Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой-ёй-ёй! — зацмокаў Гарбацэвіч.— Каб трасца на ix, на гэтых цароў! Чаго яны не падзеляць!

— Пaнe Гарбацэвіч, вы ж такі набожны, верны ўраду чалавек... — усміхнуўся Шлёма.— А тут... Я вам яшчэ больш скажу. За вайною, можа, будзе яшчэ i бура. I вялікая. Ураган. Ён, можа, не толькі з гнілымі карэннямі дуб паваліць. Ён, можа, i ўсе вялікія дрэвы паваляе... Ён i вас зачэпіць. Бо вы ж у Янкавінах самы багаты чалавек...

Гарбацэвіч зусім ужо разгубіўся.

— Мяняйце грошы на золата, пане Гарбацэвіч. Золата ніколі не прападзе. Самі ведаеце: хто золата мае, той i перад каралём шапкі не здымае!

— А можа, не будзе вайны?.. — прамовіў Гарбацэвіч, ужо шкадуючы, што паспяшаўся, усунуў таму тры рублі.

— Вы мне не верыце? Думаеце, я вас дарма палохаю? — усміхнуўся той.— Пажывяце — успомніце мае слова. Хіба я вам некалі не казаў, што 1905-ты будзе? Казаў. Я многа ведаю, хоць i тут жыву. Знаю нават тое, што ў Пецярбургу, у царовай спальні, робіцца. Я ўсе наперад законы ды ўказы знаю, што яшчэ збіраюцца выйсці... Каб я гэтага не ведаў, дык даўно ўжо прапаў i не выжыў бы! Я ж кажу, навіны для мяне — той жа тавар, заробак. Я толькі па дружбе сёння мала з вас узяў.

«I так чорт ведае за што садраў тры рублі! — падумаў Гарбацэвіч,— Аграбіў сярод дня! Дзе ні ступіш, што ні зробіш — усё за грошы. Абы які хаўрус — дык i абдзярэ, што не агледзішся. Вот яшчэ ж трэба гаварыць i пра парабка...»

— Раз сёння, пане Шлёма, вы мне, а я вам добра зрабілі, дык парайце мне добрых работнікаў,— сказаў уголас, спадзеючыся за тыя тры рублі заадно апытаць i наймітаў.— З Прудоў, з Пільніцы ці з Рудні.

«Дурны, як варона, a хітры, як ліс!» —здаецца, падумаў пра яго Шлёма.

— Ведаю, чаму не,— адказаў уголас.— I добрых хлопцаў знаю. Спрытных, працавітых. Але фатыга, пане, за фатыгу. Яшчэ тры рублі...

— Дык я яі заплаціў вам ужо!

— Toe за адно, а гэта ж прашу за другое...— усміхнуўся той.

«Вот выцяганец, каб цябе халера ўдушыла! — пакляў у думках Гарбацэвіч — Драла! Злодзей! Ашуканец!»

4.

— Нешта тата доўга ў Шлёмы...— сказала Анелька, раз за разам пазіраючы ў акно.

— Відаць, нейкі вахны гешэфт маюць,— адказала маці. Яна сядзела на столачку пры камінку i мыла ў вялікім гаршку бульбу. Каб неўзабаве паставіць яе варыць на пліце. З'ядуць потым з лёкам — нальюць яго ў міску i будуць мачаць бульбу. Смак! А тады зап'юць наварам з ліпы. Па пяць-шэсць кубкаў. Як i заўсёды пасля салёнага.

— Ужо i вялікдзень скора... — уздыхпула маці.— Але наўрад ці абсохне сёлета да яго. Будзе мокра. Трэба напомніць бацьку, каб мелу ў Шлёмы купіў. Паразбіраюць людзі — дык застанецца хата наша нябеленая.

Зірнулі ў дворнае акно: каля яго мільгануўся гаспадар. Але не завярнуў у хату, пашыбаваў да хлява, хоць яны ўжо самі загналі ў загарадкі каровы. Ды так пасільгаў, як з шыбеніцы сарваўся.

Анелька, куляючыся з боку на бок, як качка, падалася на двор. Маці i сын з акна бачылі: толькі рыпнулі дзверы ў сенцах, гаспадар адхіліўся ад сцяны, азірнуўся, хто ідзе? Убачыў Анельку, пачакаў яе i аддаў ёй у рукі скрутак, чужы, канечне ж, Шлёмаў збанок. Пэўне, з лёкам. Сам пайшоў у гумно — відаць, па сена. Анелька падалася за ім. Вось схаваліся абое ў гумне. Не выскачыла — значыць, яе бацька не выгнаў. Вытурыў бы пад злосць жонку i Віцю.

— I чаму ён сам не прынёс у хату? — здзівіўся Віця.

— Відаць, i напраўду яму блага,— сказала маці, пайшла да камінка мыць далей бульбу.— Стары ён ужо, спрацаваны. Ды, відаць, i сёння патраціўся...

— На тое ж i гроты, каб імі плаціць.

— Будзеш, сынок, некалі сам гаспадаром, дык i сам будзеш ведаць, як даецца i цэніцца свая праца...— заступалася сёння за мужа гаспадыня.— Ды яшчэ такі ў бацькі i характар. А характар не пераіначыш.

— Мама... — памуляўся Віця, стаў непадалёку.

— Ну што, сын? — падняла галаву. Матчыным сэрцам адчула: той хоча сказаць ёй нейкую сваю тайну. Бацьку ніколі не скажа. Miж імі, мужчынамі, здаецца, ніколі не было i няма шчырай, даверлівай ды спакойнай размовы, як бывае між бацькам i сынам у іншых сем'ях. Во Пётрык ніколі не выяўляе да Віці ласкі. Век сярдзіты, век толькі крычыць.

— Янак Нямкевічаў да Зосі Мішуковай ходзіць... — прамовіў з жальбою.— Абое ўжо да Чорных не паказваюцца. Кажуць усе, недзе ўпотай спатыкаюцца...

— Што ж,— ціха прамовіла.— Добрая пара. Адно да аднаго.

Замаўчаў. Нa бледны твар яго лёг цепь, а пасля заявілася і пакута.

Яна ўсё зразумела жаночаю душою. Віцю кінулася ў вочы Зося. I не дзіва. Віця, хоць i чуллівы, мяккі, неспрактыкаваны нават да работы i жыцця, але чуйны да красы. Ён можа гадзінамі любавацца i красою летняга неба, кветак, травы, любіць музыку. Дык вось i Зосіна краса завабіла, запаланіла яго. Зірнула пільна, пашкадавала сына. Ведама: гэтае каханне прынясе яму нямала пакут. Бо каханне кожнаму прыносіць клопаты, але Віцю прыйдзецца паспытаць усяго горшага ўдвая. Зноў нагнула галаву, пачала выбіраць з вялікага гаршка неабіраную бульбу i накладаць яе ў невялікі гаршчочак. Зразу мела, чаго так хвалюецца сын: казаў жа Пётрык, нагледзеў у Прудах дзяўчыну з добрым пасагам, думае пасля вялікадня паслаць да яе сватоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x