровы, і конь на ўзгорак ніяк пе мог усцягнуць сані. Васіль упёрся плячом у бярвенні і натужліва закрычаў:

Но, мілы, яшчэ крыху!

Конь паспешліва перабіраў пярэднімі нагамі, але падковы былі сцёртыя, ён пакаўзнуўся — гоп! — і сеў на зад.

Здароў, Васіль! — павітаўся я.— Ты ўсе возіш і варыш?

А-а, вярнуўся на маю галаву! Жывы? Здароў, братка. Не здаецца Гітлер, каб на яго халера, трэба вазіць, нічога не зробіш,— разважыў кухар без злосці і пачаў цягаць каня за грыву:

Ну, Гняды, уставай, чаго рассеўся!

Я паказаў сваім людзям на сані, і мы ўраз выпхнулі іх на ўзгорак.

Дзякуй, Ваня!

Думаеш, гэтым адбудзеш? Прыйдзем да катла!

Знайду што-небудзь!

Ля зямлянак я ледзь не сутыкнуўся лоб у лоб з партызанам, які бег па вузенькай і глыбокай сцежачцы. Я саступіў у снег, і чалавек саступіў: мы зірнулі адзін на аднаго.

Ванечка, вярнуўся? — пачуўся шчыры і радасны голас Стасі.

Як бачыш...

Яна ўзняла рукі, памкнулася схапіць мяне ў абдымкі, але стрымалася і, выгаварваючы на польскі манер «ло», закрычала:

Хуопцы, Барташэвіч вярнуўся!

I не адзін, як бачыш! — паказаў я на групу аброслых і стомленых людзей, якія збегліся ў купу і з нейкай вінаватай цікавасцю пазіралі на нас.

Я толькі што напаліла печ, цяплынь — нібы ў лазні! — адводзячы ад мяне шчаслівыя вочы, паспешліва гаварыла дзяўчына.

Толькі цяпер мы ўбачылі, што віленцы плачуць ад шчасця.

Мы са Стасяй разгубіліся.

Для вас усё цяжкае ўжо мінула! — супакоіла яна.— Тут вам будзе добра! Вашы ўжо лагер сямейны будуюць!.. Вядзі людзей у зямлянку, грэй! Там і камбрыг! А я збегаю да сувораўцаў па акумулятары, будзем зводку з Масквы слухаць! Чуў, як нашыя на Да-ну ціснуць фашыстаў?

Вартаўнікі крыху расказвалі...

Ціснуць!.. Толькі аддай мой пісталет. Я ўвесь час рабіла выг-ляд, што ён у мяне, панапіхвала ў кабуру індывідуальных пакетаў...

Трэба яго пачысціць.

Ты з яго страляў?!. Ага, спатрэбіўся! — паскардзілася яна яўрэям: — А ён усё «не вазьму-у», «наво-ошта»! — дражніла яна мяне з лагодным папрокам.

Пакідаючы Дануту з мёртвым Станеўскім, я выбег на двор з пачуццём нейкай няўпэўненасці. Быць можа, Станеўскі зайшоў выпадкова?.. Пытаннё вісела нада мной як змора. I толькі шчаслівы бляск вачэй радысткі яго развеяў. Правільна я паступіў — так ёй і трэба, паліцаевай падсцілцы.

Раздзел шосты

1

Летам нечаканы выпадак зноў напомніў мне пра генералаву дачку.

Немцы павыскрэбвалі ўсе тылавыя рэзервы, нават скарацілі гарнізоны ў партызанскіх зонах да мінімуму і кінулі ўсё на Курскую дугу. Мы ўздыхнулі на поўныя грудзі. Вестка аб разгроме нямецкіх ар-мій патроіла нашы сілы, і мы пачалі дзейнічаць яшчэ больш дзёрзка.

Жнівеньскім днём выйшлі мы ўзводам на Беласток-Ваўкавыскую аўтастраду і стаіліся ў засадзе. Першым паказаўся вайсковы немец на веласіпедзе.

— Прапусціць! — загадаў я хлопцам.— З-за салдаціка не будзем пэцкацца!

I немец праехаў.

Праз мінут пяць выскачыла легкавая машына. Яе мы захапілі і разам з пасажырамі — двума афіцэрамі і салдатам-шафёрам — прыгналі ў лагер. Пры допыце палонных выявілася, што прапусцілі генерала, якому прыйшла ў галаву фантазія праехацца па чыстым паветры на веласіпедзе. Нічога не зробіш, давялося мірыцца. Легкавая машына з афіцэрамі таксама не абы-што.

Вечарам партызаны ўцяклі ад машкары да вогнішча, там чысцілі сваю зброю, зашывалі вопратку. Кухар памешваў у катлах, а яго Лёнік забаўляўся з нямецкімі медалямі.

— Салам! — зухавата прывітаў я кампанію, з'явіўшыся з цемры.

А, герой? Салют!

Выспаўся? — азваліся галасы з прыкметнай сімпатыяй.

Набраў мінут шэсцьсот, хлопцы яшчэ дабіраюць... На, Лёнік, табе яшчэ цацак! — падсыпаў я хлопчыку жменю нямецкіх медалёў.— Васіль, вячэру пакінуў?

Кухар наліў у кацялок гарохавага супу.

Чаму мяса так мала паклаў, скнара!

Я быў у тым узбуджаным стане самаўлюбёнага ап'янення, якое бывае пасля ўдала выкананага задання, калі ўсё табе дазволена і ты разам з сябрамі цешышся сваімі новымі якасцямі. Сёння мяне разбірала ненатуральная весялосць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x