Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер, як выехалі на дарогу, было відаць, што гарэлі i Янковічы: вісеў над імі дым аж да неба. Спачатку паднімаўся слупкамі ад кожнай хаты, а тады — вышэй — зліваўся ў вялікую чорную хмару, што распаўзалася па ўсім небе, захіляла сонца.

Бацька пад'ехаў да Грыгарцэвічавага воза — немцы i паліцыянты паўсхопліваліся, закрычалі пярэднім ехаць. Невялікі абоз крануўся. Немцы паўскоквалі на першыя вазы, распіхваючы дзяцей, пазвешвалі ногі, трымаючы ў руках аўтаматы. Калі памкнуўся ўсесціся на пярэдні воз паліцыянт Шыдлоўскі, то два немцы, смеючыся, сапхнулі яго з калёс, штурхнулі ў паясніцу нагамі. Шыдлоўскі паляцеў долу, на абочыну, упаў на калені, хуценька падхапіўся i ўсміхнуўся. Але смяяўся не хочучы, з сорамам. Болей ні на які воз не палез, пачакаў старога немца, які гэтаксама падышоў да дарогі, i пасунуўся побач за ім ззаду калёс, на якіх сядзеў Казік.

Нечакана ляснуў кароткі стрэл — i запішчаў парсюк, як стрэлілі яшчэ раз, завішчаў i меншы падсвінак тонкім голасам. Што там на двары болей рабілася, не было відаць з-за хаты.

Тут, з гэтага боку, бачылася, як ухапілася агнём страха не толькі на хаце, але ўжо i на гумне ды на дрывотні, пацягнулася ўвысь доўгімі агнянымі языкамі, бачылася, як адыходзіць далей ад хаты афіцэр, адкочваюць ад платоў матацыклы салдаты. Як адапхнулі ix, падскочылі да каровы, якая ўцякала, скачучы пярэднімі спутанымі нагамі. Але салдаты, абапёршыся на яе поўныя бакі, хутка злавілі яе за рогі.

— Божа мой, божа! — галасіла маці.— Дзе ж твае, божачка, вочы, дзе тваё добра сэрца? Што ж ты дапускаеш ужо каторы год на свеце? Азвярэлі людзі i ўдзень i ўночы страляюць, б'юць, палохаюць... Колькі ж можна ўжо жыць у страху, што заб'юць, абяруць да ніткі? Дакуль будзе гэтая вайна, калі будзе ёй які канец?

Бацька, угнуўшы галаву, ішоў збоку, трымаў у руцэ лейцы i маўчаў. Прыплюшчыў толькі вочы i часта азіраўся на хату, на якой бачыліся ўжо чорныя латы, высокі чырвоны комін. Твар бацькаў як скамянеў, здаецца, ні крывінкі на ім, ні дабраты, адна зацятасць, крыўда i злосць.

— Мёд пакідала дзецям на лякарства — не ўзялі...— прамовіла маці.— Кажух вісеў пры запечку, дзяруг колькі пакінулі...

— Я пра сярпы, касу ды вяроўкі забыўся...— нарэшце загаварыў бацька.

— А картофлю, што была ў кладоўцы, узяў?

— Забыўся...

— I ў мяне ўсё з галавы выскачыла, — сказала маці, — толькі цяпер прыпамінаю, дзе што засталося. Ды дзе яно засталося! Усё ж згарыць, агоранае гадамі, мазалём ды потам набытае...

Калі пачалі спускацца з горкі ў лагчыну, што цягнулася сюды ад Раўка, Казік прыўзняўся, яшчэ раз зірнуў на ахопленую полымем хату, пазіраў, пакуль было відаць. Пасля вышэй узвіўся дым, паярчэў агонь — мусіць, угарэлася сена. У Казіка моцна стукала сэрца, i ад гэтага аж калола ў скроні.

Як праехалі лагчыну, падняліся зноў на ўзгорак: у вялікай-вялікай, як акінуць позіркам, спадзіне паказаліся зусім блізкія, што на далоні, Янковічы, праз якія ляжала дарога з Івянца ў Налібакі, у Стоўбцы. Праўда, цяпер гэта было не зялёнае, з мноствам хат мястэчка, а суцэльнае задымленае папялішча. Стаялі чорныя печы, дымеліся ніжнія, яшчэ не згарэлыя вянкі сцен.

Абсмаленыя, амаль без лісця, стаялі ліпы ля вуліцы i сады, чорная, рудая вакол хат ды хлявоў была зямля, зрудзеў — нібы змарожаная старая папараць — бульбянік. Вочы выядаў дым i смурод: дым віўся адусюль — ад падвалін, параскіданых дошак, галавешак, наваленых платоў, абгарэлых дрэў. На голых яблынях, што раслі блізка ля хат, рудзелі спечаныя ад полымя яблыкі. На ix выступіў i застыў белы сок. Каторыя — самыя блізкія — яблыкі зусім згарэлі, чарнеліся маленькімі агаркамі.

— Канец свету, — шаптала маці, ківаючы галавою, — гэта ўжо канец свету... Як i ў святым пісанні сказана...

Бацька маўчаў, мусіць, браў бяду ды гора на сэрца. Моўчкі пакіраваў каня за пярэднімі падводамі па бруку, па якім колы калёс дрыготка застукалі, аж затрэсліся ў Казіка шчокі. Пасля колы прашарахцелі па пяску i спусціліся на аселіцу, што зелянела ўздоўж местачковых агародаў, шмат гадоў дагэтуль была для янкоўцаў сенакосам.

Цяпер на аселіцы было многа, відаць, з усяго мястэчка i з усіх блізкіх хутароў, запрэжаных калёс, на якіх ляжалі клункі. Ля вазоў стаялі i сядзелі хмурныя, заплаканыя местачкоўцы ды хутаране — мужчыны, кабеты, дзеці. Вакол вялікай аселіцы адзін ад аднаго на крокаў трыццаць стаялі немцы i паліцыянты. Ля ног немцаў ляжалі, паклаўшы галовы на пярэднія ногі, сабакі з маленькімі вушамі-стаякамі i з высалапленымі языкамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x