Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жываты i пазухі ў салдат былі параспіраныя — відаць, напакавалі за мундзіры яблыкаў ды гуркоў; каторыя трымалі ў руках вялікія шапкі сланечнікаў, разломлівалі ix, выкідалі пустую жоўтую сярэдзіну, абіралі з поўных чорных краёў зярняты, грызлі гуркі — горкія кусалі раз-другі i кідалі пад ногі.

Бацька прыпыніў каня, як толькі стаў пярэдні воз. З калёсаў пасаскоквалі немцы, пайшлі да сваіх вартавых, весела загергеталі, i тыя адразу пачалі частаваць ix гароднінай ды садавінай. Яны выціралі яблыкі ды гуркі аб полы i грудзіны мундзіраў і, смеючыся, грызлі, весела i пераможна пазіралі на сагнаных сюды, перапалоханых, пачарнелых ад гора людзей.

Да першага вартавога, які быў бліжэй ад вуліцы, падышлі лысы немец i паліцыянт Шыдлоўскі. Ix частавалі сланечнікам, але яны адмовіліся, селі на зямлю i апусцілі ўніз галовы.

— Павязуць нас у Нямеччыну, — сказаў ціха бацька, які крыху разумеў па-нямецку.— Салдаты гавораць між сабой, што пагоняць нас на конях у Стоўбцы, а там пасадзяць на цягнік... Калі так, дык не дай бог... Як толькі выпадзе шанец — трэба ўцякаць. Няхай прападзе яна там, іхняя Нямеччына, на што яна нам...

— Каб ix дзень i ноч ганяла!— азвалася маці, кашляючы ад дыму.— Ці мы сваей зямлі i хаты не мелі? Ох, божа літасцівы, нікому нічога не ўкажаш... Што хочуць, тое i робяць з людзьмі... I Гітлер іхні горшы за ўсіх чарцей, за Люцыпара...

— Налаташылі...— сказаў бацька i кіўнуў галавою на сценку — дарогу пры янковіцкіх гародах, па якой з хутара ехалі фурманкі, заваленыя поўнымі мяхамі, адзеннем, пабітымі свіннямі. Да кожнай фурманкі была прывязана на повад карова. Кіравалі коньмі чужыя людзі. На кожным возе сядзеў яшчэ немец ці паліцыянт.

Абоз падаўся на другі бок мястэчка — ці не ў Івянец. Уперадзе i ўслед за ім ехалі матацыклы.

Некаторыя матацыклы павярнулі сюды, на аселіцу. На адным з ix Казік пазнаў матацыкліста, які ліў на ix хату з вядра бензін, пазнаў высознага крыклівага афіцэра. Афіцэр злез з матацыкла i шпарка падаўся па аселіцы, падышоў да другога высокага афіцэра, абкружанага салдатамі, ускінуў уверх руку i нешта доўга гаварыў. Высокі тоўсты афіцэр слухаў, пасля паціснуў прыезджаму руку, весела паляпаў па плячы.

Да гэтых афіцэраў пачалі сыходзіцца з усёй аселіцы салдаты. Вартавыя цяпер пасталі адзін ад аднаго на крокаў сто, тузалі за павадкі сабак з рудымі бакамі i чорнымі спінамі. Сабакі нехаця ўставалі, злосна гыркалі. Ад гэтай гыркатні цішэў людскі гоман, па спіне, як чуў Казік па сабе, прабягалі халодныя мурашкі.

Салдаты i паліцыянты густа абляпілі афіцэраў, слухалі, са згодаю ківалі галовамі. Толькі, здаецца, лысы немец не лез наперад, а стаяў ззаду ўсіх абыякавы i стомлены.

Праз хвілін пяць усе пачалі разыходзіцца. Ля тоўстага афіцэра засталіся толькі прыезджы афіцэр i паліцыянт Шыдлоўскі.

— Увага, людзі!— звонкім голасам закрычаў Шыдлоўскі, выцягваючы шыю.— Пан маёр мае загад адправіць вас усіх у Стоўбцы.— Пасля ён на хвіліну замоўк, павярнуўся да «пана маёра» i слухаў, што той яму гаворыць, — Пан маёр дае загад ехаць адзін за адным. Не адставаць i не перагаворвацца! Хто ўздумае ўцячы — расстрэл на месцы... Тут вы прыносіце толькі шкоду, a ў вялікай Нямеччыне будзеце прыносіць карысць сваёю працаю... З богам! Паехалі! — i ўжо не Шыдлоўскі, а «пан маёр» выйшаў наперад, падняў руку i махнуў пярэднім фурманам.

— Вось i ўцячы, не паедзь у іхнюю Нямеччыну...— прашаптала маці, калышучы на руках Вэрцю, — Паб'юць, як мух...

— Дарога доўгая, пад сорак вёрст...— адказаў бацька.— Як удасца, дык i будзем уцякаць... Калі яны тут душу вымаюць, дык у іхняй Нямеччыне пагатоў не будзе дабра...

Пярэднія падводы, што, мусіць, ужо доўга стаялі на аселіцы, рушылі ў бок Дзераўной — першага мястэчка за Янковічамі па стаўбцоўскай дарозе. Казік яшчэ доўга сядзеў на возе i чакаў, калі крануцца яны. Каторыя немцы паўскоквалі на калёсы, вартавыя з сабакамі пайшлі збоку. Матацыклісты паселі на матацыклы i памчалі да Дзераўной пустою вуліцаю. З яе ўзнімаўся гарачы пыл i попел.

Недзе далёка, як баючыся заставацца ў спаленым мястэчку, закудахтала курыца, са страхам завыў сабака...

Казік бачыў: фурманкі выцягнуліся ў доўгі шнур. Яны падаваліся спярша па аселіцы, па стаптанай траве, пасля выехалі на пясчаную дарогу, з яе — на брук. Мястэчкам, пасярод дымных гарачых папялішчаў, падаліся да рэчкі. За капліцаю пасярод абгарэлых ліп сіратліва стаяў нядаўна новы, жоўты, а цяпер абсмалены высокі крыж, праязджаючы ля яго, тутэйшыя мужчыны знімалі шапкі, а кабеты жагналіся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x