Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— То ўсё Гітлер... Ён хацеў захапіць Расію, а не я. Мне i дома зямлі даволі. I я хачу не ваяваць, а працаваць...

Стары немец пастаяў яшчэ крыху i пайшоў. Але не на зусім. Як толькі яго адпускалі, ён прыходзіў зноў, каяўся, прасіўся, каб яму бацька дазволіў папрацаваць. I бацька, як здаўшыся, дазволіў таму рэзаць дошкі, рабіць дзверы ды вокны, ляпіць пліту. Стары немец быў майстра адмысловы, рабіў усё паволі, але трывала.

Як пачалі капаць у хаце — за плітою — яму, дзе меліся хаваць бульбу, гародніну, што даў ім за працу ружэвіцкі дзядзька, разам са старым немцам пачаў прыходзіць i малады немец. Малады немец не ўмеў гаварыць ні па-польску, нi па-тутэйшаму, дык ні яго, ні ён нікога не разумеў. Увесь час ён маўчаў i ніколі не ўсміхаўся.

...Два немцы — стары i зусім малады — прайшлі вялікае заснежанае поле i наблізіліся да замёрзлай i закіданай зледзянелым снегам сажалкі, што была непадалёку хаты. Некалі збіраліся тут дзеці з усіх хутароў — Амшарка, Ляжджа, Падзеры, — расчышчалі лапатамі снег, прыносілі кола i моцную бярозавую жэрдку, ладзілі «казу» i каталіся. Крыку, смеху тады было на ўсё наваколле...

Гэтаю зімою на сажалцы стаялі асака, ваўчкі, мятліца, якія хісталіся ад ветру i асыпаліся перамерзлаю трухою.

Стары немец, Хойзер, быў i сёння, у нядзелю, апрануты ў знаёмы стары латаны шынель, падпяразаны вяровачкаю, у старой вушанцы, завязанай пад барадою, у чаравіках, абкручаных анучамі, малады немец — ні імя, нi прозвішча яго Казік не мог ніяк запомніць — плёўся крыху ззаду гэтаксама ў шынялі без пагон; рукавіц у яго не было, дык ён падцягваў рукі ў рукавы, скрыжаваў ix на грудзях. Быў ён у змерзлых, абшмальцаваных ботах i салдацкай нямецкай шапцы з апушчанымі на вушы адкладкамі. Шыя яго была голая, чырванелася. Ішоў ён, звесіўшы галаву.

Рыпнулі намёрзлыя, з белымі галоўкамі цвікоў дзверы, напусцілі халоднай пары — зайшоў у хату бацька, ужо з месяц такі ж, як i раней, худы, скура ды косці на ім, але, здаецца, памаладзелы: згаліў вусы i бараду. Цяпер ён быў чырвоны, шчокі яго ад марозу яшчэ больш сцягнула, i ён выглядаў зусім худым. Ён скінуў нацёрты чырвонаю цэглаю кажушок (адзін на дваіх з маці), на чорнай аблямоўцы якога набілася дробнага сена i мякіны, паклаў на край пліты рукавіцы.

— Ідуць, — сказаў бацька, зірнуў на маці, якая збіралася ўжо высыпаць на стол бульбу.

— А мы во...— прамовіла яна, — запазніліся, не паснедалі яшчэ...

Бацька прамаўчаў, зірнуў толькі на гаршчок з бульбаю, што стаяў на краі пліты, пракаўтнуў сліну, i Казік убачыў, што i ён вельмі хоча есці, бо кожнага дня з'есць, што дасць маці, i не раз кажа, што ён яшчэ столькі з'еў бы. Казік ужо сёння, як толькі маці адцадзіла ваду з гаршка, ухапіў пару гарачых бульбін i, перакідваючы ix з рукі ў руку, астуджваючы, з'еў, распаліў голад да таго, што аж забалеў жывот. Хочучы есці, ён як пра сон, што спіцца, але ніколі не спраўджваецца, успомніў пра даваенныя нядзелі, у якія маці пякла смачныя бліны, смажыла катлеты, варыла мачанне i ячменную каву, а да яе пякла салодкія сухарыкі, намазаныя зверху жаўтком i пасыпаныя цукрам...

Стары немец ужо на двары, калі ўбачыў Казіка, шырока заўсміхаўся бяззубым ротам, прывітаў рукою. Малады немец зірнуў на акно i на Казіка з нейкаю зайздрасцю i тут жа зноў са стомаю звесіў галаву.

Гучна прарыпеў ля хаты ад крокаў снег, i госці пастукалі ў дзверы: яны, дзверы, адразу выходзілі на двор, бо не было яшчэ ні сянец, ні плота вакол хаты.

— Можна, — сказала маці.

Дзверы адчыніліся — i спачатку напаўзла панізе белая пара, за ёю ўвайшоў дзяцюк, тады ўжо ўсунуўся стары. Ён i прывітаўся, пачаў адразу адвязваць зледзянелыя матузы вушанкі.

— Ну i зіма! — закрактаў ён, пацёр далонню шчокі.— Такі мароз перад узыходам сонца... Агонь!

Маці i бацька слухалі i маўчалі.

— Не першы тут год, i не першая тут такая зіма...— гаварыў стары ўсё адзін.— Як вы толькі i жывяце... Мне холадна. Можа, i таму, што стары... А пра яго, — ён паказаў рукою на маладога немца, — няма што i гаварыць. Мерзне i мерзне... У бараку, у лесе з пілою... Сюды ледзь даплёўся, садзіўся колькі разоў на снег i гаварыў, што не ўстане... О, сын мой, ды ў цябе шчокі i нос белыя...— затрывожыўся стары, хуценька падаўся на двор, прынёс жменю снегу і, скінуўшы з галавы ў таго шапку, пачаў церці ім шчаку.

Рыжы падлетак — рыжы на твары ад рабаціння, на галаве ад валасоў — моршчыўся, шморгаў носам, спрабаваў адшпіліць гузікі шыняля, але ніяк не мог зрабіць гэта адубелымі пальцамі. Бела-пасінелая дасюль шчака чырванела, амаль на вачах налівалася ружовасцю. Ён моршчыўся (снег раставаў на шчацэ i цёк па шыі на грудзі), а пасля нечакана загаласіў на ўсю хату: мусіць, запалымнеў твар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x