Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сынок! Родненькі! Міленькі!

— Ды ціха ты! — асек Гарбацэвіч,— Нарабіла крыку на ўсю вёску! Панеслі ў хату.

Ён пад пахі, а яны, кабеты, за ногі панеслі Віцю ў дом. Паклалі ў кухні на лаве.

Віця быў з заплюшчанымі вачыма, белы-белы, як снег. Hi крывінкі на ім. Нават на шыі, што была падрапана складанчыкам, няма крыві.

Няўжо памёр? Няўжо смерць у хаце? I такая гвалтоўная! З сорамам, з ганьбаю на ўсю воласць!

— З'еў, з'еў дзіця, ірад! — залямантавала Вікця, становячыся на калені каля сына.— За ненажэрнасць сваю загубіў! Сынок! Ці жывы ты? Адплюшч вочкі, Віцечка! Скажы слоўца! Нашто ж ты так пакараў нас?

Гарбацэвіч чуў недзе: топельнікам ці вісельнікам на хуткую часіну трэба падымаць i апускаць рукі, а гэтаксама старацца ўдыхнуць ім у рот са свайго рота. Дык ён пачаў падымаць i апускаць сынавы рукі — а яны ўжо былі, здаецца, халодныя, як лёд,— а пасля нагнуўся, разамкнуў губы, але, не могучы разамкнуць зубы, задыхаў.

— З'еў, з'еў без пары дзіця! — не пераставала дакараць яго Вікця. Але ён маўчаў, не зважаў, стараўся даць Віцю нейкі ратунак.

I вось, здаецца, Віця ўздыхнуў, варухнуў галавою. Гарбацэвіч запыніўся: пабегла-пабегла па сынавым белым твары жывая хваля, варухнулася ніжняя пашчэнка.

— Жывы! — радасна прашаптаў.

Вікця i Анелька перасталі лямантаваць, узняліся.

— Жывенькі! Сыночак! — усклікнула Вікця, пяшчотна гладзіла Віцеў высокі лоб, белыя ўпалыя шчокі, шыю. Вось цяпер на параненай шыі паказалася кроў, што пачала набухаць у буйпыя кроплі.

— Нашто, нашто адратавалі? — калі апамятаўся, прашаптаў Віця. — Сяроўна, сяроўна павешуся!

— Сыночак, што ты кажаш! Гэта ж такі грэх! — цалавала яго Вікця.— Няма ж большага граху i сораму, калі хто вешаецца! Усім жа нам ганьба на ўсё жыццё! Вялікая пляма на наш род!

— Сяроўна, сяроўна...— шаптаў аслабелы, нямоглы Віця,— Скрыпку забралі, Шлёму прадалі... Душу маю забралі, прадалі... Цяпер... увесь свет ад мяне забіраюць, прадаюць... Сяроўна...

— Не кажы так,— прасіла Вікця.— Праўся, станавіся на ногі, i мы ўсе разам упросім бацьку, каб ён не сватаў цябе да той прудской, каб дазволіў сватацца да той, да якой ты сам хочаш. Няхай прападзе, згіне тая зямля, няхай сінім агнём гараць тыя грошы! Хіба ж яны даражэйшыя за жыццё? Хіба бацька — звер? Вораг? Ненрыяцель свайму дзіцяці? Хіба ў яго каменнае сэрца, як у таго Гаспадара-каменя? Хіба пагоніць цябе з-за багацця без часу, без пары ў магілу?!

— О, даў бог сына! — калі небяспека Віцевай гвалтоўнай смерці прайшла, уздыхнуў Гарбацэвіч, сеў на табурэцік, адчуваючы, як у самога баліць, нібы вырываючыся з грудзей, сэрца, трасуцца рукі.— Няма ў мяне сына! Хіба гэта сын?! Хіба бацькава апора?

— Маўчы, Пётрык,— не баючыся, зноў асекла яго жонка.— Што ты пляцеш? Што гневіш бога? Дзякаваў бы, што дзіця жывое засталося! Век жыву, а не ведаю: што ты за чалавек?! Дзіця рукі на сябе накладае, а ты... Адна сляза нагарнулася i тая назад вярнулася! Цахкае i цахкае, як воўк зубамі!

...Нямкевічы гэтыя дні таксама сварыліся. У ix хаце каторы ўжо дзень панавала непрыязь. Такога ў ix яшчэ ніколі не было.

— А я кажу: нечага варажыць, калі над носам ляжыць! — вось i цяпер, седзячы каля стала, стукаў па стале кулаком гаспадар, Ясь.— Падахвоціўся Пётрык парадніцца з намі — дык трэба богу дзякаваць за гэта! Мала-веля сем дзесяцін у пасаг дасць! Гэта ж які кавал! Гэта ж ужо гаспадарка большая за нашу цяперашшою!

— Не хачу! — адмаўляўся Янка, стоячы ля камінка.— Hi зямлі яго, ні гаспадаркі!

— Бо дурань! — i ca злосціо, i з горыччу, што сыны слухаюць яго ўсё менш i менш, не стрываў, крыкнуў бацька.— Самы дурны ёлуп i асталоп! Асёл! Бязмен! — Так раззлаваўся, што аж разгубіўся. Пасля, перамогшы злосць, паскардзіўся, развёўшы рукі: — Гэта ж само шчасце ў рукі ідзе, а ён нос адварочвае. Будзе зямля, будзе сенакос, лес свой, аддзелім, паставім хату — гаспадар будзеш! Чалавек!!! Дык не хоча! Давай яму красуню, хоць i голую! Ён сядзе, будзе любавацца на яе — i ў хаце, у хляве ды ў гумне ў яго ад гэтага любавання ўсяго поўна будзе!

Бацька быў з тых людзей, што любілі i ўмелі думаць, разважаць, абдумваць загадзя кожны свой крок i рабілі ўсё па задуме, ішлі да жаданага спакойна, без мітусні. Бывала, ён нешта значнае рабіў i спехам, па інтуіцыі, па нейкай важнай прычыне, дык тады, не маючы часу, раіўся з усімі, усіх слухаў i часамі, калі з ім не згаджаліся, разгубліваўся, нават крыўдаваў i злаваўся, асцерагаючыся, што яго не разумеюць, што не выйдзе так, як ён думае, будзе горш. Не толькі яму. Але i ўсёй сям'і. Вось i сёння ён быў выбіты з раўнавагі. I яшчэ таму, што адчуваў: што ні кажы, a ўсё ж ён цяпер не зусім мае рацыю, нечага хоча дабіцца гвалтам, супраць сынавай волі, i тое «нешта» калі не злачыннае, дык не зусім прыстойнае, чалавечае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x