Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Аляксандр Іванавіч, вы баіцеся суда, турмы ці не? — трывожна запытаў Фоля.

— Не вельмі баюся, але i не радуюся, што туды траплю...

— А я вельмі баюся... — прызнаўся малады госць,— Ды што мне рабіць? Пакаяцца? Прыкінуцца паслухмяным? Уцячы ў свет?

— Не ведаю, што табе i параіць, Фоля,— развёў рукамі Алесь.— Адно адчуваю, i перад табою паўстаў жыццёвы выбар... А выбар, мусіць, трэба зрабіць найперш самому.

— Ці можна прыходзіць да вас i раіцца? Ці вы ўжо маеце да мяне перасцярогу пасля таго, што я вам сёння расказаў?

— Не, Фоля,— усміхнуўся Алесь.— Я табе веру, рады. Мне прыемна, што ты шчыры. Не магу ж я з-за аднаго таго рош-гашывы кепска пра ўсіх думаць. Ва ўсіх ёсць шчырыя, сумленпыя, ёсць i хціўцы, крывадушнікі, фанабэрыкі, цемрашалы... Пачакай,— схамянуўся, адгарнуў сшытак, спрабуючы ўбачыць у змроку напісанае.— А як ты пішаш? Калі па-свайму, дык я не прачытаю.

— Я прынёс вам беларускія вершы.

— Ну i Фоля! — здзівіўся Алесь,— Ашаламіў ты мяне сёння!

— Вось чаму я да вас іменна i прыйшоў,— той усміхнуўся, зірнуў на яго з надзеяю.— Вы адзіны тут, хто можа мне памагчы. Я ведаю старую нашу мову, але... Яе ведаюць тут добра толькі рабін ды настаўнікі. A астатнія, лічы, ужо не знаюць. I тата, i мама не разумеюць. Самі ж бачыце i чуеце, яны гавораць так, як i ўсе тут, у Янкавінах. Дык я падумаў: а чаму мне не пісаць вершы так, як i наш Змітрок Бядуля? Яго ж добра тут прымаюць!

— Што ж я магу нараіць i тут табе, Фоля?! — паціснуў плячыма Алесь.— Пішы пра тое і на той мове, якую больш любіш, на якой можаш лепш сказаць, што думаеш. А мовы, па-мойму, усе прыгожыя. Бо яны — дар божы, вялікі файны букет з самых розных кветак.

— Я люблю паэзію. Пушкіна, Лермантава, Цютчава, Фета, Багушэвіча, Купалу, Коласа, Багдановіча. Я хацеў бы вучыцца, вывучаць мовы i літаратуры, сам пісаць. Але тата ў горад мяне не пусціць. Кажа: не хацеў вучыцца на настаўніка, дык ідзі па маіх слядах. Я стары, скора памру, дык будзеш трымаць маю крамку. А каб вы, пане Аляксандра, ведалі, як я не хачу быць крамнікам! Гандляваць, усякімі хітрыкамі вырываць капейкі. А не будзеш вырываць, абманваць — пойдзеш з торбаю па свеце...

— Яно так... — уздыхнуў Алесь.— Гэта закон уласнасці. Думай пра сябе, а не пра іншага. Абманвай, абірай, занявольвай, як можаш. Такі Свістуноў, Невядомскі, Гарбацэвіч, твой бацька i любы іншы ўласнік... Ад ix аднолькава пакутліва гаруюць усе бедныя людзі...

Але вы можаце спачуваць беднаму, ганіць багатага, дабівацца справядлівасці. Я — не,— сказаў Фоля.— Багатыя баяцца, каб не аслабела ix моц. Жабацінскі, адзін з нашых правадыроў, сказаў: «Хто з нас прызнае класавую барацьбу, той — нацыянальны здраднік». Таму нават тата забараняе скардзіцца на багатага. Кажа: усе мы — бедныя, але павінны імкнуцца пабагацець. Але ж гэта не так, не ўсе бедныя. Ёсць нават i мільянеры. Дык як жыць з маною? Ці не ўцячы, пане Аляксандра, у горад, да рэвалюцыянераў — сумленных людзей?

— Глядзі сам, Фоля. Кожны ж, відаць, павінен найперш сам выбраць сабе дарогу ў жыццё.

— А вы будзеце зноу п'ескі ставіць, хор ладзіць, вершыкі чытаць?

— Можа, i буду. Хай пост скончыцца. Ды ўлады дазволяць, людзі гэтага захочуць...

— Можа, вы i мяне ў свой гурток узялі б? — падняўся Фоля.— Я, можа, таму i вершы пісаць пачаў, што ўсё тое ваша мне ў душу запала...

— Калі ласка, Фоля,— падняўся i Алесь.— Давай разам будзем усё рабіць. Hi ад сумеснай работы, ні ад сяброўства я не адмаўляюся. Абы мы былі шчырыя, верылі, памагалі адно аднаму.

6.

— От, разводзіце толькі сырасць у хаце...— з незадавальненнем сказаў Мішук, каторую ўжо хвіліну назіраючы, як старэйшая дачка, Галена, прысела i трэ рукамі камякі мелу, мяшае яго ў вялікай мядніцы з вадою. Вось падышла Зося, пачала ліць у мядніцу са збанка свежае малако.

Дочкі прамаўчалі; гаспадыня, тоўстая, як капа, усё яшчэ прыгожая кабеціна, не змаўчала, гэтаксама накінулася на буркатлівага мужа:

— Па-твойму, няхай i на вялікдзень будзе ў хаце чорна, як у пуні?

Мішук — тонкі, худы мужчына — не саступіў. Пaвёў тонкім носам, шморгнуў вусамі:

— Вам абы ваду ліць...

Яны, старыя Мішукі, усё жыццё вось так: Мішук крычыць на жонку. Мішучыха — па яго. Ніхто нікому не саступае.

— Вы не сварыліся б, тата, а лепш дубэльты дасталі б,— прамовіла Зося,— дык мы заадно i вокны памылі б.

— Нагрэлася надта! — забурчэў Мішук, пайшоў да печы, выкаціў чапялою з пода гарачы вуголь, прыпаліў цыгарку. Пыхнуў дымам.— Яшчэ i стары снег ляжыць, i новы можа нападаць.

— Няўстойлівая сёлета вясна,— сказала старэйшая дачка, Галена, каб, мусіць, звесці на інтнае гутарку.— То сонца, то хмурнасць. То мароз, то дождж...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x