Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шнэль, шнэль! Алле хінаўс![ 6 6 — Хутка, хутка! Выходзьце ўсе! (ням.) ]

— Выходзьце, — сказаў услед за немцам паліцыянт.— Афіцэр загадаў — i салдаты пайшлі за хлеў падпальваць хату... З усіх бакоў, так сказаць...

— Успомняць табе, Шыдлоўскі, яшчэ гэта нашы людзі, — злосна сказала яму маці, — быць не можа, каб век тут ваш Гітлер панаваў, мучыў народ... Адальюцца вам нашы слёзы...

Той, хмурачыся, прамаўчаў, пасля буркнуў:

— Маю хату гэтаксама паляць, бо тут будзе голая зона... Каб нічым не маглі парцізаны пажывіцца... Блакада...

— Не паглядзелі, што i пяты ім лізаў...— злосна сказала маці, узяла на рукі Вэрцю i паклікала Казіка ісці на двор.— I чаму на свеце ест такія дурні: чужынцы прыйдуць, здзекуюцца, а свае ім яшчэ i памагаюць?..

На двары ля ганка Казік убачыў калёсы, на якіх ляжаў мех з пасудаю, кош з пустымі мяхамі, сякера i піла. Бацька вёў з-за хлява мокрага ад расы каня i нёс у руцэ хамут ды дугу, на якой жалобна пазвоньвала кольца.

— Шнэль! — крычаў на салдат i на бацьку высозны, тонкі, што цэп, светлавалосы афіцэр.— Альзо, ецт іммэр форвэртс! У Янковітшы!..[ 7 7 — Хутка! Bось цяпер толькі нацерад! У Янковічы!.. (ням.) ]

— Ды толпе гэшыхтэ, ды фон гойтэ, ляст айнэн цум ідыётэн вэрдэн...[ 8 8 — Пасля ўсяго, што сёння нарабілася, i звар'яцець можна... (ням.) ]— як агрызнуўся, крыўдзячыся за гэтыя крыкі, стары немец, пакутліва зморшчыўся.

— На, на, Хойзер! Хальт ды фрэссе, зонст кналле ix дых ві айнэн фэррэтэр аб! — грозна, у злосці сказаў яму прыезджы афіцэр, а пасля ўжо — як угаворваючы ці падбадзёрваючы: — Унд ix бін ззр кранк. Унд кан ніхт... Абэр вір зінд дойчэ зольдатэн... Фэрштэст ду?..— і, павярнуўшыся да бацькі, загукаў: — Шнэль![ 9 9 — Ну, ну, Хойзер! Сціхні, а то застрэлю, як здрадніка! I я хворы. I стаміўся... Але мы нямецкія салдаты... Разумееш? Хутка! ( ням.) ]

Стары немец нічога не адказаў, пайшоў у гумно i хутка разам з маладымі салдатамі пачаў выносіць адтуль мяшкі з жытам.

Бацька дрыжачымі рукамі запрог каня, пайшоў у хату i вынес дзяругу з адзеннем, з цяжкасцю, зморшчыўшыся ад болю ў жываце, падняў яе i паклаў на воз. Клунак заняў шмат месца, здавалася, што не будзе дзе i сесці.

— Вэг! — закрычаў афіцэр, падбег i тыцнуў бацьку кулаком у грудзі.— У Янковітшы...[ 10 10 — Прэч! У Янковічы... (ням.) ]

Бацька пачаў разварочвацца, выязджаць з двара.

У гэтую хвіліну сюды, да ганка, падышоў матацыкліст з вядром, плюхнуў з яго нешта вільготнае на сцяну, запаліў запалку i кінуў туды — тут жа ўспыхнула полымя, пашугала да страхі, што пачала ўгарацца спадыспаду, трашчала, як нешта ў ёй лопалася, задымелася i ўсхапілася чырвонымі языкамі. Ужо неўзабаве паваліў дым з самага верху — i страха ўся ўспыхнула, загула, апаліла жарам.

Матацыкліст у гэты час нешта закрычаў па-свойму, кінуў вобземлю вядро, пабег да матацыкла i вярнуўся адтуль з фотаапаратам, замахаў усім немцам рукой, паказваючы ісці да хаты. Тыя ахвотна падышлі, сталі побач, адзін ля аднаго, спіною да агню, усміхаліся (стаяў ля афіцэра i стары немец, толькі не ўсміхаўся) — матацыкліст укленчыў на адно калена, закінуў за галаву тонкі паясок, прымяркоўваў фотаапарат на ахопленую полымем хату i пстрыкаў, пасля падняўся, шчасліва ўсміхнуўся i падняў уверх вялікі палец: — Фэрціг! Унд шэн![ 11 11 — Гатова! I цудоўна! (ням.) ]

Як выехалі за хлеў, Казік зірнуў на суседскія хаты: яны былі ўжо без стрэх, з чорнымі кроквамі i латамі, што густа дымеліся, a мясцінамі, дзе былі на ix сучкі, гарэлі чырвона-жоўтымі агеньчыкамі. Чорныя, як галавешкі, стаялі i сцены, сіне дымелі. Дрыжала вакол ix нагрэтае паветра. Казік пазіраў i бачыў, як абрынуліся кроквы дома Навіцкіх, паехалі долу, задымелі i пырснулі іскрамі.

За лесам у чыстае блакітнае неба поўз чорны дым — гарэў увесь хутар. А можа, дымеліся яшчэ i Пруды ды Крычаты.

— Хатачка мая! — зноў не вытрывала, дала волю слязам маці.— Кароўка мая, жытачка наша!.. Дзе-е-э-тачкі мае!..

Заплакаў за маці i Казік, адчуў: згарыць вось-вось іхняя такая ўтульная хата, а ix некуды звязуць. Стаяць вунь на дарозе ў мястэчка нагружаныя клункамі падводы суседзяў. Сталыя мужчыны самотна пазіралі на ix i на іхнюю палаючую хату, стаялі ля вазоў, а кабеты i дзеці сядзелі на клунках. Сядзеў на звязанай вузлом дзяружцы i светлавалосы Паланевічаў Стасік, але ён быў цяпер маўклівы, заплаканы i на Казіка, здаецца, нават не зірнуў.

Ля калёс на траве, гаворачы i моцна смеючыся, сядзела трое маладых немцаў-салдат, трымаючы між ног аўтаматы, i ля ix — моўчкі двое паліцыянтаў. Ва ўсіх былі да каленяў аброшаны боты i спацелыя, з цёмнымі рагамі твары...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x