Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мішук змаўчаў; ён быў з тых мужчын, што не любяць амаль усёй жаночай работы. Ён ведаў: трэба кабеце зварыць есці, спячы хлеб, заслаць ложкі i падмесці ў хаце, памыць бялізну, замяшаць едзіва свінням i курам. Гэта спрадвеку жаночая работа. Але не мог цярпець, калі жонка ці дочкі праз дзень-другі мылі ўсё ў хаце, часта мазалі мелам стаяк i печ, часцей, чым трэба, мылi бялізну ці мыліся самі — разводзілі сырасць у хаце, як лічыў. Хоць пасля, калі свяжэла, харашэла ў хаце, калі спаў чысты i ў чыстай пасцелі, бачыў, што так i трэба, але ўсё роўна век грызся з жонкаю, пасля са старэйшаю дачкою, а цяпер з Зосяю, што тыя без пары згнояць хату.

— Ідзі ў хлеў ці ў гумно, рабі сваё,— сказала яму цяпер жонка.— Нe лезь да бабскай работы. Мы ж да цябе не чапляемся, калі ты што сваё робіш з сякераю ці з сахаром. Хоць каб не дыміў у хаце, дык напалавіну чысцей было б.

— Хваціць? — запытала Зося ў Галены.

— Лi, лі,— адказала тая.— Больш млека — менш мел потым будзе брацца за плечы,— і, паварочваючы галаву ў белай касынцы да бацькі, усміхпулася: — Сёлета, тата, мусова трэба хату пабяліць, прыбраць...

Зося — гэтаксама ў белай касынцы, завязанай на патыліцы, у старой белай блузцы з кароткімі рукавамi i ў спадніцы, босая — з насцярогаю зірнула на сястру: у той на свежых поўных вуснах блукала гарэзная ўсмешка, a ў файных вялікіх чорных вачах паблісквалі вясёлыя агеньчыкі.

— A што ж сёлета за мус такі? — нібы перакрывіў Мішук.

— Тоіцеся ўсё... — хітра зірнула, нібы пакрыўдзілася Галена.— I ад усёй вёскі, i ад мяне, дачкі... Ведама ж, я ўжо не ваша, у чужой сям'і жыву... Дык можна мне ўжо i не гаварыць...

I Мішук, i Мішучыха, знерухомеўшы, ca здзіўленнем зірнулі на старэйшую дачку: якія сакрэты? А яна перавяла хітры позірк на Зосю — у той раптоўна зачырванелася вуха. I пайшла-пайшла чырвань на твары.

Зося падхапілася, бы яе ткнулі іголкаю, зірнула бездапаможна на маці, не вытрывала позірку той, панесла ў парог, да паліцы, пусты збанок.

— Чаго вы гэтак абое на мяне пазіраеце? — усміхнулася Галена, далоньмі абцерла з рук крапінкі мелу.— Як i не ведаеце нічога...

Мішук змаўчаў; даўно ўжо на Галену, замужнюю дачку, маці дваіх дзяцей, не гаманіў. Гаманіць на яе ёсць каму — мужу, свёкрам. Падвучваў некалі, кaлi быў яшчэ дома яе Аляксандра, гаманіць на яе, жонку,— калі пайшоў па вёсцы погалас, што Галена ўпотай любіцца з Вінцуком Драздовічам, калі сватам пачалі мазаць уночы вароты глінаю.

— Ды кажы ўжо, што ты ведаеш i што мы табе не гаворым... — азвалася Мішучыха, запыніўшыся каля печы.

Галена ўстала, легка, пагойдваючыся, іграючы клубамі, падышла да маці, нагнулася, сунула рукі ў бадню з цёплаю вадою і, усміхаючыся, абмылася. Потым усё з усмешкаю зірнула на Зосю — тая, збянтэжаная, як абмерла каля паліцы, хмурна пазірала на яе, напусціўшы на вялікія вочы чорныя броўкі. А тады паказала язык, паляпала па ім пальцам — брашы, сястрычка, брашы.

— Усе ў вёсцы кажуць, што вяеелле ў вас сёлета будзе...

I бацька, i маці мігам зірнулі на Зосю. Тая сцялася пад іхнімі позіркамі, яшчэ гусцей пачырванела. Здаецца, дакраніся да яе шчок — пырснуць, як саспелы памідор.

— От брэша брэхні, а вы слухаеце... — урэшце Зося апамяталася. Нікому не пазіраючы ў вочы, апаласкала збанок i сівую ваду з яго выліла ў мядніцу. У ёй ужо муць i бель пакрыху асядалі на дно, наверсе выстойвалася празрыстая вада.

— Не брашу, сястрычка,— адказала тая.— Ужо каторы час у вёсцы кажуць, што ты ходзіш з хлопцам.

— Казалі-гаварылі, ходзіць Базыль да Марылі!— незалюбіла Зося.— А ты выслухоўваеш i разносіш плёткі.

— Не, міленькая. Без агню дыму не бывае.

— Я такі i здагадвалася, што да нашай паненкі ўжо кавалер ходзіць,— разгублена прамовіла Мішучыха.— Усю ж зіму на Сяло бегала. I цяпер абы вечар — дык i шмыг з хаты... Пад вакном стаяла раз з некім, бубніла...

— I добры хлопец ходзіць,— паважна сказала Галена.

— Хто ж? — зацікавілася маці.

— Ды сваяк мой,— усміхнулася Галена.— Янак Нямкевічаў. Кажуць, другі год ужо адно з аднаго вачэй не зводзяць. А сёлета ўжо i любяцца як галубы.

— Дурная!— абазвала Зося, не змогшы больш нічога крыўдлівага сказаць сястры. Адчула боязь: усё, яе тайны ужо больш няма. Выходзіць, у вёсцы ўжо ведаюць, што яны снатыкаюцца з Янкам. I бацька, i маці ўжо знаць будуць. Расказала ж! Ціпун ёй на язык!

Нi Мішук, ні Мішучыха нічога кепскага на Янку не сказалі: i бацьку яго паважалі, i пра самога яго блага не думалі. Нават часта хвалілі, гаворачы між сабою: i працавіты, i спрытны, i разумны хлопец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x