Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Вось i рабі што хочаш... — i цяпер падумаў-пагадаў ён. — Здаецца, умею маляваць, але малюю блага. Нікому — а цяпер ужо i мне самому — не падабаюцца мае карціны... А здаецца ж, малюю пра самае-самае сучаснае, пра тое, што ва ўсіх на языку. Але кажуць, што філасофіі, псіхалогіі, душы няма... Можа, з'ездзіць куды i паглядзець што новае? У Сібір ці да маракоў, за мяжу — можа, там знайду i для сябе, i для іншых нешта свежае, глыбокае, калі не магу знайсці яго тут, дома?..»

А са Здзіславам была ў ix яшчэ адна далікатнасць. Валя. Некалі, студэнтамі, яны з Валяю крыху кахаліся. Яна тады гэтаксама вучылася ў тэатральна-мастацкім інстытуце, толькі на акцёрскім факультэце. Пасля, за год да заканчэння інстытута, нечакана выйшла замуж за свайго педагога, вядомага артыста. Але пажыла з ім нядоўга, гады два, разышлася i вось цяпер была са Здзіславам: ён кахаў яе яшчэ са студэнцтва.

Мішук яшчэ не ажаніўся, хоць дзяўчат — добрых, прыгожых — меў шмат. Тыя дзяўчаты павыходзілі замуж, а яму засталіся пажылаватыя равесніцы ці маладзенькія порсткія дзяўчаткі. Праўда, сёлета пазнаёміўся з метадысткай Палаца мастацтваў, студэнткай-завочніцай, пахадзіў крыху, i яна пакрысе даводзіла ўсё да вяселля, з чым ён пачаў ужо маўкліва згаджацца.

Таму сёння i па дарозе, i ўжо тут, у лесе, крышку з помстаю цешыўся: не ва ўсім шанцуе i Здзіславу, зменнае, няўтрымнае часамі гэтае шчасце!

Валя моўчкі пасядзела з хвіліну, пасля чагосьці ўсміхнулася, паднялася i — высакаватая, вельмі стройная ў чорным світэры, увабраным у новыя блакітныя джынсы, прыгожая — роўненька, высока ўздымаючы галаву i крышку какетліва віхляючы клубамі, падалася да машыны. Вярнулася адтуль хутка, з транзістарам, з джазавай музыкай. Як падышла, неяк хітра перахапіла яго позірк, насцярожылася, але ўсміхнулася. Такая — нейкая надта дзіўная — яна была заўсёды: за адну хвіліну магла i засмяяцца, ды не абы-як, а проста заліцца смехам, магла жартаваць, кпіць, i тут жа — ні з таго ні з сяго, здаецца, — магла ўзлавацца, надзьмуцца ці заплакаць. Мішук часта быў у Здзіслава, дык бачыў гэта.

«Хоць, можа, — падумаў ён, — усе такія гэтыя артысты, гэты вельмі настраёвы народ, але ўсё ж, можа, i добра, што некалі мы з Валяю не пажаніліся. Змучыла б яна мяне, ды i я так не цярпеў бы, не патураў бы, як церпіць цяпер ды патурае Здзіслаў. Ці спрачаліся б век, ці... Не, няхай лепш яна будзе некаму жонка!..»

— I ў горадзе, i ў лесе сумна без кампаніі, — зноў усміхнулася Валя, перанесла ношку галля, на якім дагэтуль сядзела, бліжэй да яго i села. Зірнула гарэзна — i ён засаромеўся яе. — Табе не надакучыла наша маўчанка, Вовік?

— Вы сямейныя людзі, а я старонні чалавек, не маю права ўмешвацца... — пажартаваў Мішук. — Таму i я маўчу.

— Помсціш? — усміхнулася Валя. Яна i раней мела вельмі дапытлівы розум, магла быць i хітрай, пастарацца так гаварыць, пасміхацца, каб цяжка было некаму зразумець, што яна думае, але магла быць i адкрытай.

— Чаго мне помсціць? — паціснуў ён плячыма. — Яшчэ раз шчыра прызнаюся: не хачу ўмешвацца ў ваша жыццё...

— Ну ладна, Вова, не будземо! — пажартавала яна. — I без лішняй гамонкі мы ўсё ведаем адно пра аднаго... — Валя дастала з задняй кішэні штаноў цыгарэты, патрэсла пачак, i калі з надорванага краёчка паказалася цыгарэціна, падала яму, узяла сама, ткнула яе ў агняную галавешку, закурыла i пусціла вялікі клуб дыму. — Як ведаеш, што мне вельмі цяжка са Здзіславам... Як, можа, i яму са мною... Адно нас ратуе, што мы мала бачымся: ён процьму часу сядзіць у вёсцы, а я шмат бываю на гастролях, жывём кожны сваім...

— Вы абое таленты, людзі мастацтва, абое павінны шмат чым ахвяраваць дзеля яго...

— Талент усё ж ён. Ды магутны талент, — сказала сур'ёзна Валя. — Я не бяздарная, але i не вельмі таленавітая. Але ўцягнулася, не магу без тэатра. I маю такія-сякія поспехі. А са Здзіславам нам цяжка стала, ён сам i далей хоча займацца сваім, а мяне стараецца прывязаць да дому. Проста трызніць, каб я радзіла яму сына... А я не асмельваюся: пайду з тэатра, перастану выходзіць на сцэну, страчу любоў да яе, страчу ўменне... Тады буду любіць дзіця, увесь час думаць пра яго, а цяпер я думаю толькі пра тэатр...

— Якраз яшчэ больш нешта ўведаеш, пабагацееш... — перапыніў яе Мішук. — Побыт больш асэнсуеш...

— Баюся я, Вова, гэтага побыту... — прызналася Валя. — Я ніколі не была i не буду гаспадыняй, добрай жонкай. Я люблю вольнае жыццё... Яму гэта не падабаецца, але ён любіць мяне i ўсё дазваляе... Усё даруе... Бо ён з тых магутных мужчын-пакутнікаў, што здольны дараваць. Ты вось не дараваў бы, не выцерпеў бы ўсіх маіх капрызаў i прыхамацей, а ён церпіць. Таму табе трэба вучыцца ў яго цярплівасці, гэта табе шмат i для творчасці дасць, навучыць нешта глыбей сказаць i ў тваіх трактарных одах... Не фатаграфіі рабіць, а тварыць мастацтва...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x