Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нe слухайце яе... — лічы, усклікнула Зося, пазіраючы ўжо на маўклівых, разгубленых маці i бацьку.— Ілжэ яна, кепікі строіць. А на Сяло я так хадзіла... Вышываць... З дзяўчатамі пагаварыць...

— Ведаем,— усміхнулася Галена,— чаго не спіцца i ў хаце не сядзіцца!

— Яшчэ матчынае млека на губах не абсохла, а ўжо юр у галаве... — незадаволена прамовіў Мішук, патаптаўся i пайшоў у парог. Пa кажух.— Зарана ж, аднак, надта...

— Яна лжэ...— перабіла бацьку крыкам Зося. Усхліпнула.— Складае складанцы, а вы...

Мішук нічога не адказаў. Пасунуўся з хаты. Можа, i ў хлеў ці ў гумно — да сваёй работы. I заадно, канечне, падумаць пра гэтую навіну. Гэта яны, бацькі, лічылі: Зося яшчэ зусім маладая, мала думалі пра яе замужжа, а яна вылюдзела раптоўна, што i не агледзеліся.

— Не складаю я ніякія складанцы,— ужо без жартаў прамовіла Галена.— Што праўда — тое праўда. A праўды, як i агню, не схаваеш. I нашто хаваць? Янак — хлопец добры. I калі бярэ, дык гэта толькі радасць нам павінна быць. Хто б з вёскі не хацеў бы парадніцца з Нямкевічамі!

I потым, калі пачалі ўжо мазаць мелам хату,— Галена i Зося столь, a маці ўслед за імі сцяну,— гаварылі. Галена з маткаю. Зося маўчала. Думала. Трымала адною рукою глыбокую гліняную міску з разведзеным мелам, другой тыцкала ў яе квач са свіной шэрсці, шоргала ix па задымленай i прапыленай столі i разважала. Пра Янку, пра сябе.

«Ведаюць ужо ўсе, што ён ходзіць да мяне... — думала.— Можа, няхай бы я гэты час не паказвалася на Сяле, яму на вочы. I не было б яшчэ ніякіх плётак... Але як было не паказацца, калі гэтак нешта цягнула выйсці з хаты... Дык i выйшла ўсё, як у сне».

Дзіва адно: як сыходзяцца хлопец i дзяўчына?! Некалі, калі былі зусім малыя, яна не толькі не бачыла яго, але здаецца, i не ведала, што ён ёсць на свеце. Ён рос у сваіх Глінішчах, яна — каля Сяла. Выпадкова, можа, i спатыкаліся — на вячорках, на чыім вяселлі,— але адно на аднаго не зважалі, не запомнілі. Пасля, калі падрасла ў падлетка, ей падабаўся серадольшы сын Сцяпана Супраневіча, які ўжо жанаты i цяпер у заробках. А як пайшла ў школу, дык ёй прыпаў да яе дзіцячага сэрца малады настаўнік — высокі, светлы, з блакітнымі вачыма. Ён вельмі хораша іграў на гармоніку, спяваў. Але ён пабыў мала, гады з два ці тры. Пасля на яго месца заступіла Кацярына Сяргеенка, a ўслед за ею заявіўся i Алесь Нямкевіч.

Ішлі гады, яна ішла ў юнацтва, а нешта светлае i далікатнае пра таго настаўпіка заставалася ў яе душы, прыемна хвалявала i часта скіроўвала па прыемныя мары пра каханне.

А з Янкам завязалася ўсё пазалетась, калі яны, Мішукі, Грыгарцэвічы, Нямкевічы — ix палоскі на полі былі побач — жалі жыта.

Лета тое было спякотнае, грымотнае — сонца смаліла неміласэрна, аж вяла зеляніна i бялела зямля, i часта, найбольш з маленькіх сівых хмарак, бушавалі навальніцы. Тады забіла перуном дваіх янкавінцаў: маці Сцяпана Чорнага (яна ў адну з навальніц не пабегла з поля, а схавалася ў мэндлік, дык туды i ўцэліў пярун) i малодшага сына Драздовіча (яго пярун забіў на возе ca снапамі).

У адзін з сухіх дзён Зося жала з маці. Галена, ужо замужняя, насунуўшы на вочы хустку, гнула спіну па свёкравым полі. Спіна ў Зосі ныла — хоць работа жняі была для яе звычная ўжо, аднак сагнуцца-разагнуцца тысячы разоў, парэзаць сярпом без адпачынку, папячыся на сонцы — якая ні будзь здаровая, звыклая, усё роўна зморышся. Дык яна i натамілася, чакала, калі нарэжа сноп, каб звязаць яго i, калі ён будзе дзесяты, пачаць ставіць мэндлік. Вось тады, калі ставіла мэндлік, носячы з поля снапы, што ляжалі, як авечкі, i хітравала — выраўнівала спіну, адпачывала, кідала позіркі на вялікае жытнёвае поле: хто з янкавінцаў колькі нажаў. Ганарылася, што яна з маці нажала столькі ж, колькі i Галена са свекрывёю ці Нямкевічы ўтраіх — маці, Кастуся i Янка. Лічы, пароўну ва ўсіх мэндлікаў. Пазіраючы на светлавалосага, босага Янку, здзіўлялася: хлопец, а жне. I жне добра.

Як зноў жала, дык пачула крык. I яна, i ўсе кабеты на полі паднялі галовы: крычала на сваім полі Кастуся. Туды ўжо бегла Галена — суседка i заадно сваячка Нямкевічаў: яе муж, Аляксандра, быў родным пляменнікам Нямкевічу.

— Бяжым i мы,— сказала маці,— нешта ж блага з Анцяю.

Калi яны прыбеглі, дык убачылі: на ржышчы ляжыць дагары Нямкевічыха — доўгая i белая. Ля яе на коленцах стаялі Кастуся i Янак. Кастуся галасіла.

— Мамачка, родненькая! — лямантавала яна.— Што ж з табою?

— Гэта ад сонца памрачэнне найшло... — сказала прыціхламу гурту кабет Галена.— Трэба даць цётцы Анці вады i занесці яе ў цень. Халодны кампрэс на лоб палажыць. Бяжы, Янка, па ваду,— закамандавала, апусцілася каля пажылой кабеты, прыклала галаву да грудзіны i паслухала.— Сэрца, дзякуй богу, б'ецца...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x