Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Булён посны, зацірку, — адказала маці, — сушым трысцёвае карэнне, таўчом яго i варым каву, варым жалуды, робім павідла з лопухавага карэння... А вопратку мыю сабачым мылам...

— Так...— пацмокаў барадач.— Выцерпелі не такое, дык неяк выцерпіце i гэта... Усё хутка перайначыцца... Ну, а што вы кармілі мяне i маіх сяброў тут, на гэтым хутары, што правілі нам хамуты, шылі боты там, у Ружэвічах, я вам дам даведку, што вы памагалі партызанам, дам карову...

Назаўтра бацька з раніцы пайшоў у сельсавет i прывёў чорна-белую былую партызанскую карову. Маці гладзіла галаву каровы, а ж плакала ад шчасця, гаварыла, што цяпер, маючы карову, яны ўжо напраўду зноў выжывуць.

Бацька адразу ж узяўся касіць старую, нікім за гэтае лета не чапаную, здзічэлую траву. Хлява, канечне, хутка не мог зрабіць, адклаў гэтую работу на вясну. Дык прыставіў да шчыта хаты высокіх жэрдак, абклаў ix мохам, зноў, каб не сарваў моху вецер, наставіў наверх моху жэрдак i ў вузкім, але высокім катушку знайшлося месца карове, якую нанач прывязвалі за рогі пастронкам да ўбітага ў сцяну вялікага цвіка.

...Бацька ў вераснёўскі сонечны дзень паблізу хаты, на поплаве, касіў, a Казік з маці грэблі скошаную яшчэ пазаўчора траву i насілі яе да азяроду.

Працавалі моўчкі; бацька махаў i махаў касою; маці i Казік, вяртаючыся ад азяроду да поплаву, яшчэ ўсё чуючы салодкі пах сена, ішлі з апушчанымі галовамі, пазіралі долу: калолася ў босыя ногі.

— Зірні, сын, у цябе вочы маладыя...— неспадзявана сказала маці, штурхнула Казіка ў бок локцем i кіўнула на здзічэлае, зарослае парыжэлаю свірэпаю, асотам, асветленае цяпер жаўтаватым святлом невысокага сонца поле.— Ці не чалавек вунь ідзе...

Казік зірнуў у поле, але не ўбачыў на ім чалавека.

Тады зірнуў далей, туды, дзе неба сыходзілася з зямлёй, — і, здаецца, напраўду ўбачыў жывую душу.

— Нехта ідзе...— узрадаваўся ён: за ўсё лета ён бачыў тут толькі аднаго чалавека — старшыню сельсавета, — той прыйшоў да ix з другога боку, з Хатавы. А гэты чалавек ішоў з Налібак.

— Бронісь, Бронісь!— паклікала маці бацьку i паказала таму рукою.— Нехта ідзе... Няўжо хто з мястэчка вярнуўся ці з Налібак?

Бацька перастаў касіць, разагнуўся, прыклаў руку да лба i гэтаксама пачаў глядзець на чалавека, што ўсё прыбліжаўся.

— Мужчына...— пазнала маці, а пасля, калі чалавек падышоў бліжэй, спытала: — Зірні, Казя, ці не ў нямецкім ён мундзіры? Вой, дальбуг, той стары немец, які нас паліў... Утаіўся во, мусіць...

Калі чалавек падышоў зусім блізка, як можна было ўбачыць твар, дык i Казік пазнаў ужо: так, гэта той стары лысы немец. Ён быў у зношаным, без пагон мундзіры, у старой-старой пілотцы. У чаравіках. На схуднелым твары з запалымі, як выцвілымі вачыма, здаецца, стала яшчэ больш маршчын, якіх надта шмат — як слаямі — было на лбе.

— Дзень добры вам, — падышоўшы, пільна зірнуў на ix, маўклівых, строгіх, ціха прамовіў ён.— Дзень добры.

Ні бацька з маці, ні Казік яму не адказалі, пазіралі на яго, як на нейкае дзіва: як ён уцалеў тут да гэтай пары?

— Ведаю, што ненавісны i пану, i пані...— слабым голасам, як каючыся, загаварыў прышэлец, пазіраў то на бацьку, то на маці i нават на яго, на Казіка.— Паліў вас i мястэчка... Але я не хацеў... Быў загад... Каб не паліў — пакаралі б... I радню там, у Нямеччыне, пакаралі б...

Зноў на яго словы было маўчанне.

— Я быў салдат, меў дысцыпліну... Салдат мусіць...

— Што мне цяпер тваё апраўданне!— злосна перапыніў яго бацька.— Няма во мястэчка, няма людзей... Зямля пустуе... Я не бачыў, не чуў, хто там вам загадваў... Але бачыў, як вы тут білі нашых людзей, палілі нашыя хаты... Бачыў, што ад усіх вас, праклятых чужынцаў, не было нам дабра... Была б вот цяпер ваша сіла тут, дык зноў здзекаваўся б з нас... Але чаго ты цягаешея? Уцёк? Не, не ўцячэш. Хоць няма i калі, але ўсё кіну, завяду зараз у сельсавет...

— Я, пан, у палоне, у Кляцішках, — як апраўдваўся стары.— Маю дакументы...— i ён дрыготкаю рукою расшпіліў верхнюю кішэньку мундзіра, дастаў складзены белы зверху ліст паперы, падаў бацьку.— Маю дазвол хадзіць, маю заданне... Куды ж я ўцяку? Нікуды не ўцяку. Ды i каб уцёк, то маім жа горш было б... А на тое, што цяпер ёсць, што было б, каб мы, немцы, мелі тут яшчэ ўладу, дык скажу: вайна, пане... Чыя сіла, улада, таго i права...

Бацька не ўзяў у рукі паперы.

— Ну, дык i ідзі, куды ідзеш... Сыдзі з воч... Калі б не яны... — ён кіўнуў на маці i на Казіка.— Я з табой цяпер не так пагаварыў бы... А пра сілу ды ўладу не вучы: вучаныя... Ведаем, якія вы, заваёўнікі, дабрадзеі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x