Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шлёма выйшаў з-за перагародкі.

— Пане Гарбацэвіч,— паклікаў,— хадзем да мяне, маю да вас інтэрас. Я там вам усё дам.

— Пётрык,— стаў на дарозе Сцянан. Загаварыў рахмана: — Пазыч з паўрубля. Зусім збіўся з капейкі... Адраблю ўвесну.

— Што ў мяне — банк? — схмурыўся ён. Быў злы на Пятра, дык меў нянавісць i на ўсіх Чорных,— Якую i меў капейку, дык аддаў летась усю за зямлю Свістунову. Цяпер сам голы, як бізун.

— Пане Шлёма,— пачціва загаварыў пасля да крамніка Сцяпан Супраневіч,— можа, далі б нам у доўг. Адробім ці аддадзім гатоўкаю.

— Шлёма памажы, а вы дык...— паскардзіўся той i павярнуўся да сына,— Дай. Толькі запішы, хто будзе браць у доўг...

Гарбацэвіч паціснуўся да Шлёмы. Выйшаў за ім на гаспадарову невялікую кухню, дзе грувасцілася на палову пакоя вялікая, даўно беленая ўжо печ. Ля печы стаяла хмурная, заўсёды нібы санлівая Бэйля, абапёршыся на качаргу. За сталом сядзела маладзенькая файная Шлёмава дачка, Сора. Кажуць, вельмі ўлюбчывая. Гаварылі, круцілася летась з Уладакам Дземідовічам, не зважаючы на свае законы. Так гэта ці не, але Шлёма быў звёз яе з дому ў Івянец да сваіх сваякоў. Цяпер вось вярнулася дадому.

— Бачыце, пане Гарбацэвіч, які цяпер люд,— паскардзіўся яму Шлёма.— Злы i нядобры.

— Гэтыя Чорныя век такія...— падтакнуў яму Гарбацэвіч.— Думаеце, да мяне яны лепшыя? Каб сумелі, дык у лыжцы вады ўтапілі б, усю маю гаспадарку расцягнулі б! Косткаю яна стаіць ім у горле...— паддобрываўся, бо ведаў, што размова будзе пра наймітаў i трэба Шлёмава добрая парада.— Самі гультае, п'япіцы, балбатуны, a жыць хочуць па-панску... Скажы што насуперак ім, не саступі — спаляць.

— Спаляць, пане Гарбацэвіч. Мне ўтко колькі разоў, як не пазычу яму што, крычаў Пятро: спалю!

— Гэта адпетыя зладзеі i забойцы, пане Шлёма. Ім, прыблудам, i рука не дрыгане, каб звесці са свету чалавека.

I замоўк: агледзеў, што ў цёмным кутку кухні сядзіць пажылы мужчына — чорны-чорны, як цыган. Пакланіўся яму.

Незнаемы кіўнуў галавою. I не надта прыязна.

— Гэта стрыечны брат мой, пане Гарбацэвіч,— пазнаёміў Шлёма.— Эля. З Мінска. У госці прыехаў. На свята наша. На Пурым...— паказаў рукою на яшчэ адны дзверы. У белую хату.— Хадзем сюды, пане. Пагешэфтуем троху. Бэйля зараз усё вам прыгатуе, што трэба. Панясе Сора Сяргеенку, папу, паштавіку, урадніку дадому, дык i вам па давозе падасць...

— Hi сам, пане Шлёма, занясу. Нязломак.

Шлёма адчыніў філянговыя дзверы i прапусціў

яго ў белую хату — вялікі, але не зусім утульны ды чысты пакой. Справа грувасціўся старадаўні запылены камод, на ім стаялі масянджовыя падсвечнікі, медны пацямнелы самавар, у самім камодзе былі талеркі, чаркі. Пасярэдзіне пакоя вісеў на жалезным круку, прывінчаным да бэлькі, бронзавы сямісвечнік. Ён надаваў гэтай сялянскай хаце нейкую панскую пышнасць.

Фарбаваныя, белыя сцены былі голыя. Толькі злева, над старым, з абабітымі рагамі куфрам, ад усходу, вісела вялікая карціна — мізрах, як чуў ужо Гарбацэвіч. Тут Шлёма, як бачыў, маліўся тры разы на дзень. Аднойчы, як Гарбацэвіч першы раз зайшоў сюды, Шлёма сам расказаў: на гэтай карціне намаляваны далёкі адгэтуль горад з дзівоснымі дамамі i вежамi, з руінамі замка. Унізе карціны было напісана на старой яўрэйскай мове: «Ніколі цябе не забуду, Іерусалім». Уворсе карціпы нібы віселі ў паветры два крылатыя львы. У пярэдніх лапах у ix быў невялікі ліст паперы, на якім залатымі літарамі былі напісаны дзесяць наказаў.

Яшчэ лявей — цагляны стаяк, спальня. Шлёма вынес адтуль зэдлік, паставіў каля стаяка.

— Сядайце, пане Гарбацэвіч,— прамовіў,— Я пастаю, а вы садзецеся. Вы самы паважаны ў мяне чалавек.

«Каб ты жыў, як ты праўду кажаш! — падумаў Гарбацэвіч.— У цябе праўды, як у жабрака грошай. Пер'ем сцелеш, а спаць мулка».

— Можа, пан чарачку возьме? Я маю...— усміхнуўся той.

— Не трэба, пане Шлёма. Пост жа цяпер. Ды я ніколі не меў прагнення да гэтай атруты.

— Пан малайчына, набожны. Хоць вас i абгаворваюць у вёсцы ўсякія шылахвосты i галякі, але вы талковы чалавек, талковы гаспадар. О, каб усе такія былі! Дык i мне зусім іншы гандаль быў. Во які мне цяпер гандаль? Самі бачыце. Веска малая, людзі асцярожныя, аглядлівыя, стараюцца жыць усім сваім, без лішніх трат, без прысмакаў. Тут жа ні адна баба ні парфумы, ні духоў не купіць. Не кожны мужчына цыгарэты возьме, смаляць свой горкі самасад. Майму сыну ў Налібаках лепш. Там мястэчка, там больш багатыя i культурныя людзі. Там большы гандаль... — уздыхнуў.— Я самы бедны з тутэйшых крамнікаў. Каб яшчэ цяпер ахвотней бралі гарэлку, дык i я меў бы, канечне, большы нажытак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x