Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты не толькі прыгожы. Ты вельмі стройны.

— I ты прыгожая ды стройная, — таксама з радасным шэптам адказаў ён, тулячы яе ў абдымку.

Ніка заплюшчыла вочы, ахвотна тулілася ўсім целам, прагна цалавала i неўзабаве ўжо аддана была ягонай. Спачатку моўчкі прывыкала да іхняй блізкасці, пазнавала яго, а пасля, запалымнеўшы, ажывілася — пачала то нібы ўцякаць ад яго плоццю, то тут жа імкнуцца насустрач, заміраць, спрабаваць штосьці сказаць пра тое, пра што не хапала слоў, i зноў ды зноў зачароўваць яго сваімі клубамі. Аж да той хвіліны, калі яны абое зняможана ўпалі тварамі на падушку...

4.

Пасля гэтага Максім i Ніка пачалі жыць як муж ды жонка. Праўда, яны нават не загаворвалі, хто яны цяпер, жылі, цешыліся жыццём, адно адным, i ўсё.

— Дзівак ты мой міленькі i любенькі, — радавалася Ніка, калі ўжо мінала гарачая часіна, яны ляжалі побач, суцішваліся i пачыналі ўсвядомлена гаварыць, — як я ледзь не памылілася! Напачатку ж я цябе не ўпадабала. Палічыла: ты калі не дзівак, дык не зусім нармальны чалавек. Потым адчула: не, ты дзіўнаваты, не такі, як усе, але цікавы, памяркоўны, добры. Пасля, калі ўведала пра тваю няўдачу ў жыцці, я ўжо не магла не думаць пра цябе. А чым больш думала, бачыла, слухала цябе, тым больш захаплялася табой. I ўрэшце закахалася. Калі ты паказаў альбом, дзе гэтулькі маіх партрэтаў, я зразумела, жаночай душою адчула: i я табе неабыякавая. А зразумеўшы гэта, я ўжо не магла стрымаць сябе... Я хачу быць жанчынай, маці, я хачу кахаць i любіць. Цяпер вось, калі я твая, а ты мой, я іншая. Я ўжо не ведаю страху, ваганняў, я жыву, хачу жыць. Я ўжо іначай пазіраю на неба, на дрэвы, на дамы, на людзей, бачу ва ўсім гэтым прыгажосць, чароўнасць... Ты ведаеш, што мне сёння сказала наша Клава? «Ніка, ты зусім змянілася. Памаладзела i пахарашэла. Ты ззяеш. У цябе нават ужо іншая находка, іншы голас. Ты закахалася, i ў цябе лёгка на душы».

— Сапраўды, Ніка, ты цяпер іншая, — радасна гаварыў ён. — I я іншы.

— Іншы. Цяпер ты сапраўдны мужчына.

— Сапраўдны ці не сапраўдны — не ведаю, але я таксама хачу жыць, працаваць, кахаць. Карацей, паўнацэнны.

— Паўнацэнны, — больш чым згадзілася. — I, галоўнае, мой! Але прызнайся: не баішся, што я гэткая прагная да жыцця i любові?

— Не. Я такога не баюся.

— Не бойся, міленькі i любенькі. Я ж здаровая, дужая баба, i мне самой маці-прыродай дадзена жыццялюбнасць. Не распусная, не пошлая, а натуральная. А натуральнасці, мусіць, не трэба саромецца i баяцца. З яе кпяць найперш неразумный альбо цынікі. Так, тварэц багінь?

— Так, багіня жыццялюбнасці.

— Я, каб ты ведаў, часамі дакараю сябе: ці маю права прычэплівацца да цябе, нежанатага, майстра такой рэдкай прафесіі? Я ж, бадай, ніколі не зразумею таго, пра што ты думаеш, што i як робіш, буду апускаць цябе да сябе, простай бабы, да простага абываталя.

— Не такая ўжо ты простая, калі разумееш такія рэчы, — як i думаў, сказаў ён. — Ты разумная i адчувальная.

— Я чытала: пісьменнікам, мастакам, кампазітарам трэба вялікае натхненне, i яго найперш даюць ім новыя сустрэчы, як ты кажаш, з больш разумнымі i адчувальнымі жанчынамі, — скрушліва прамовіла яна. — Дык я таксама баюся: а раптам надакучу табе? Я ж бываю i злая, сварлівая, помслівая.

— З характерам? — усміхнуўся.

— З характарам.

— А якая ж гэта жанчына без характеру альбо без настрою i капрызаў? У гэтым, здаецца, уся яе вабнасць.

— Я не буду радавацца, не буду шчаслівая, калі надакучу i ты пакінеш мяне, — уздыхнула Ніка. — Але, здаецца, не буду пакрыўджаная лёсам. Ужо нават за тое, што звёў нас, што я i пакахала цябе, i магу даверыць табе стаць бацькам нашага дзіцяці. Мы ж даём яму жыццё ў каханні i шчасці, яно не можа не быць здаровае i добрае.

— Ты лічыш: яно пачало ўжо жыць?

— Хутка даведаемся, — шапнула яму на вуха, прытулілася, паклала ягоную руку сабе на жывот. — Палашчы яго, палюбі, пажадай яму расці...

...Праз месяцы два, калi зачасцілі ўжо дажджы i пацягнула з паўночнай тайгі холадам, Ніка парушыла сваё слова: сярод белага дня зайшла да яго ў майстэрню. Спакойная, радасная, як можа быць задаволеная жанчына. Пачала азіраць ягоныя прылады, карціны. Затым, убачыўшы, што ён пільна назірае за ёй, усміхнулася:

— Ты чаго так пазіраеш на мяне?

— Мне здаецца: ты невыпадкова асмелілася прыйсці сюды, — усміхнуўся i Максім. — Душой адчуваю: ты хочаш мне штосьці сказаць.

Як ты адчуваеш? — падышла, стала побач, пазіраючы ў вочы.

— Па тваёй спакойнай радасці.

— I што ты адчуваеш?

— Мусіць, здарылася тое, што павінна было выйсці ў маладых жанчыны i мужчыны...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x