Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распрануся там...— нерашуча таптаўся я на месцы: мяне агарнула трывога і страх.

Як не сваімі нагамі прайшоў я праз калідор у залу і спыніўся як укапаны.

7

Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, падстрыжаны, як стрыгліся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з ваяўніча скрыжаванымі на грудзях рамя-нямі. На рукаве зялёнага фрэнча бялела павязка з чорным штампам і ненавіснымі гатычнымі літарамі: «Hilfopolizei».

З ім была Данута — чужая і незнаёмая.

Яна ўся аж квітнела ад прыгожасці. Цёмная сукенка з вялікім дэкальтэ ўвыдатняла акругласць грудзей, шыі і плеч, вочы яе пазіралі з гуллівым какецтвам і ўсведамленнем сваёй чароўнасці. Перада мной была раскошная красуня з прычоскай французскай кінаактрысы.

Яны сядзелі за столікам з веерамі новенькіх карт. Данута трымала іх з грацыяй і думала, з якой пахадзіць: на яе вуснах застыла какетлівая ўсмешка. Генрых другой рукой узяўся пад бок і спадылба дапытліва глядзеў на партнёршу. Калі я адчыніў дзверы, яны нават не павярнулі галоў.

У крытычных выпадках чалавек часта думае не словамі, а вобразамі. Ох, і шмат чаго можна ўспомніць у такую мінуту!

Хутка авалодаўшы сабой, я паглядзеў на гэтых людзей як на чужых. Асталася толькі крыўда за няшчасных, расстраляных на Парубанку, за жанчыну з дзецьмі ў незнаёмай вёсцы, за хлопцаў, якім з-за генералавай дачкі не дапамог вярнуцца ў лагер... Стася, даведаўшыся, што іду ў Вільню, прымусіла мяне ўзяць і яе пісталет. А Зіна Кварцёнак... Мне так захацелася да сваіх, як часамі малому ў чужой хаце раптам захочацца дадому. Трэба выблытвацца з гісторыі.

Нарэшце зрабілі ласку мяне заўважыць. Наступіла цішыня, на кухні пачуўся стук вядра.

Я-анэк, ты-ы?— шэптам спыталася Данута пасля разгубле-нага здзіўлення.

Яна выпусціла з рук карты і прыўзнялася. У вачах Данусі з'явілася светлая, трывожная і няўпэўненая радасць. Але не гэта мяне кранула. Штосьці назаўсёды адышло ад яе, і мне стала тужліва шкада.

А, гэр Барташэвіч! — здзівіўся і Станеўскі.

У яго голасе таксама пачулася трывога.

Ведаеш, што я ў партызанах? Калі не, мне лёгка цябе разыграць, нібы я на службе ў немцаў: мой бацька меў зямлі больш за твайго, фашысты з такімі цырымоніліся... Здагадваешся — справіцца з табой здолею заўсёды, твой пісталет яшчэ зашпілены ў кабуры, а я трымаю палец на спускавым кручку...

Янэк, але ж заходзь, прашу!

Данута авалодала сабой і памкнулася насустрач, але ці з-за Станеўскага, ці таму, што правай рукі я не вымаў з кішэні і быў злы, яна разгублена спынілася на паўдарозе.

Сядай, прашу, сюды...— прыставіла няўпэўнена крэсла.—- Ты змерз?.. Можа, распранешся? Здымі шынель...

Я моўчкі сеў.

Дануся не ведала, што рабіць. Я не вымавіў ні слова, не выявіў ахвоты вітацца, быў насцярожаны і баяўся, каб мяне хто не цапнуў ззаду. Яна пра нешта здагадвалася і гублялася зусім.

Вось мы і спаткаліся... А я так чак...

Я сеў так, каб можна было адразу ўзняцца.

Го, але ж ты цяпер лейтэнант!.. Віншую! — У яе голасе і вачах з'яўляліся то бязмерная радасць, то бездапаможнасць і страх. Яна крадком зыркнула на Станеўскага. — Цябе пусцілі ў адпачынак? Надоўга? На якім фронце служыш?

«Ага, ведаеш, што афіцэры прыязджаюць з розных франтоў! З якой ты лёгкасцю мірышся, быццам я — у нямецкай арміі!..» Стала чагосьці шкада, і адначасова зрабілася лёгка, быццам раптам пазбыўся клопатаў і вырашыў пытанне, якое мучыла і даўно не давала спакою. Штосьці падобнае я перажыў чатыры гады таму назад, а цяпер яно паўтарылася зноў. Няўжо я ўвесь час займаўся самаашуканствам?

У пакоі ўжо не было колішняга лоску і пазалоты, якая мяне, дурня, калісьці вабіла. Генеральскія прадметы былі ўжо шэрыя, павыціраныя і непрыемныя.

Якія вы ўжываеце? Гэта «Экстра». Калі ласка, закурыце! — працягнуў мне Станеўскі сярэбраны партсігар і пстрыкнуў запальнічкай.

Нічога не здагадваецца. У яго на твары з'явілася ўпэўненая ўсмешка. Ці не Сцяпанаў наган у тваёй кабуры?.. Не, там пісталет. Была ўжо магчымасць замяніць яго на парабелум. Ты ж цяпер «фольксдойч», амаль што немец, валадар...

Дзякуй...— узяў я левай рукой папяросу і меркаваў, што рабіць далей.

Прыма сорт, не? — зусім супакоены, з франтоўскай элегантнасцю скрыпнуў ён новенькімі рамянямі і зацягнуўся.

Мы размаўлялі па-польску. «Не» паліцай вымаўляў на нямецкі лад, як «нэ».

У некаторых людзей ёсць пэўная мяжа, далей якой, нягледзячы на вопыт і перажытае, яны не могуць узняцца. Не перайшоў гэтай мяжы і Станеўскі. Такі самы, як чатыры гады таму назад. Адно змяніў гаспадароў. Такіх не пераканаеш, іх можна толькі паканаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x