Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А кажаце, што не пісацель!

— Я, ведайце, каб Дуся згадзілася быць маёй жонкай, не глуміўся б з яе.

— I пасля мяне?

— I пасля вас.

Той уперыўся злым позіркам, зажаваў ад нянавісці, а пасля зноў павярнуўся i загукаў-закамандаваў:

— Дуся! Ідзі сюды! Саступлю цябе пісьменніку! Але з адной умовай: ён будзе займацца тваёй душой, а я тваім целам...

Паслухмяная яму Дуся не выйшла. Што да Паўла, дык ён не мог болей гавэндзіць з пашляком, падхапіўся.

— Вы...

— Ну, хто? — той падняў галаву, звузіў вочы. — Нявыхаваны? Не чыстаплюй? Ды ведай: яна не за табой, безграшовым інтэлігенцікам, а за мной пабяжыць. Бо я маю i грошы, i да ix усё...

— Я не жадаю з вамі больш гаварыць!

— I ўсяго? А чаму не жадаеце з'ездзіць мне па мызе?

— Бо не хачу пэцкаць рук.

— Ха-ха-ха! — зарагатаў той. — Чулі? Ён мог бы ўляпіць! Мне!

Можа, каб быў зусім п'яны, той пусціў бы ў ход кулакі, але цяпер разважліва фанабэрыўся, гуляў як кот з мышшу, намагаючыся ўесці іншай зброяй — словам.

— Паслухай, не строй з сябе фон-барона, — вось яшчэ працадзіў. — Калі ты забыўся, дык мы можам напомніць, як яшчэ нядаўна валяўся пад платамі, як цюцік, у вочы пазіраў, каб хто зміласцівіўся i кухаль піва падаў!

— Што было, то было, — адказаў Павел. — Але я здолеў падняцца з гразі, а вось вы i самі падаеце, i прыстойную жанчыну збіваеце з тропу.

— Няўжо? — задураслівіў той i працягнуў татуіраваную руку, каб ухапіць ягоную i, можа, памерацца сілай. — Што вы кажаце?!

Павел рэзка адкінуў яго руку, павярнуўся i закрочыў з рэстарана. Не герой, канечне, але i больш за іншых сказаў сёння таму, каго ўсе баяліся ў гарадку.

Пасля гэтага Павел перастаў хадзіць у прывакзальную харчэўню, хоць i сумаваў па Дусі. Праўда, i раўнаваў, i нават ненавідзеў яе за тое, што звязалася з «хахалем», але не мог без яе.

Недзе праз два тыдні яна пазваніла яму ў рэдакцыю.

— Дуся? — здзівіўся, а заадно ўсцешыўся i захваляваўся, як хлапчук. — Неверагодна, што гэта вы!

— Павел, — яна не падтрымала такога яго тону, прамовіла ўсхвалявана, але з ноткамі страху. — Сцеражыцеся!

— Чаго?

— Ён можа забіць вас...

— Хто?

— Ды ён... Помніце вашу гутарку з ім у нас?

Ясна. Яму пагражае яе «хахаль».

— Я не сустракаюся больш з ім, нягоднікам. Дык ён лез у маю кватэру сілком, ламаў дзверы. А цяпер... Лічыць, што я ганю яго прэч з-за вас...

— Дуся? — затактала ягонае сэрца. — Можна, я вас так буду называць?

— Калі ласка. Я i ёсць Дуся.

— Адкуль вы, Дуся, звоніце?

— З пошты.

— Гэта — блізка, — узрадаваўся ён. — Пачакайце хвіліну. Я хутка падыду.

— Што вы? — напужалася. Не трэба...

— Трэба, Дуся. Я іду, — i паклаў першы трубку.

Борздка накінуў паліто, шалік, вушанку — балазе за гэтыя першыя снежаньскія дні пачала патроху ўлегвацца зіма, — i подбегам пашыбаваў да пошты. Як i чакаў, каля ганка ўбачыў яе — у спрытных чорных боціках, у зграбным сінім кажушку з белай аблямоўкай i пад мужчынскай коцікавай вушанкай. Здаецца, ад яе, гэтай вялікай шапкі, твар яе драбнаваты, носік невялікі, але вочы ўсё роўна выразныя, a поўныя вусны вабныя.

— Якая вы прыгожая, Дуся! — шчыра зачараваўся.

Збянтэжылася, аж пачырванела. Але тут жа спахапілася:

— Мы не можам доўга быць разам.

— Чаму? — усміхнуўся. — Я вам не падабаюся?

— Я ж гаварыла... Знойдуцца тыя, хто ўбачыць i данясе яму. Я хацела перасцерагчы вас.

— А я, Дуся, вельмі рады, што бачу вас... Я... Давайце, калі ласка, сходзім з вамі ў кіно альбо ў гарадскі рэстаран!

— Праўда, асцерагайцеся, — сумелася, але была разважлівая. — Ён — каварны, жорсткі i помслівы. I сябрукі ягоныя — мярзотнікі.

— Адчуваю, — прамовіў ён. — Ды страх — не самае моцнае пачуццё. Ёсць яшчэ штосьці большае...

Змаўчала, але ён сэрцам адчуў не зацятасць — увагу, цеплыню да сябе.

— Здаецца, Дуся, сам лёс зводзіць вас са мной... — сказаў усхвалявана, па-свойму прызнаючыся ёй у каханні. — Што да мяне, дык я доўгі ўжо час жыву найперш дзеля нашай сустрэчы...

Зноў не адказала, ніжэй апусціла галаву.

— Хадзем, — запрасіў, — абы-куды. Абы быць разам. Паслухала, даверліва i лёгка закрочыла побач, трымаючы пад пахай сваю сумачку.

Праз гадоў пяць, выйшаўшы на волю, той, каго называлі Дусіным «хахалем», прыплёўся ў прывакзальную харчэўню i пасадзіў каля сябе яшчэ болей пастарэлую i неахайную Пятроўну. Наліў ёй чарку-другую, выпіў сам некалькі фужэраў гарэлкі, а пасля, ляпаючы па стале кулаком, пачаў выліваць з душы боль, гнеў, а заадно ўсё цяжкое i цёмнае, што наліпла i па-свойму грызла i бунтарыла, было ягонай зламанай доляй:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x