Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі пераапрануўся, па-халасцяцку вячэраў паўбатонам i бутэлькай малака, думаў пра гэтую Веліканаву: калі i яна лічыць яго загадкавым чалавекам, дык не ўсё проста i з ёю. Ён быў некалькі разоў у яе ў гасцях — разы два запрашала адрамантаваць кран i прас, а таксама клікала за стол тады, калі вярнуўся i зноў ад'язджаў у доўгую экспедыцыю яе муж-геолаг, чалавек, як здалося яму, чымсьці вельмі прыгнечаны. Той не толькі цярпліва выслухоўваў усе жончыныя рэзкасці, кпіны, але яшчэ i ліслівіў перад ёю. Па-другое, у гэтых Веліканавых, як сказалі яму, было некалі дзіця, але памерла. Больш дзяцей яны, яшчэ маладыя, чамусьці не заводзяць.

Хто ведае, як паводзіцца дзесьці Веліканаў, мужчына рослы i сімпатычны, але яна, Ніка, тут сябе шануе. Як не раз прыкмячаў, сустрэўшыся на калідоры, тут, у інтэрнаце, калі была адна, яна сумавала, часта плакала, мала выходзіла на людзі, а вось на рабоце ажыўлялася, жартавала, гарэзнічала, хоць усё роўна ў вачах ляжаў глыбокі смутак. Hi разу не заўважаў ён, Максім, каб яна прыводзіла каго з мужчын у сваю кватэру альбо калі-небудзь не начавала дома, ды i мужчыны, нават грубаватыя шафёры, якія сілкаваліся ў рэстаране i заначоўвалі ў інтэрнаце, лішняга сабе з ёй не дазвалялі, усяк выяўлялі да яе сваю павагу i, бывала, абсякалі якога-небудзь праезджага калегу ці нахабнаватага камандзіровачнага, калі хто з ix дазваляў сабе непачціва пазаляцацца да Веліканавай. Праўда, яе апекуны трохі з рэўнасцю назіралі, што Веліканава так ветліва паводзіцца з ім, халасцяком, але, не бачачы ніякіх ягоных, як кажуць, шураў-мураў, мірыліся, разумеючы яе ўвагу як клопат добрай жанчыны пра адзінокага чалавека.

Гоман у пакоі Веліканавай узмацніўся — значыць, можа, яе госці пачынаюць разыходзіцца. Не, пачуў, не выходзяць, а загучнела ўсё таму, што на нейкую хвіліну адчыніліся дзверы кватэры. I вось ужо далікатны стук да яго.

— Заходзьце, — падхапіўся ён, ставячы на тумбачку бутэльку з недапітым малаком.

Суседка. Веліканава. Рослая, у целе, з буйнаватымі, але не грубымі рысамі твару (высокі лоб, на які спадае кароткая пасмачка цёмных валасоў, кучмістыя бровы, вялікія вочы, у якіх цяпер няма смутку, бо яны ззяюць, у меру даўгаваты нос i ў меру паўнаватыя шчокі), яна была апранутая ў караткаватую i дэкальтаваную блакітную сукенку — у невялікім выразе яе крыху, але кідка, бачыўся краёк грудзей маладой i здаровай жанчыны.

— Сусед, дзе вы былі? — запытала, i ён па яе голасе адчуў, што яна на лёгенькім падпітку. — Ці не ў той развядзёнкі, што зацікавілася вамі?

— У майстэрні. З той, што называецца Творчасцю.

— Так я вам i паверу! — гарэзна паківала спрытным пальчыкам.

Ён паціснуў плячыма: не верыце — дык не верце.

— Ды ладна, дзела маладое, — махнула рукой. — Але мы вас чакалі. Мы нават па вас засумавалі. Я, Максім, запрашаю вас на мой дзень нараджэння. Сёння я пачынаю выходзіць са свайго другога дзесятка.

— Віншую, — нахіліў ён галаву. Збянтэжыўся. — Але я не маю падарунка ды во які... — Паказаў на свае пацёртыя джынсы i на такую ж паношаную клятчатую кашулю. — Касцюм свой здаў у хімчыстку.

— Не трэба мне ніякага падарунка, — адказала i нечакана ўзяла i пацягнула за руку. — Хадзем. Вы i ў гэтым уборы хораша выглядаеце. Жанчыны проста прагнуць бачыць вас у нашай кампаніі.

— Пачакайце, — папрасіў ён, вызваліў руку, разгарнуў альбом, дзе часам маляваў алоўкам тых, хто сядзеў разам з ім у рэстаране, вырваў адзін ліст i падаў Веліканавай. — Няхай сёння будзе хоць гэта. Пазней будзе іншае.

— Гэта ж я! —усклікнула яна, пазіраючы на малюнак. — I быццам артыстка!

— Вы ж — багіня. Ніка. Багіня перамогі.

— Мы бачылі, што вы штосьці малюеце, але што нас i вось гэтак... — Здзівілася i неспадзявана цёпла цмокнула ў шчаку. — Дзякуй. Вы намалявалі мяне вельмі прыгожай.

— Вы i ёсць такая.

— Не, Максім, — зноў усміхнулася, але ўжо не гарэзна. — Вы намалявалі мяне залішне прыгожай.

— Вы тут такая, якой убачыў я вас пры добрым настроі. Ён бывае ў вас не часта, але я аднойчы паспеў яго не толькі ўбачыць, але i занатаваць.

Яна глыбока i дапытліва зірнула яму ў вочы, здаецца, аблашчыла цёплым позіркам, але нічога больш ні пра свой партрэт, ні пра сябе не сказала.

— Хадзем, калі ласка, — толькі прамовіла, але ўжо не ўзяла яго за руку, падалася з пакоя.

Ён паслухмяна пайшоў за ёй, разумеючы, што гэтым самым парушае свой усталяваны пурытанскі лад жыцця, вымушаны будзе знаёміцца з новымі людзьмі альбо глыбіць знаёмства з тымі, каго ўжо крыху ведае, больш пазнаваць нечы свет i больш некага дапускаць у свой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x