Генрых Далідовіч - Свой дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Свой дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свой дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свой дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаопадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтварылася беларуская дзяржаўнасць, зараджалася рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў. І. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецсховах.

Свой дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свой дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Непрыхільна сустрэтыя Васілевіч i Нямкевіч чакалі, што гаспадар пакажа рукой на пляцоўку: прэч! Але не, зачыніў за ім дзверы, кіўнуў: заходзьце, распранайцеся.

Яны ўжо ведалі, што новая ўлада дала Скураному не вельмі вялікую кватэру — па пакоі на аднаго чалавека. Цяпер той павёў ix, мусіць, у свой кабінет — досыць прасторны, з канапаю i некалькімі крэсламі, без пісьмовага стала. У кутку на падлозе ляжалі горкаю кнігі — ці то тое-сёе з таго, што дазволілі ўзяць яму ca свайго палаца, ці то цяпер купленае на рынку. Адзінае акно-дзверы было завешана таннаю фіранкаю.

— Бачыце, як жыве былы дзяржаўны мул?! Пралетарый!

— Выбачайце, дзядзька Рыгор,— спакойна адказаў Васілевіч,— але мы з Алесем усё яшчэ жывём на прыватных кватэрах.

— Значыць, слаба прыслужнічаеце,— паздзекаваўся Скураны, сядаючы на канапу.

Васілевіч апусціўся побач, Нямкевіч — насупраць, на працёртым крэсле са скуранымі чорнымі падлакотнікамі.

— Ну што, э-э, прывяло вас сюды? — прыплюшчыў калючыя вочкі, праз вузкія змяіністыя шчылінкі зірнуў на ix Скураны.

— Што цяпер рабіць, дзядзька Рыгор? — запытаў Васілевіч.

— Чаму — «цяпер»? — ажывіўся той.

— Кажуць, будуць наступаць немцы...

— А што ж вашы гаспадары? Не будуць абараняць нас, Расію?

— Савецкія ўстановы ў Мінску пакуюць ужо валізкі...

— Дык i вы бяжыце з бальшавічкамі! Імкніцеся да Леніна, да нашых землячкоў Чарвякова i Жылуновіча, якія трохі пастагналі ад нашага ўсіхнага болю, пашумелі дзеля прыліку i пайшлі ў лёкаі да Саветаў!

— Мы не хочам адступаць з бальшавікамі.

— А! — падскочыў Скураны, нервова i дробненька затупаў па пакоі.— Апякліся!

Васілевіч i Нямкевіч, быццам шкоднікі, паапускалі галовы.

— Так вам i трэба, даверлівыя авечкі! — гневаўся Скураны.— Жніце тое, што самі пасеялі! А якраз жа вы летась, улетку, настроілі ўсіх нашых супраць мяне, адабралі старшынёўства, якраз вы першыя тут пабеглі на паклон да бальшавікоў! — Развёў рукі.— Наце! Ешце! Любуйцеся двудушнікамі i гандлярамі!

Запыніўся, сеў на канапу.

— Ці, можа, я незаслужана абражаю дабрадзеяў? — ухмыльнуўся.— Што там такое, што яны гвалтоўна зрынулі законны Часовы ўрад, a нядаўна разагналі Устаноўчы сход, якога чакала ўся Расія?! Хіба так ужо важна, што сабраліся лепшыя расійскія розумы, каб паразважаць, вызначыць, што i як рабіць далей?! Не! Яны — самыя мудрыя, гуманныя i талковыя! А можа, э-э, спадары, я перабольшваю, можа, не страшна, што забіраюць руль толькі ў свае рукі i змушаюць усіх астатніх скакаць над іхнюю дудку?!

Васілевіч i Нямкевіч зацята маўчалі, хоць іншым часам маглі б сказаць i тое-сёе насуперак, цярпліва чакалі даверу.

Скураны ж не заціхаў, бушаваў:

— Ці мо, э-э, я, стары дурань, не разумею: там, куды нас гоняць ca штыкамі, будзе зямны рай? Так? — запытаў, зрабіў паўзу, а пасля ледзь не спапяліў ix гнеўным позіркам.— Тады патлумачце, калі ласка, што гэта за рай, заснаваны на крыві i слязах?

Васілевіч i Нямкевіч па-ранейшаму, як громаадводы, бралі на сябе гаспадарову гняўлівасць.

— Я, э-э, не штудзіраваў іхняга куміра Маркса, але адзін сталы эканаміст нядаўна сказаў мне: марксізм — пятая іудзейская рэлігія ці тэорыя,— далей выгаворваўся Скураны.— Спроба па-новаму (ужо не з хрысціянскіх, а з палітычных i эканамічных пазіцый) ператрэсці ўсё ў свеце, зляпіць такую мадэль, каб ёй спавіць свет, як немаўля. Сапраўды, што гэта i дзеля чаго: класавая барацьба, сацыяльная рэвалюцыя, дыктатура пралетарыяту, адмена прыватнай уласнасці, інтэрнацыяналізм i іншыя іхнія лозунгі? Ці не задумана тут найперш тое, каб нацкаваць гультая i няўмеку на дбайнага гаспадара, знішчыць яго, разбурыць нацыянальныя капіталы, дзяржавы, нацыі, культуры, сагнаць увесь людскі род у адзін абязлічаны статак, заняволіць катаржнай працаю ды кіраваць з бізуном i пернікам? I пасля, што гэта за запаведзь: «Весь мир насилья мы разрушим до основанья, а затем мы наш, мы новый мир построим...» Які гэта будзе новы свет на развалінах цывілізацыі?

— Мы не можам ні згаджацца, ні спрачацца з вамі, бо добра не ведаем усіх марксісцкіх канцэпцый,— прамовіў Васілевіч.

— А чаго тады, э-э, паспяшаліся ў найміты? — абурыўся Скураны.— Чаму так паверылі ў іхнюю гаварню? Чаму заплюшчваеце вочы на тое, што яны зляцеліся з усяго свету, камандуюць, нецярпімыя да іншамысных, глухія да нацыянальных пачуццяў малых народаў? Ці вы, э-э, спадзеіцёся: нікому дагэтуль не ўдалося стварыць рай на зямлі, а вось ім удасца?! Праз сацыялізм! I на нашых касцях! — Тыцнуў у Васілевіча пальцам,— Дурні, не спакушайцеся! Любыя, у тым ліку i самыя вабныя, а то i гуманныя, ідэі павінны асвечвацца справаю, дабром, красою, урэшце, шчасцем усіх людзей. Да аднаго чалавека! А пакуль што гэтага, паважаныя, не відно. Пакуль што i «новае, цудоўнае будучае» робіцца па старых законах кулачнага бою! Ды ўжо адно тое, што сярод бальшавікоў-лідэраў столькі яўрэяў — люду, які не мае сваёй радзімы, культуры i не цэніць, адпаведна, гэтага ў іншых, шмат вярзе пра ўсеагульную любоў, але жыве дзеля свайго кашалька, ясна гаворыць пра тое, што іхні славуты сацыялізм будзе найперш дзеля ix, а не дзеля нас... Недарэмна, невыпадкова, паўтараю, яны хлынулі сюды нават з багатай i дэмакратычнай Амэрыкі... Хто з пустымі рукамі, а хто i з капіталам амерыканскіх сіяністаў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свой дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свой дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Свой дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Свой дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x