Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я як начальнік павінен ведаць, як жывуць мае падначаленыя! — Той зняў вушанку, паказаў віхрастую русявую чупрыну, расшпіліў бушлат, пад якім паказалася паношаная «сталінка» з каляровым радочкам ордэнаў i медалёў. — Вось уведаў: Іванавіч прымае жанчын! Адразу па некалькі!

З дырэктарам пачалася ўжо лішняя выпіўка, i рэй ужо захапіў ён i чым больш касеў ды «плыў», тым болей вёрз абы-што. Урэшце ён усё ж здолеў агледзець, што яго не столькі шчыра слухаюць, колькі не замінаюць балабоніць, перасыпаць сваю звягню не столькі досціпамі, колькі непрыстойнымі жартамі i анекдотамі, лічачы, што гэтым ён «просты», «свой» з намі, падначаленымі (тады і пазней я сустракаў нават сярод высокага начальства самых звычайных «простых» i «сваіх» мацюжнікаў); Наталля неўпрыкмет перакрыўляла яго; маладзенькая Вера гарэла ад чырвані; Аглая, бачачы, як зямляк сам выяўляе дурноту, апусціла сарамяжліва галаву.

— Што ты такая сумная, падруга? — паклаў Трыфанавіч руку на Аглаін плячук.

— Штосьці ты, Трыфанавіч, як мы заўважаем, не абыякавы да нашай Аглаі! — пацвелілася Наталля. — Прызнайся: найперш з-за яе i сюды зайшоў?

— Як я магу быць абыякавы, калі я з яе Колем змалку сябраваў, разам пайшоў на фронт i столькі быў пад варожым агнём!

Наталля гаварыла праўду: Трыфанавіч заўсёды ва ўсім апекаваў Аглаю, быў да яе шаўковым i п'яны, але гэтая яго апека не зусім падабалася той: здаецца, Аглая асцерагалася ўсякіх размоў i рэўнасці сяброўкі, Трыфанавічавай жонкі.

— Але ты пазіраеш на яе не зусім па-сяброўску. Абдымаеш i распранаеш вачыма!

— Перастань, Наташа, — папрасіла яе Аглая. — Такія жарты недарэчы.

— Цыц! — падтакнуў Трыфанавіч, грукнуў па стале кулаком, сцяў тонкія вусны, што яны ажно пасінелі. — Не смей сказаць на яе ні аднаго дрэннага слова!

— Я жартую, Трыфанавіч, — прыхінулася да яго лісой Наталля. — Мы ж маладыя людзі, хіба не можам расслабіцца, павесяліцца?

Я некалькі разоў за гэты час трапляў тут на розныя гулянкі i амаль заўсёды пасля ix засмучаўся: эх мы, браткі-славяне, канечне, трэба сабрацца, пасядзець разам, выпіць, пагаманіць i паспяваць, даць адпачынак альбо ўзлёт душы, але не можам, не ўмеем мы гэта рабіць! Мы не ўтрымаемся, каб не нажлукціцца, не пасварыцца, не натаўчы адно аднаго, а то i яшчэ горш — усадзіць каму ў запале нож, а пасля пайсці ў турму... Бач, нават тут, у настаўніцкай кампаніі, не прыстойная бяседа, а сарамоцце.

Трыфанавіч, хоць п'яны, не зусім задаволіўся ад Наталлінай ліслівасці, перавёў позірк i крыўдліва загугнявіў:

— A Іванавіч мяне не паважае...

— Не, — абачліва забегла наперад Наталля. — Паважае.

— Не,— нават яе, красуню, адпіхнуў Трыфанавіч.— Ён глядзіць на мяне звысоку, лічыць: я — ерундовы настаўнік i дырэктар, яму не раўня.

— Іванавіч, вы ж так не думаеце? — па-змоўніцку падміргнула мне Наталля, каб я не пачынаў спрэчку.

Я не збіраўся падкідаць дровы ў агонь, дык змаўчаў.

— Мы аказалі яму давер, а ён, бачыце, з амбіцыяй i апломбам! Мы п'ем, а ён амаль не п'е! Не ўважае, не хоча апусціцца да нас! Ён жа — з Еўропы, а мы — Сібір, Азія!

— Я ўдзячны вам усім, што вы згадзіліся ўзяць мяне ў вашу школу, — падаў голас я. — Ніякіх сваіх ацэнак нікому не даю, бо сам павінен працай i паводзінамі заслужыць добрую ацэнку. Амбіцый i апломбу, здаецца, не маю. Іншая справа, што i ў мяне ёсць свой характар, сваё, адметнае ад вашага становішча...

— Чуеш, Трыфанавіч? — тушыла дзёрзкасць i задзірлівасць у дырэктаравай душы Наталля. — Мы цябе не толькі паважаем, мы цябе любім, бацька наш дарагі!

— Наш бацька — таварыш Сталін, — той, як я ўжо заўважаў, які б ні быў надзюдзюканы, мог верзці абышто, самае брыдкае плюгаўства, але ніколі не траціў палітычнай асцярогі. Вось i цяпер не толькі ажывіўся, але вырачыў вочы i затрос у паветры кулаком. — Смерць імперыялізму!

Само па сабе зразумела, я не мог пагаварыць з гэтым Трыфанавічам шчыра. Зрэшты, як i з іншымі франтавікамі, якія, падвыпіўшы, хацелі «сказаць мне праўду». Быў я не той суразмоўнік, якому трэба было гаварыць пра тое, што на душы, дык я не хацеў, каб ім дасталося з-за мяне. Хоць, скажу шчыра, многім франтавікам i партызанам, найперш простаму люду, не вельмі зайздрошчу: многія з ix дачасна дайшлі ад ран i кантузій альбо звекавалі свой век у брудных гумовых ботах, фуфайках ды з віламі, a многія, кінуўшыся жыць пасля вайны, верачы, што для ix, пакутнікаў i герояў, іхніх дзяцейхутка наступіць рай на зямлі, але не змогшы дачакацца, каб ix хоць палічылі за людзей, а не за гужсілу, пазней зняверыліся, залівалі розум, душу гарэлкай... Толькі жменька ўдачлівых партызан i франтавікоў, якая трапіла ў навуку, у культуру, на пасады, не толькі пажыла, але i пажыравала, зубамі i нагамі трымаючыся за партыю i лад, што ўзняслі ix за верную службу з гразі ў князі... Яны i цяпер, маючы добрыя пенсіі, лечачы нават самую маленечкую больку ў спецпаліклініках i бальніцах, ходзячы альбо нават беручы дома далікатэсы ca спецмагазінаў, наганяючы альбо скідаючы тлушчык на спецдачах ці ў спецсанаторыях, дык вось яны як лічылі, так i лічаць: усё былое — слаўнае, яны — святыя, за народ, зусім не чырванеючы, што простаму люду няма доступу туды, дзе займелі месца яны, a такія, як мы, па-ранейшаму для ix — ворагі, якіх толькі яны, на жаль, не дадушылі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x