Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паволі загадчыца клуба пакінула яго ў спакоі, дык ён, нарэшце, у цішыні i спакоі маляваў сваё запаветнае. I пачаў цыкл сібірскіх карцін з партрэта Нікі. Узіраючыся ў свае ранейшыя эскізы, ён спрабаваў па-свойму зразумець глыбокі смутак у яе вачах, дабрыню, што высвечваецца з душы на звычайным твары гэтай жанчыны, — нават не толькі дабрыню, але i нейкае шчырае i прывабнае хараство. Па меры таго як усё больш i больш на палатне пад фарбамі нараджалася іншая, «ягоная» — i зямная, i трошкі адухаўлёная — Ніка, Максім ужо не толькі адчуваў, але ўпэўніўся: не, ён не захапіўся Нікай, як у свой час сваёй «міс», a закахаўся ў яе, як у жанчыну i чалавека.

— Ніка, — затрымаў яе аднойчы ў рэстаране. — Я заканчваю ваш вялікі партрэт. Я хацеў бы ўбачыць вас у вашым любімым адзенні.

— Што ад мяне трэба? — апусціла яна вялікія сумнаватыя вочы.

— Каб вы разы два-тры пасядзелі перада мной па гадзіне ў майстэрні.

— Я не магу прыйсці туды.

— Чаму?

— Хіба вы не прадбачваеце ўсякіх размоў?

— Але я не змагу дабіцца дасканаласці, як мы кажам, без натуры.

— Я магу даць вам мой здымак.

— Я не малюю па здымках.

— Не, Максім, — папрасіла, зірнуўшы на яго пяшчотна. — Я разумею вас, але мяне не зразумее горад.

— Я правяду вас у майстэрню i выведу з яе незаўважанай.

— Не.

— Вы асцерагаецеся мужа? — ціха запытаў.

— Не. Мне абыякавая яго думка, але мне не ўсё роўна, што пра мяне скажа горад.

— Тады хоць дайде мне, калі ласка, сваю любімую сукенку альбо кофту. Іначай буду вымушаны намаляваць вас у белым халаце, у якім вы цяпер, у рабочы час.

Яна згадзілася, схадзіла ў свой нумар i неўзабаве прынесла загорнуты ў газету пакет. Як потым убачыў у майстэрні, дала яму новую прыгожую сукенку.

Праз дні тры вярнуў яе.

— Выходзіць? — усміхнулася Ніка.

— Неўзабаве можаце ўбачыць сябе ўвекавечанай у мастацтве.

— Калі ласка, — папрасіла, прыклаўшы руку да грудзей, — нікому не паказвайце партрэт, пакажыце мне першай.

— Прынесці вам дадому? — усміхнуўся.

— Прыносьце,— згадзілася.— Спадабаецца — пачастую каньяком, не спадабаецца — знішчыце карціну.

— ... i намаляваць іншы партрэт, — дадаў ён. — Але ўжо з натуры. Так?

— Паглядзім. Хоць не такая я ўжо вартая, каб трапляць у вечнасць.

Сапраўды, неўзабаве, праз два дні, у нядзельны падвечар, калі многія гараджане яшчэ загаралі, купаліся, Максім выйшаў з паўзмрочнага i халаднаватага падвала, несучы пад пахай загорнутую ў шэрую паперу вялікую рамку з палатном. Паважна, як працаўнік, што зрабіў сваё, задуманае, крочыў па тратуарах, аслоненых слепкімі ад сонца белымі дамамі i заціхлымі зялёнымі древамі, здаецца, нават не хвалюючыся: упадабае карціну Ніка ці не. Можа, i таму, што выява яе яму самому падабалася. Каб нават прыйшлося знішчаць карціну, дык рабіў бы гэта не з прыкрым адчуваннем няўдачы i свайго бяссілля.

Як i чакаў, Ніка была дома. Можа, па звычцы пустэльніцы, можа, чакала яго. Ва ўсякім разе была ў караткаватай чорнай спадніцы, што вабна аблягала яе паўнаватыя сцёгны i клубы, у беленькай блюзцы з кароткімі рукавамі — яна, гэтая блюзка, пекна аблягала яе пакатыя плечы i паднятыя станікам грудзі ды не замінала ўбачыць спрытныя локці.

— Ёсць другая я? — усміхнулася, але, здаецца, з узрушэннем. — Тая, што ўжо ў вечнасці?

— Ёсць. Сустракайцеся.

Калі разгарнуў паперу i паставіў карціну на крэсле каля сцяны, Ніка больш чым здзівілася ці ўразілася:

— Я!!! Жывая!!!

Максім адышоў, сеў на канапе i пазіраў то на Ніку, то на яе партрэт, уяўляючы, што каб Ніка не апускала на лоб пасмачку валасоў, a пакідала высокі лоб адкрытым, дык яна была б іншай — мабыць, старэйшай, можа, нават строгай i непадступнай, пасмачка ж маладзіла i лагодзіла яе. Ніка села побач, пільна паглядзела некалькі хвілін на свой партрэт і, скрыжаваўшы рукі на грудзях, уздыхнула:

— Божа, які смутак у вачах!

— Я не ведаю добра, Ніка, чаму ў вас тэты смутак, але ён, па-мойму, святы...

Яна павярнулася да яго — доўгія павекі яе заміргалі, поўныя вусны ўздрыгнулі, а па бліжэйшай поўнай шчацэ паплыла буйная слязіна.

— Які вы ўважлівы i праніклівы, — сказала паўшэптам. — Вы ўгадваеце тое, што на душы.

— Не ўгадваю — толькі адчуваю, Ніка.

— Вы расказалі сваю гісторыю, хочаце пачуць маю?

— Калі можна, дык раскажыце.

— Мая гісторыя таксама простая, — задумліва прамовіла. — Я, як i вы, з вёскі. Праўда, змалку не ведала, чым буду займацца. Па парадзе бацькоў паступала ў інстытут народнай гаспадаркі — не паступіла. Пайшла, як цяпер жартуюць, у кулінарны тэхнікум. Скончыла, трапіла на працу сюды ў рэстаран. Тут пазнаёмілася са сваім будучым мужам, неўзабаве выйшла за яго замуж. Ці кахала яго? Здаецца, кахала, даверылася яму цапкам, як i трэба прыхіліцца жанчыне да таго мужчыны, хто бярэцца быць яе заступнікам. Прыйшоў час — нарадзіла дзіця. Ды лёс аказаўся неміласэрны да нашай дачушкі. Праз месяцы тры яна памерла. Самі разумееце, нам было вельмі цяжка. Я не бачыла свету з-за слёз, а ён хадзіў чорны, як хмара. Мінуў год, ці што. Гора наша прытупілася, хоць i радасці жыць не было. Ды, як кажуць, увесь век свой з пакутаю не пражывеш, рана-позна трэба сказаць сабе: «Отвяжись, худая жизнь, привяжись хорошая!» Карацей, я чакала: муж — усё ж мужчына, мае больш сілы i волі, паможа мне акрыяць. «Худ мой мужилка — а завалюсь за него, не боюсь ничего!» Я — да яго, а ён, бачу, халодны. Аднойчы вяртаецца — не прытуліў, не пацалаваў, у вочы не глядзіць, сеў i п'е. Напіўся. Як свіння. «Слухай, — кажу яму назаўтра, — не так, як трэба, ты жывеш, не так, як трэба, мы жывём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x