Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Усе знаўцамі ды крытыкамі сталі, — злосна падумаў Мішук, зноў з самалюбствам думаючы пра свае няўдалыя карціны.

Болей ні Валя, ні ён не паспелі нічога сказаць; з трыма доўгімі дубцамі падышоў Здзіслаў, зірнуў i, як убачыў, што жонка ўжо не маркотная, зарадаваўся, кіўнуў на невялікі з белай рашоткаю транзістар:

— Ну i гэты прагрэс! Нават тут нельга ад яго ўцячы!..

Перанёс да ix сваю ношку галля i прысеў ля ix, радуючыся, што Валя павесялела, зняў акуляры i выцер ix аб світэр. З яго чаравікаў, калашын, што былі блізка ад агню, пачала віцца пара.

Падладзіў агонь, падгарнуў да яго адкочаныя галавешкі — пад імі паспела ўжо нагрэцца ды запарыцца, шэра засушыцца вільготная зямля, — тады выграб з прысаку бульбіну, памацаў пальцамі, зноў падапхнуў да агню.

— Зараз будзе i гатова, — шчасліва прамовіў ён. — А цяпер пячыце сала. Во гэта будзе смак! Куды там да яго вашым улюбёным сардэлкам ды дыетычнай каўбасе!

Адрэзаў ад булкі хлеба ладную лусту, пасля адчыкнуў ражон i падаў Baлi. Тая моўчкі ўзяла i хлеб, i сала, апусціла ражон над самым агнём — i сала адразу ж засквірчэла, пачало рудзець ды чарнець, ліцца тлушчам на агонь, пахнуць, мусіць, на ўвесь лес.

— Падымай вышэй, а то спаліш, пакорміш паветра, — сказаў Здзіслаў, i Валя паслухалася, узняла ражон. — Сабе рэж сам, бо я не ведаю цяперашняга твайго апетыту, — кіўнуў Мішуку, устаў, жмурачыся, зірнуў у кацялок, тыцнуў туды раз-другі нажом, насадзіў на яго грыб, пахукаў i паспрабаваў на смак. Пасля абабраў дзве вялікія бульбіны, пакрышыў ix i ўкінуў у кацялок, нарэзаў дробненька сала i апусціў яго на вечка ад кацялка, паставіў на вуглі — заскварыць булён. Толькі тады пачаў ужо смажыць сала на ражончыку i сабе, раз за разам, як i яны ўсе, тыцкаючы скварку ў хлеб.

Як убачыў, што i Мішук, i Валя спяклі сала, Здзіслаў паклаў на газету свой ражончык, падаў яму пляшку, а сам абчарнелаю галінаю разгарнуў прысак, выкаціў з яго бульбіну.

— Спяклася! — усміхнуўся ён, выграб з прысаку некалькі з прыемным парным пахам бульбін, зморшчыўся ад ix гарачыні, пачаў абіраць, сыплючы сабе на калені чорную сажу. Аскроб — i жоўценькую бульбіну падаў Валі.

Тая спакойна, як усё гэта павінна толькі так i быць, узяла, не ўсміхнулася, не падзякавала. Але, здаецца, i тое, што яна ўзяла, было для Здзіслава вялікім шчасцем.

...Пасля, позняю ўжо ноччу, калi выпілі пляшку i шмат чаго ўсмак з'елі, Мішук i Здзіслаў адышліся ад агню ў глыб лесу.

— Дзякую, браток, — ляпаў яго па плячы Здзіслаў. — Сам не ведаеш, як ты памог мне сёння: бачыў, як Валя развесялілася?! Толькі здаецца, што яна не любіць прыроды, а на самай справе любіць. Дык як можна не любіць гэтай цішыні, гэтага смольнага паху?!

Лес напраўду вельмі чуйна пахнуў вільгаццю, смалою, грыбамі, што ад свежасці аж кружылася галава; паблізу ix, на рыжаватай кары старой хвойкі бліскалі чырвоныя сполахі, i яны, то адціскаючы імжыстую цемру, то адступаючы, свяцілі на ўвесь лес.

— Ды ладна, стары, не перабольшвай маіх заслуг, — адказаў Мішук. Ён зусім не захмялеў, але быў вельмі чуйны да ўсяго — здаецца, кожнаю жылкаю адчуваў i прыгажосць вогнішча сярод ночы, вабнасць гэтых далёкіх чырванаватых сполахаў, мігатлівай у святле агню імжы. У яго душы ўвесь час жыў, непакоіўся мастак, той пакуль што не мог зразумець усяго, што бачылі вочы ды адчувала душа, але трывожыўся, непакоіўся: усё гэта просценькае, звычайнае, як само жыццё, але ва усім гэтым ёсць нешта вечнае, глыбокае, прыгожае!

Мішук стаяў, здзіўляўся.

«Вось Здзіслаў маўчыць, пазіраючы на гэтыя дрэвы, агонь, але ўсё запамінае. I гэтая ноч, гэтае відовішча ўсплыве ў яго памяці некалі пазней, можа, i ў дні тугі, тугі па лесе, вогнішчы, печанай бульбе i смажаным на ражончыку сале — i тады ён намалюе вельмі добра. Ён такі — гэты Здзіслаў».

Мішук зноў адчуў прыгнечанасць перад Здзіславам, нібы ён цяпер стаяў не побач з сябрам-аднагодкам, а з «масцітым» мастаком.

— Цяжка ў нас усё з Валяю, — прызнаўся Здзіслаў. — Абое мы — яна сваё, а я сваё — любім мастацтва, паважаем гэтую любоў, але мы зусім нейкія чужыя. Чужыя як людзі. Можа, i таму... Ну, як табе сказаць? Я табе, брат, веру, таму ўсё скажу: каторы ўжо год жывём разам, a дзіцяці мець не хоча. А я так хачу мець сына. Я хачу быць бацькам, хачу мець гэты клопат...

— Рашайце, стары, гэта ўсё самі, — разумеючы, сказаў Мішук. — Табе вось гэта, а мне, стары, можа, не менш цяжка. У мяне, стары, крызіс. Я стаю на раздарожжы: ці выйду на дарогу, ці буду блытацца i занепаду. Вось пытанне: быць ці не быць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x