Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Які ты здагадлівы! — узлахмаціла яму чупрыну.

Ён літаральна схапіў яе, сціснуў.

— Мядзведзь! — шчасліва паўшчувала. — Задушыш! — Але калі сустрэла ягоныя вусны, яшчэ бліжэй прыгарнулася i закінула яму за шыю рукі.

Яны туліліся i цалаваліся доўга. Праўда, цяпер паіншаму, як раней. З радасцю i падзякай адно аднаму.

— Угадаў? — запытаў пасля, хоць ужо ўсё было ясна.

— Угадаў, — адказала шчасліва. — Застаецца толькі пачакаць i паглядзець, якія твае творчыя пошукі...

— Гарэзніца!

— А чаму мне не быць ёю? Што цяпер мне замінае радавацца?

— Калі так, дык ведай: будзе сын.

— Чаму ты так лічыш?

— Бо я, аўтар, так хачу.

— Бач, які славалюбны, а то i фанабэрысты! — пажартавала. — А я што — не аўтар таксама?

— Аўтар. Але i ты, думаю, хочаш сына.

Ён адхіліў яе, каб зірнуць у вочы; яна чамусьці пасупраціўлялася, не адхілілася i не наказала твару. Калі ж ён настаяў, проста адарваў яе ад сябе, убачыў: яе зрэнкі затуманеныя, вочы поўныя слёз, што вось пацяклі ўжо ўніз, па шчоках. Ён адразу зразумеў, ад чаго гэтыя слёзы: i ад пакуты, i ад радасці.

— Не плач, мілая, — папрасіў. — Усё будзе добра.

— Я не магу не плакаць, мілы мой Максім... — прамовіла i зноў прытулілася да яго.

— Я ўсё разумею, Ніка...

— Ведаю, што разумееш, не дакараеш за слёзы па тым, што я страціла...

Ён не адказаў, толькі мацней прыгарнуў:

— Паплач, мілая.

— Я больш ужо не плачу, — сказала, хоць, канечне ж, яшчэ не магла паадолець жалю па сваёй дачушцы. — Я з табой...

Максім зноў адхіліў Ніку, узяў адзінае тут, у сваёй сціплай майстэрні, крэсла, паднёс яго да нацягнутага чыстага палатна, а пасля падвёў яе сюды.

— Садзіся! — сказаў рашуча. — Зараз будзем пачынаць новую карціну «Ніка — будучая маці».

— Максімка, я ж... Ды во i апранутая не так, як трэба, — усцешана, але збянтэжана ўсміхнулася Ніка.

— Якая ёсць, такой буду i маляваць! — ужо не мог адступіцца ад свайго ён.

5.

Праз гады тры, калі Максім вярнуўся ў Мінск, у Палацы мастацтваў ён наладзіў выставу сваіх сібірскіх карцін, дзе быў i вялікі цыкл «Ніка — багіня перамогі», «Ніка са смуткам у вачах», «Ніка вясёлая», «Ніка хітраватая», «Ніка ў чаканні мацярынства», «Ніка з сынам».

Калегі — сярод ix некалькі паджылых, некалькі сярэдняга веку i яго равеснікаў, зусім мала маладых — учэпіста азіралі яго карціны. Тыя, хто прыехаў сюды здалёку i лічыў, што ашчаслівіў тутэйшае мастацтва, пазіралі на ўсё з рэўнасцю, мясцовыя мастакі, якія лічылі, што ён з'ехаў з роднай старонкі i прывёз абы-што, тое, чаго нямала навезлі іншыя, спачатку паходжвалі каля карцін з ухмылкаю, але ўсе яны каля цыкла, дзе гераіняй была Ніка, не толькі прыпыніліся, але i затрымаліся надоўга.

— Сапраўды, калега, гэтая твая Ніка — багіня i якраз багіня перамогі, урачыстасці, — хацеў ці не хацеў, але сказаў яму мэтр Н. — Больш чым удалы цыкл. Стары, гэта ўжо сапраўднае мастацтва. Ты не знік, ты ўваскрос i падняўся.

Павіншавалі яго, як кажуць, i свае, таксама раўнівыя, але цяпер некаторыя шчыра радыя за яго — за тое, як ён намаляваў жанчыну ў розных іпастасях. Усе ж разумелі, што такое можна было б намаляваць i не выязджаючы з роднага горада, але для таго, каб натхніцца на такое, не абысціся без вялікіх узрушэнняў i пачуццяў.

Улучыўшы хвіліну, Максім — у чорным касцюме i пры матыльку, шчаслівы — азірнуўся i сярод нешматлікай публікі падміргнуў рослай жанчыне ў цёмным парыку i ў вялікіх цёмных акулярах.

Гэтая невядомая тут нікому таямнічая асоба была не толькі яго ўзрушаная прыхільніца, але i ягоная жонка, Ніка. Яна, хочучы, каб яе пакуль што не ведалі, была сярод тых, хто першы агледжваў яго выставу i рашаў яе лёс, уважліва прыслухоўвалася да ўсіх, хто мог сказаць якое слова пра ягоныя карціны i пра яе, — лепш сказаць пра тую, якая ажыла ў вобразе Нікі-жанчыны альбо багіні. Цяпер Ніка чакала другое дзіця. Як лічылі яны з Максімам, дачку.

1992

Зіна

Седзячы ў самалёце;што плыў над белавоблачным морам у Ташкент, яна ўспомніла ўсё тое не раз i не два...

1.

— Дазвольце назвацца: старшы лейтанант Жураўлёў!

Яна не паспела ні абурыцца, ні ўсміхнуцца, толькі здзівілася: нечакана, нібы з-пад зямлі, паўстаў, загарадзіў дарогу вайсковец, падняўшы правую руку да блакітнага аколыша фуражкі. Пакуль яна, запыніўшыся, папраўляла раменьчык ад сумачкі-касметычкі на левым плечуку, ямчэй брала ў правую руку пакет з памідорамі, якія толькі што купіла ў вулічным кіёску, i заадно акідвала позіркам гэтага неспадзяванага зуха — высакаватага, стройнага i пагляднага, — той смела сваволіў далей:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x