Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кінь напівацца, будзь чалавекам. Як бачыш, i я не весялюся, мардуюся, знемагаю, але ж я не знаходжу збавенне ў гарэлцы ды ў адчужанасці да цябе. Дасць Бог — у нас яшчэ будуць дзеці, жывыя i здаровыя». Ён доўга маўчаў, адводзіў вочы, а пасля прызнаецца: выпадкова пазнаў адну жанчыну, а яна... Словам, яму трэба лячыцца. Божа, мне аж свет пацямнеў уваччу. Як так можна?! «Вон!» — з болем, з крыўдай, з істэрычнасцю — з усім, што сабралася на душы, залямантавала я i пачала выкідаць з кватэры на калідор ягоныя рэчы. Пайшоў, але неўзабаве вярнуўся. Ужо з бальніцы. «Ведаеш што, — адказала на яго просьбу дараваць яму, — калі хочаш, жыві побач, але быць табе жонкай не магу. Тым больш не нараджу ад цябе. Але паколькі я яшчэ маладая, хачу мець дзяцей, дык буду нагледжваць прыстойнага мужчыну. Сустрэну такога, ну такога — я яго... А ты пасля рабі што хочаш. Не супраць гадаваць чужое здаровае дзіця — гадуй, супраць — сыходзь ад нас...» Вось Максім, мінула з таго часу ўжо два гады...

Пяшчотна, аддана зірнула на яго, але ўсміхнулася з глыбокай пакутніцкай самотнасцю. Пасля сумнавата ўсміхнулася:

— Вось якія няўдачлівыя мы з вамі, Максім. Нават за тое, што падманутыя: вы — жонкай, а я — мужам. Вы ўцяклі ад свайго гора сюды, а я... марную з-за нягодніка маладосць...

— Хто ведае, Ніка, — прамовіў ён, — каму цяжэй, а каму лягчэй. Зведаў бяду, гора, устаяў як чалавек — можа, зведаеш i жыццёвую ды чалавечую радасць; паплыў-панёсся, як трэска, па волі лёсу — можа i знесці ўбок, а то нават i асудзіць на пагібель...

— Праўду вы кажаце, — боль, а з ёю i сумота адступілі ад яе вачэй, а значыць, i ад душы, а замест ix усплылі цяпло ды надзея.

З хваляваннем, узрушаны, ён узяў яе пальцы, што былі блізка, i паціснуў ix; яна таксама ўзрушана паціснула ягоныя пальцы, перадаючы яму ўжо ўспламянёны імпульс. Яшчэ болей узрушваючыся, ён нахіліўся i далікатна пацалаваў яе ў вусны. Яна не адхілілася, але i не прытулілася, толькі заплюшчыла вочы і, здаецца, яшчэ болей даверылася яму. Устрапянулася, часцей, а то i нястрымана забілася сэрца. У абаіх. Міжволі яны прыпалі адно да аднаго. Калі нечакана не хапіла дыхання, адарваліся ад пацалунка i прыткнуліся адно да аднаго лбамі. Пасля, утаймаваўшы дыханне, зноў надоўга прыпалі адно да аднаго i зноў, супакойваючыся, аддана прытуліліся галовамі.

— Кахаеш? — запытала Ніка шэптам. — Хоць крыху?

— Кахаю. I не крыху.

— Прашу: скажы праўду.

— Я не маню. Кахаю.

— Мне вельмі трэба ведаць іменна праўду, — апякла гарачай шчакой ягоную. — Калі я табе толькі падабаюся, калi жадаеш мяне як жанчыну — калі ласка, буду тваёй палюбоўніцай, але не нараджу ад цябе. Калі ж ты пакахаў, амаль так, як пакахала цябе я, дык тады нараджу. Я хачу, каб даць жыццё дзіцяці не выпадкова, a толькі ў каханні. Каб яно было i здаровае, i добрае.

— Я кахаю цябе, Ніка.

— А былую жонку-красуню? Я ж, бачыш, не міс горада. Нават нашага, невялікага. Я звычайная.

— Ты — звычайная i незвычайная. Ты ўсё маеш: красу, чалавечнасць, пяшчоту. Калі можна так сказаць, вялікую душу. Яна выпраменьвае такое святло, такую вабнасць, нават чароўнасць, што маюць не ўсе самыя пісаныя красуні. Некаторыя з ix, самазакаханыя ад хараства свайго цела, не могуць быць з добрай душою. Яны па-свойму нешчаслівыя людзі. Яны прыносяць няшчасце не толькі іншым, але рана-позна i сабе.

— Дык хочаш, каб я стала маці твайго дзіцяці? — пяшчотна запытала Ніка.

— Хачу,— шчыра адказаў Максім.— Я люблю дзяцей. Я хачу быць бацькам.

— Тады я толькі твая,— прамовіла яна. I на вуха: — Ідзі ў спальню, на наш сямейны ложак. Ён справа.

Максім упершыню ступіў у той пакой, дзе ён яшчэ ні разу не быў i куды цяпер заходзіў ужо як гаспадар. Тут былі два ложкі: адзін злева, другі справа, каля шафы для адзення. Каля акна, што было пасярод сцяны i пазірала на вуліцу, стаяў накрыты абрусам стол, а на ім — ваза з чырвонымі ружамі.

Ніка вярнулася, калі ён ужо ляжаў на беленечкім прасцірадле i пад лёгкай, таксама ў беленечкім чахле коўдрачкай, зашмаргнула на акне цёмна-рудыя занавескі, утвараючы ў пакоі паўзмрок, а пасля, не саромеючыся, як жонка, паволі i, гарэзна ўсміхаючыся, пачала скідаць з сябе халат: глядзі, каханы, якая я i што можа быць тваім! Затым поклічна паімкнулася да яго — рослая, з моцнымі, у меру поўнымі нагамі, з прадаўгаватымі i каля буйнаватых смочкаў акругленымі грудзямі, хораша белая, — i ён аж замёр ад таго, што да яго сама набліжаецца, хутка будзе ягонай ажылая ад іхняй сустрэчы маладая жанчына.

Ён прыпадняў коўдрачку — яна легла побач i, паспеўшы нават за міг агледзець яго, радасна прашаптала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x