Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Здагадваюся.

— Не люблю яго, нават праціўны ён мне, а вось вып'ем, палезе, сілаю бярэ — здавалася раз-другі... Сам ведаеш, гэта павінна быць, гэта добра, калі любіш адно аднаго. А так ніякай радасці, адзін сорам i пакуты. Узяла сябе ў рукі i больш ужо не падпускаю бабніка. Не хачу пошасці, хачу чыстай бабай быць. Дарыць усё, што маю, не чурылу якому-небудзь, а добраму чалавеку. Кахаць, лашчыць, пяшчоціць хачу не абы-каго, а мужа, варыць яму есці, мыць ягоную бялізну, сустракаць яго з работы, адчуваць яго дужую руку... Чуеш?

— Чую.

— Выбачай, буду называць на «ты». Дык што ты мне скажаш? Асуджаеш?

— Не.

— Не асуджай. Я не разбэшчаная, я дурная, даверлівая i падатная на ласку. Але буду вернай i клапатлівай жонкай. Я не буду сварыцца i лаяцца на мужа, ні на аднаго, нават самага прыгожага-найпрыгожага, іншага мужчыну не зірну, буду зубамі i рукамі трымацца за сваю сямейку, — узяла маю руку i пацалавала ў далонь. — Верыш?

— Веру.

— А што ты мне яшчэ скажаш?

— Толькі адно, Клава.

— Што?

— Toe, што я ўжо сказаў.

— А ты паўтары. Я люблю добрыя i ласкавыя словы.

— Я хацеў бы стаць тваім мужам...

— Але — што?

— Ды ёсць гэтыя «але» ці «што»...

— Можа, не можаш дараващь мне?

— Не. Я не маю права цябе папікаць. Ты варта добрага мужа.

— Які ты харошы! — прашаптала яна, падалася да мяне.

Мы зноў прытуліліся i пацалаваліся. Узбуджаючыся, я моцна абняў яе — яна была пакорлівая, нават падатная.

— Я дазваляю табе ўсё... — прашаптала: — Я твая... Душой адчуваю: ты не падманеш, не здрадзіш...

Канечне, мы не ўтрывалі б, не ўстаялі перад тым, што было вышэй нашага розуму i развагі, але зусім нечакана пачуўся настойлівы грукат у службовыя дзверы. Я ўздрыгнуў, але Клава не адрывалася ад мяне, не расшчапляла рук на маёй шыі.

— Каго там чорт нясе?— прамовіла пасля, папраўляючы на поўных грудзях станік, а затым зашпільваючы на плячах сукенку. — Гэта, відаць, ён. Калі так, то трэба выходзіць. Ён назольны, не адчэпіцца. Хадзем, толькі ты не бойся i не ўцякай. Я яго сама адпрэчу.

Сапраўды, калі неўзабаве мы прыбралі са стала i выйшлі на цёмны i халодны красавіцкі двор, тут тоўкся камлюкаваты начальнік міліцыі.

— Чаго гэта замыкаецеся? — адразу ж напаў ён. П'яны. I здаецца, у дыміну. — Ці не качаліся?

— Гэта з табой можна качацца, а вось з Алесем мы любілі адно аднаго, — абсекла яго Клава, замыкаючы знадворку на масіўны замок дзверы.

— Ты... — той абазваў яе грубым словам.

— А ты — мярзотнік, — не адступіла ад свайго Клава. — За ўсё. А каб ты болей не чапляўся, каб не кідаў больш мне бруду ў твар, ведай: я ў час спахапілася, не пайду крывой сцежкай, на якую ты мяне штурхнуў, а выходжу замуж за добрага чалавека. Буду любіць i шанаваць яго, нараджу яму дзяцей, i мы будзем шчаслівыя.

— Паліцічаскі ўраг — добры для цябе чалавек?

— Ты большы ўраг, чым ён.

— Ты — так на мяне? Я пры іспалненіі...

— Ідзі спаць, іспалніцель. Ты ледзь на нагах стаіш ад чамадуру. Толькі дурная альбо разбэшчаная якая можа знацца з табой такім.

— Во як пяеш, калі знайшла новага хахаля!

— Калі крыху цяміш, дык, кажу ж, дакумекай: я выходжу замуж. За добрага чалавека.

Капітан брыдка лаяўся, усю дарогу суправаджаў нас на матацыкле, каля Клавінага дома запыніўся i доўга наўмысна змушаў матацыкл аж выць.

— Не зважай, калі спаткаем каго з суседзяў, — непарушна сказала Клава, уводзячы мяне пад руку ў двухпавярховы драўляны барак. — Пачуўшы, што раве матацыклет, нехта быццам ненаўмысна выйдзе, каб пабачыць, што тут i да чаго, але ты не бянтэжся. Ты ідзеш сюды мужам.

— Яшчэ не мужам, — усміхнуўся я. — Вось калі запішамся, тады будзем мужам i жонкай.

— Што i як мы з табой рошым, тое i будзе...

Так i было: на доўгім, нібы інтэрнацкім, калідоры, абапал якога былі дзверы кватэр, мы сустрэлі маладжавую кабеціну ў доўгім халаце i з чайнікам. Яна, праходзячы побач, пільна агледзела мяне, павіталася. Я адказаў, а вось Клава так i не адабрала ад мяне рукі, горда вяла да свайго жылля.

— Праз хвіліну-другую гэтая сарока разнясе па ўсім бараку: у Клавы — новы мужчына, — упусціўшы мяне у сваю кватэру, усміхнулася мая неспадзяваная гаспадыня. — Збягуцца жанчыны на агульнай кухні i пачнуць гадаць: хто ты? Новы хахаль? Жаніх?

Калі Клава, добра спраўляючыся i ў цемнаце, распранулася, павесіла на вешалку ў цеснаватай прыхожай паліто, а пасля запаліла падвешаную да столі газавую лямпу, я ў святле адчуў утульную прыемнасць: Клавін пакой быў не толькі прасторны, але i хораша, з добрым жаночым густам увабраны: адразу за дзвярыма прыхожай стаяла засланая прыгожай вышыванай посцілкай канапка, насупраць яе быў абедзенны стол, накрыты беленькім абрусам, на ім — шкляная ваза з дзікім фізалісам (засохлыя сцябліны з вяленым скручаным лісцем i з велікаватымі чырвонымі кветкамі ў форме сэрца), над сталом былі прыбіты паліцы; побач — дзверы, мабыць, ва ўмывальню; за канапкаю высілася шырокая, зробленая добрым майстрам шафа, што разам з шырмай перагароджвала пакой, за шырмаю стаяў жалезны сіні ложак ca светлымі біламі, засланы прыгожай саматканай накідкаю, дарожкай, з горкай падушак у беленькіх наўлечках, над ложкам вісела рамка з фотаздымкамі, у кутку адгародкі-пакойчыка, каля акна з прыгожымі фіранкамі, стаяў нізкі столік з высокім прамакутным люстэркам, а на століку месціліся розныя бутэлечкі з духамі ды пудэлачкі з памадаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x