Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кампанія — а тут сабраліся жанчыны-калегі Веліканавай па рабоце — сустрэлі яго з радасным ускрыкам.

— Глядзіце, — адразу ж, паказваючы свой партрэт, пахвалілася перад імі гаспадыня. — Багіня Ніка!

— I калі ён паспеў намаляваць?! — здзівілася пасудамыйніца, паджылаватая i поўная, цяпер добра захмялелая ўжо Мікалаеўна (імя яе не ведаў). — Відаць, на хаду падэшвы адрывае!

— Ды ён амаль кожны дзень малюе ўсіх нас, калі сядзіць за сталом, — падказала афіцыянтка Клава, зграбная, увабраная ў святочную сукенку, з каралямі на шыі i з пышнай завіўкай, бойкая i, здаецца, не без жаночых свавольстваў маладзіца. Яна, паходжваючы па рэстараннай зале, канечне ж, заўважала, што ён робіць накіды.

— I нашы партрэты ёсць? — запытала буфетчыца, сярэдніх гадоў i вельмі ж паўнагрудая ды з магутнымі паўаголенымі рукамі Нюра. — I такія прыгожыя, як Веліканавай?

— На цябе, Нюра, мабыць, будуць карыкатуры, — пакпіла Клава. — Ты ж мужчынам заўсёды недаліваеш.

— Я пагляджу! — затрэсла на яго пальцам п'янаватая Нюра. — Я праверу! Сёння ж!

З усіх жанчын-застольніц адна маўчала i неяк сарамліва пазірала на яго Аксана — кухар, маладзенькая, але лупаватая i не вельмі зграбная дзяўчына.

— Не зважайце, Максім, на бабскія гавэнды, сядайце, — Ніка пасадзіла яго непадалёку ад сябе (а яна, як імянінніца, сядзела па цэнтры стала), наліла яму чарку гарэлкі.

— Штрафную яму! Шклянку! — закамандавала Нюра, не зважаючы, што трошкі разбэрсаная.

— Не трэба, калі ласка, — папрасіў ён гаспадыню, бачачы, што тая вачыма шукае чысты фужэр. — Я амаль не п'ю.

— Не п'ю, не куру, жанчын не люблю! — перакрывіла яго Нюра. — Які ж ты мужчына тады!

— Ды сунімі ты язык, трапло! — паўшчувала яе Мікалаеўна. — Ты што, не бачыш: перад табой не проста мужчына, a інтэлігент! Мастак!

— Але ж ён не ў спадніцы, a ў штанах! — агрызнулася тая.

— Ты ў спадніцы, але вырабляеш абы-што!

— Ціха, бабы! — папрасіла Ніка. — Калі ласка, выпіце, Максім, i паешце, — падсунула да яго сподак i пачала накладаць на яго салату, каўбасу i вяндліну. — Ды выбачайце нам за гэты шурум-бурум. Не так ужо шмат у нас, жанчын, радасці i ўцех, дык вось дазволілі сабе расслабіцца.

— Дзякуй, — адказаў ён, устаў.

— Правільна, — падперла далонню падбародак Нюра. — Скажы прамову. Я люблю слухаць разумных людзей. Ды калі яны яшчэ гавораць пра нас, жанчын.

— Я мала ведаю вас, вы мала ведаеце мяне, — прамовіў ён, бянтэжачыся, што жанчыны, засумаваўшы ў сваёй кампаніі без мужчын, пазіраюць на яго ўчэпіста. — Але тое, што робіце вы для мяне, што робіць імянінніца, шаноўная Ніка, гаворыць: вы — добрыя рускія людзі. Дык я рад прыгубіць за вашу дабрыню, а таксама за здароўе, за доўгую маладосць i шчасце нашай гаспадыні. Абяцаю напісаць яе вялікі партрэт i паказаць яго на выставе, каб нашу Ніку ведалi далека.

Жанчыны запляскалі, усе пацягнуліся, каб дакрануцца да яго чаркі; ён выпіў, але не ўсё.

— Не-не! — не згадзілася Нюра, якая сядзела насупраць. — Усё! Да дна! Пакажы, што ты мужчына!

— Сапраўды, я не магу піць, — папрасіўся ён.

— Ты што — хворы? Альбо баішся сарвацца?

— Не. Не прывык піць.

— Так не бывае.

Адным словам, не ўстаяў перад Нюрыным змусам, выпіў усё. Заслужыў новыя воплескі, што паслухаў ix, але сам сабе наказаў: не, больш жанчынам паддавацца не трэба. Таму пазней ужо настаяў, каб i налівалі мала, i каб усе пілі менш, адвабліваў песнямі — балазе няблага спяваў. За гэта, здаецца, яго пачалі паважаць яшчэ больш.

Калі разыходзіліся, п'яная Нюра схамянулася:

— Зойдзем, бабы, да яго, няхай пакажа нам свае карцінкі.

— Позна ўжо, — паспрабавала яе i ўсіх адгаварыць вясёлая сёння Ніка. — Паглядзім іншым разам. Максім жа ад нас не ад'язджае.

— Бачыш, якая ты! — не здавалася Нюра. — Адхапіла сабе харошы партрэцік i задаволеная! А мы? Не вартыя? На нас толькі карыкатуры?

Хацеў ці не хацеў, a мусіў павесці падпітую жаночую камнанію ў свой пакой i паказаць альбом. Жанчыны шчыльна абселі i абступілі яго з усіх бакоў.

— Ніка! — заўсклікалі хорам, калi ўбачылі новы партрэтны накід.

— Ніка!

— Зноў Ніка!

— Клава! — загулі, калі ўбачылі сваю афіцыянтку ў белым фартушку i белым каптурыку. — Мікалаеўна!

— Ніка!

— Ніка!

— Зноў Ніка!!!

— Нюра! — ажывіліся, бачачы малюнак, дзе жанчына за буфетам дзёрзка падперла бакі рукамі i на кагосьці лаялася.

— Не карыкатура, але не так добра намаляваная, як Ніка, — нібы пакрыўдзілася тая.

— Ніка!

— Амаль усё пра Ніку! — пасля, калі ён загарнуў альбом з апошнімі сваімі накідамі, заўважыла Клава. — Ніка вясёлая, Ніка сумная, Ніка хітраватая!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x