Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Праўду ж, сынок, бацька кажа...— мякка ўставіла сваё слова маці, стоячы каля печы.— Паслухаў бы ты. Так ужо заведзена на свеце: дзеці павінны бацькоў слухаць! Бацькі ж дзецям ліха не зычаць.

— A калі ён ненавідзіць гэтую Анельку! — улезла ў гамонку Кастуся. Яна сядзела на лаве ля акна. Зірнула чамусьці не на бацькоў, а на Алеся, які сядзеў пры стале.— Калі ён любіць Зосю!

— Любіць! Не любіць! — перакрывіў бацька.— Гэтыя бздыкі... гэты сверб... гэтая ўпартасць... Ад маладых гадоў! Ад дурноты!

— Гэта самае дарагое, тата, што мае чалавек...— ціха прамовіў Алесь.— Без гэтага ён тая ж жывёліна... Звялі — развялі... Зноў праз год звялі... Царква асуджае каханне без шлюбу, а народная мудрасць, народныя песні — шлюб без кахання...

— А ты маўчаў бы! — не выцерпеў, напаў i на яго сёння бацька. Здаецца, даўно ўжо хацеў напасці, ды шукаў толькі зачэпку.— Ca сваёю навукаю! Ca сваімі бздыкамі! З Вільняю! Са школаю сваёю! I са сваёю любасцю...— уздыхнуў, а пасля паказаў пальцам: — Вунь сівыя валасэ на скронях, вучаны-правучаны, а вырабляеш, як i яны...— кіўнуў на малодшых, на Янку i Кастусю.— З замужняго сплёўся... Нашто? Дзяўчат хіба мала? З-за цябе брыдка цяпер на вёску выйсці, людзям у вочы зірнуць! Дзеці дык дзеці ў Нямкевіча! Адно мудрэй выштукоўвае за другое! Во радасць мне на старасць! Во цешыце!

— Вы i Алеся не разумееце, тата...— заступілася Кастуся...

— Што — не разумею?! — выгукнуў бацька, наліваючыся крывёю. Здаецца, ніколі такі злосны не быў. Нібы шалёная муха ўкусіла яго за вуха.— Што я — дурань? Вы ўсе разумныя, добра ўсё робіце, а я здурэў на старасць? Я смяшу людзей? — падхапіўся, скрывіўся ад болю.— Не-э! Я вас дабру вучу! Успомніце некалі гэта, за локаць сябе ўкусіце...— i выйшаў з хаты, са злосцто ляпнуў дзвярыма. Нe вытрывалі, распусціліся нервы i ў яго, спакойнага, разважлівага ды памяркоўнага чалавека. Мусіць, кожны чалавек не можа ўзяць на сэрца, вытрымаць без меры думак, згрызот, бяды i гора, бо сэрца рана ці позна стамляецца, хутчэй i памалей ганяе жыватворную кроў, аслабляе, адбірае ад чалавека моц i трываласць.

6.

Як i часта бывае, у Янкавіны ўвесну прыйшла смерць. Чалавек хварэў, марнеў, гібеў усю зіму, пазней, у цяпло, акрыяў і, здаецца, стаў на ногі, зноў зачапіўся за жыццё. Аж не. Тут, калі ён расслабіўся, паверыў у сваю моц, смерць падпільнавала яго ў ціхім закутку i гвалтоўна скасіла.

На першы погляд, гэтая смерць не павінна была вельмі ўзрушыць Янкавіны. Памёр не свой, не тутэйшы чалавек, a чужаніца. Дый той пражыў у вёсцы па выпадковай волі лесу ўсяго некалькі месяцаў. Але гэтая смерць уразіла янкавінцаў: памёр усё ж малады чалавек, яму трэба было яшчэ жыць ды жыць, памёр чалавек шчыры, сумленны i, па-трэцяе, памёр чалавек адзінокі, як той выпадкам ацалелы колас на жніўі. Адышоў ён ціха, непрыкметна. Уночы позна, як расказвала Собаліха, сядзеў за сталом, пісаў, пасля лёг у пасцель, але доўга не спаў. Потым урэшце заснуў, спаў ціха, падняўся пазнавата, выйшаў на двор, памыўся i нечакана паміж васьмю з паловаю i дзевяццю гадзінамі раніцы адчуў сябе кепска. Прылёг — i не ўстаў. Нават слова не сказаў. Відаць, раптоўна спынілася сэрца. «Лёгкая смерць у чалавека,— гаварылі ў Янкавінах.— Значыць, чалавек быў добры. Душа хутка, лёгка развіталася з целам».

Алеся смерць Казлова выбіла з раўнавагі. Хоць i мала яшчэ ведаў гэтага чалавека, хоць не зусім мог зразумець яго i цалкам згадзіцца з яго думкамі, з яго ідэямі, але меў ужо яго за добрага сябра. Лічыў: Сямён Васілевіч ды Казлоў i Чарноў на цяперашні час тыя людзі, з кім можа пагаварыць па шчырасці, хто заўсёды ўмее памагчы. I вось на табе, не стала гэтага высакароднага чалавека.

Алесь пастараўся, каб пахаваць добрага адзінокага чалавека пачэсна, даць нябожчыку прытулак на янкавінскай зямлі. Ён паклапаціўся, каб людзі (Miхайла i Пятро Чорныя) выкапалі магілу на грудку, каля адзінокай старой сасны — дрэва, што сам вельмі любіў, каб яны памылі нябожчыка i зрабілі яму дамавіну. За ўсё заплаціў свае грошы, бо ўвесь скарб, што застаўся ад Казлова, параіўшыся з івянецкімі знаёмымі, рашыў выслаць у Маскву, нябожчыкавай былой жонцы.

Айцец Фоадор адмовіўся прыйсці на пахаванне «бязбожніка», але янкавінцы, не зважаючы на бацюшкаву пагарду, прыйшлі ў Собалішыну хату, развіталіся з Казловым. Старыя пасядзелі пры ім, адпелі, пагаварылі пра яго цяжкі чалавечы лес, пра яго дабрыню, успамінаючы, калі i каму ён сказаў, парадзіў нешта добрае, маладыя i дзеці сцішана пастаялі ў парозе. Назаўтра амаль уся вёска, апрача службоўцаў, выйшла праводзіць Казлова ў апошні шлях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x