Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ласка, вось папяльнічка. I наогул, маглі б папрасіць дазволу на курэнне ў дамы, рыцары! — заўважыла Данута, кепска прыкрываючы трывогу какецтвам.

У яе голасе і выражэнні твару адчуваўся жаль аб мінулым.

Я — ад роду купаны ў гарачай вадзе — і быў вельмі хуткі на рашэнне. Мне здалося, што ў Дануты інтымныя адносіны з паліцаем. На тумбачцы каля люстэрка стаялі фатаграфіі. На ёй твары Дануты і Генрыха аж расплываліся ад шчасця. Рэўнасць паслужліва выдала здагадку за праўду, я сядзеў і аж закіпаў ад злосці.

Салдаты фюрэра не маюць звычкі прасіць дазволу нават у прыгожых жанчын,— адказаў Станеўскі Дануце і звярнуўся да мяне: — Я ў сваёй вёсцы не быў з ліпеня сорак першага... А вы былі ў сваёй?

Толькі цяпер ён заўважыў, што мы з Данусяй гаворым аб адным, а думаем пра другое. Ён, відаць, пра ўсё здагадаўся і пачаў бялець. Каўкнуў перасохлым горлам, а на лбе выступілі бліскучыя кропелькі. Трэба было канчаць.

Жадаючы штосьці папярэдзіць, не даць нам апамятацца, Данута часта загаварыла:

Ну, Янэк, расказвай нам, дзе ты цяпер? Чаго маўчыш!.. Ох, які ты ладны ў мундзіры!.. Ты прыродны вайсковы! Праўда, Генусь, яму вельмі да твару мундзір! Нават Генку так не ідзе яго адзенне, праўда, праўда...

Бачачы, што я ўстаю сам не свой і вымаю пісталет, яна кінулася да мяне:

— Янэчку, супакойся!

Я за руку адцягнуў яе ўбок, каб не перашкаджала: яе чамусьці аставіў на пасля. Вокны былі зачынены. на аканіцы, я адступіў да дзвярэй: паліцай трапіў у пастку, выняць з кабуры парабелум не меў калі.

Але Станеўскі не разгубіўся. Ён знізу штурхануў столік і з сілай кінуў яго на мяне. Я адбіў столік каленам, стрэліў, але не трапіў.

Барташэвіч, што ты! — узмаліўся ён з жахам і скочыў за вазон, перакуліўшы кадку ў мой бок.

Я лічыўся добрым стралком. Але тут прыйшлося левай рукой трымаць Дануту, якая тулілася да мяне і збівала прыцэл. З аднаго, з другога пісталета выпускаў я кулю за куляй — і ўсё дарэмна: толькі пырскалі кавалачкі адшчапанага паркету, тынку і каціліся па падлозе пустыя гільзы.

Herr Leutenant, was ist denn? [ 30 30 — Пан лейтэнант, у чым справа? (ням.). ] — заенчыў ён і мітусіўея па гасцінай.

Я табе не гер, а — партызан!..

Генрых ступіў на пустую гільзу, пакаўзнуўся і выцягнуўся на падлозе. Зразумеўшы, што ўсё скончана, ён закрыў галаву рукамі і ўзмаліўся:

Лёнгі-інус, тады я цябе не выдаў з пракламацыямі на Міцкевіча, памятаеш?.. Ты павінен...

Але я яго дабіў.

Нельга пакідаць і сведку. Бацькі жывуць на вёсцы, немцы ім адпомсцяць. Ап'янелы ад страляніны, я выпіхнуў на сярэдзіну пакоя Дануту і прахрыпеў:

А цяпер — ты!

Яна глядзела на мяне спалохана, пакорліва, на нейкі момант стала дакладна такой, якой я ведаў яе да вайны. I ў мяне пачала абуджацца літасць. Ці не прыгразіць, каб прыдумала немцам гісторыю смерці Станеўскага?

Янэчак, завошта? — часта дыхаючы, спыталася паціху яна.— Вось мы і спаткаліся...

Мяне агарнула новая хваля азвярэння.

Ах ты-ы, паліцыянтавая падсцілка, яшчэ будзеш папракаць?!

Калі я падымаў пісталет, яна ціха ўскрыкнула, быццам ёй заняло дыханне ад таго, што нехта піхаў у халодную ваду. Я націснуў спускавую скабу. На момант адчуў у правай руцэ добра знаёмую няважкасць пісталета і металічны стук гільзы аб сцяну, падлогу. На шчасце, Дануся адскочыла.

Не лічачы стрэлы, пачуццём, якое ішло ад вопыту, я з аблягчэннем адзначыў, што ў пісталеце выйшлі патроны. Але я працягваў іграць разгневанага: зноў прыцэліўся і націснуў спуск.

Цык! — шчоўкнуў баёк ухаластую...

Клацнуў затворам — пусты магазін! Другі пісталет я разрадзіў раней.

Пакуль мяняў магазіны, за плячамі пачуўся голас генеральшы — яшчэ адзін сведка, трэба і яе?.. Але страляць у жанчын я ўжо не мог.

Станеўскі ляжаў сярод пакоя. Яго вочы мутна глядзелі ў столь, а з-пад кіцеля цякла на паркет кроў і збіралася ў густую лужыну. Я зняў з паліцая рамень з парабелумам, павязаў яго сабе паверх шыняля і кі-нуў:

Мяне тут не было, разумееш?.. Хто яго забіў, прыдумай сама. Выдасі — тады...

Апошнія словы я намерваўся вымавіць унушальна і строга, але нечакана для мяне самога прагучала просьба, шэпт.

Добра, Янэчку...— прашаптала Дануся пакорна. — Прыдумаю...

Я накіраваўся да дзвярэй.

А я-а?.. Не ідзі, Янку...— узмалілася яна гэтаксама шэптам.— Куды ты?!.

Ледзь я не вярнуўся.

8

Праз тыдзень з групай віленцаў набліжаўся я да лагера. Варту мінулі яшчэ ўдзень, а калі падыходзілі да зямлянак, пачало ўжо цямнець.

Вось і родны дом партызана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x