Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пагавару... — каб усё ж сёння не застацца дома, прамовіў ён, зморшчыўся. — Заўтра i пагавару. Усе разам пагаворым.

Навіцкі патаптаўся ў калідоры, адчуваў, што напраўду варта было б застацца дома i пагаварыць з дзецьмі, хацеў запытацца, а дзе яны цяпер, але стрымаўся: ведаў што жонка будзе доўга скардзіцца на ix i яму доўга прыйдзецца стаяць i слухаць.

Каб Валя яшчэ што сказала i зноў папрасіла ўсё ж нікуды не пайсці, дык, можа, з невялікай неахвотаю i застаўся б, а раз яна прамаўчала, можа, бачыла, як ён ірвецца сысці, дык перасіліў нерашучасць, падаўся да дзвярэй. Падаўся i стараўся як можна хутчэй пакінуць пакой: раней, калi адыходзіў, кожны раз цалаваў жонку, гаварыў, што пастараецца хутка вярнуцца. Сёння не пацалаваў, бо не мог.

Калі збягаў з пятага паверха ўніз, падумаў, што калі быў малады, гадаў-разважаў: пройдзе вось пяць—дзесяць гадоў, большага даб'ецца ў навуцы, падгадуе дзяцей — i можна будзе пажыць без клопатаў. Ажно прайшлі гэтыя дзесяць гадоў, a клопатаў не меншае, а яшчэ i большае. То дзеці, то жонка, то работа... Вось колькі чаго было за сённяшні дзень!..

Яшчэ з раніцы паклікаў яго да сябе дырэктар інстытута. Не загаварыў спачатку, як заўсёды, пра надвор'е, футбол, пра навіны ў навуцы, а адразу — далікатна, але строга — пачаў распытваць, што цяпер робіць яго лабараторыя крышталаоптыкі, пасля папрасіў прабачыць i сказаў, што ён, Навіцкі, сам вельмі добры вучоны, але слаба кіруе сваімі супрацоўнікамі, якія мала займаюцца навукай, a толькі прыходзядь на працу, у рабочы час ходзяць у кіно, становяцца ў чэргі па памідоры ці модныя боты...

«Прыміце, Тамаш Францавіч, меры...»

Цяпер Навіцкі, як спусціўся i выйшаў на двор, падумаў, што зашмат сабралася назаўтра клопатаў. I па рабоце, i дома...

2.

Ён паехаў не на сваіх «Жыгулях», а на гарадскім аўтобусе. Дабраўся да патрэбнага прыпынку, сышоў, павярнуў направа i ўздоўж пяціпавярховага дома пайшоў па ціхай вуліцы, хутка трапіў у гэты, добра знаёмы ўжо за апошнія тры гады, вузкі двор, абгароджаны ад завода бетоннай сцяной i ўсаджаны вішнямі, яблынямі, грушамі-дзічкамі, вербалозам, рабінамі — яшчэ раз убачыў: ужо звосенілася. Хоць насады былі яшчэ зялёныя на першы позірк, але ўжо шмат ад першых вераснёўскіх начных халадоў i дзённых сонечных прыпёкаў парудзела на ix лісце, што чамусьці зажаўцелася раней, яшчэ ў жніўні, апала долу — i шмат ужо яго, пачарнелага ад зямлі, ляжала на дарожцы ды пад дрэвамі i яшчэ болей, змеценага ветрам, — у кустах бэзу, што рос пры самым доме. Чырвона стракацелі сярод зелені рабіны, ягадак з якіх, відаць, натрэсеных дзецьмі, гэтаксама шмат ляжала на зямлі. На шнуры, што быў нацягнуты на камлі дрэў, вісела мокрая бялізна, i на ўвесь двор пахла мылам i сырасцю.

Навіцкі парадаваўся, што нікога няма ля пад'езднай лаўкі, хутка шмыгнуў у пяціпавярховы дом, пераступаючы аж па дзве прыступкі, подбегай падаўся на трэці паверх.

На пляцоўцы націснуў на кнопку ля дзвярэй пад нумарам «30», апусціў галаву, пазіраў на круглы, шэры, з чырвоным асяроднічкам ходнічак, стараючыся аддыхацца перад тым, як яму адчыняць дзверы. Пачуўшы, што нехта спускаецца вверху, яшчэ раз пазваніў, павярнуўся спіною да пляцоўкі.

— Зараз, зараз... — пачуўся за дзвярыма прыемны знаёмы голас, i амаль тут жа шчоўкнуў замок.

Навіцкі сам лёгенька піхнуў дзверы. Яны зарыпелі (і ён у каторы раз падумаў, што пара ўжо змазаць ix). Зайшоў у невялікі калідор, убачыў наблізу высакаватую ды танкаватую прыгожанькую Элу — яна была сёння ў доўгай жоўтай, у клеткі спадніцы, белай цеснаватай блузцы з кароткімі рукавамі. Ён усміхнуўся, з радасцю глядзеў на прыгожы, з маленькім прамым носікам твар, з чорна-чорнымі брывамі i валасамі, любаваўся, што яна маладая, свежая, вабная ў свае трыццаць гадоў. Папхнуў плячыма дзверы, прымусіў ix зашчапіцца, ступіў крок наперад.

— Ну, добры вечар табе!

— Здарова, Том! — усміхнулася тая, падняла лёгкія даўгаватыя прыгожыя рукі, моцна абшчапіла імі за шыю, гэтак жа моцна прыціснулася шчакою да яго шчакі.

Навіцкі прыгарнуў яе да сябе, адчуў, як хвалюe яго гэта маладзічка — i яму становіцца добра, прыемна на душы, хочацца жаночай пяшчоты. Заплюшчыў вочы, правёў вуснамі па яе далікатненькай мяккай шчацэ, крышку пахкай ад духоў i пудры, знайшоў яе мяккія паўраскрытыя вусны i прыпаў. Ад пацалунка ў яго, як у маладзёнка, закружылася галава.

— Засумаваў без мяне, Томе? — Эла першая адхілілася ад яго, прыклалася да яго шчакі вухам — амаль адразу ж ён пачуў прыемны халадок ад яе залатой завушніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x