Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі вярнулася дадому, несучы ў прыполе шчаўе, кватарант стаяў на двары, падкідаў у агонь трэскі. Быў ён цяпер паголены, мокрыя валасы залізаны назад, стаяў не ў ботах, a ў туфлях, у новых штанах, у белай тэнісцы. На яго даўгаватым носе блішчэў пот.

«Ды ён зусім малады», — падумала яна i засаромелася, што так i не пераадзелася, тупае босая.

— Кінула во агонь без догляду... — усміхнулася Маня.

— Нічога. Не суха ж, — сказаў ён, нагнуўся, дастаў з агню галавешку, прыкурыў.

Маня адразу адчула папяросны дым, што казытнуў у носе: пасля смерці Сцяпана, здаецца, ніхто i не курыў у яе хаце. Цяпер яе захваляваў гэты дым, зноў напомніў ён дарагога чалавека... Яна неяк уся зноў аслабела, пасумнела, стала абыякавай да плётак, што ўжо ёсць, што яшчэ будуць...

Вярнулася з пашы карова, відаць, наскублася ў полі добра, бо бакі былі поўныя, як бочкі, але ўсё роўна ткнулася ў свіныя вёдры, аблізала муку, што прыліпла там.

Маня загнала карову ў загарадку. Прынесла з хаты патэльню, кавалак сала i цыбулю, паставіла ля агню.

— Падсмажце, можа, самі, — ужо не з сорамам, а спакойна сказала яна электрыку, — я пайду карову падаю.

Зняла з частаколу даёнку i пайшла да каровы. Калі даіла, бачыла, як ён замітусіўся (відаць, ліўся на агонь булён), як зняў чыгунок, паставіў на трыножнік патэльню, смажыў, адхіляўся ад дыму, як варушыў сала i цыбулю.

Калі Маня прынесла малако ў хату, ён ужо сядзеў на лаве. На стале былі яго кілбаса, кансервы, слоік куплёнай капусты, пляшка віна.

— Ды вы ешце, нас не чакайце, — сказала яна. — Я пачакаю сына.

Працадзіла малако, наліла з адстойніка ў кубак, паставіла на стол, астатняе, што было ў бляшанцы, паставіла ў вядро з халоднаю вадою. Бачачы, што сам ён не бярэ есці, змахнула крошкі са стала, абчысціла кілбасу, нарэзала яе скрылікамі на талерку, памыла i падала гуркі, наліла міску булёну.

— Дык за знаёмства... — ён усміхнуўся, садраў зубамі з пляшкі бляшаную галоўку. — Мяне Віцем завуць. Віця Салавей. Голасу добрага не маю, a прозвішча во пявучае... — жартаваў ён i ўвесь час каўтаў у роце сліну, з прагаю пазіраў на ежу.

— А мяне Маняю завуць, пішуць Марыяй, — сказала яна, дастала з куфэрка i паставіла на стол кілішкі.

— Вы мне шклянку дайце, — папрасіў ён. — Не люблю цыркацца гэтымі... — Наліў ёй у кілішак, сабе ў шклянку, астатняе віно паставіў на падаконнік.

— Ну, будзьце здаровыя!

Яна кіўнула яму, крыху пакаштавала i паставіла кілішак на стол.

Еў ён са смакам. Відаць, добра прагаладаўся, з'еў усё, што толькі падала. Павячэраў, падзякаваў i падаўся ў вёску, дзе ўжо чуўся гармонік, — свае цяпер, летняю парою, вечарамі мала граюць, рана кладуцца спаць, — весяліліся, відаць, прыезджыя.

Маня не дачакалася сына i села адна есці, падумала, што трэба пагаманіць, каб не круціўся ля гэтых электрыкаў, не замінаў людзям працаваць. Вымыла пасуду i пачала збірацца спаць, ведаючы, што не хутка засне, пакуль усяго не перабярэ ў памяці, пакуль не паплача i не пагадае, як жыць далей...

2.

Назаўтра кватарант падняўся рана, услед за ёю — яна спяшалася адправіць на пашу карову.

Вечарам, калі вярнуўся з работы, зноў хадзіў купацца, сядзеў ля агню i варыў бульбу, пасля, ужо ў хаце, згледзеў, што стаіць некранутае віно.

— Няма каму піць, — прамовіла Маня, сёння ўжо дзеля госця ў новай сукенцы, абутая ў басаножкі, у новай хустцы (у Янковічах усе замужнія кабеты i летам носяць хусткі).

— Гаспадар ваш не бярэ? — здзівіўся ён, пазіраючы на яе не так, як учора, а з нейкім агеньчыкам у вачах.

— Няма ў хаце гаспадара... — чамусьці незадаволеная, што ён так гаворыць, адказала яна.

— Паехаў куды?

— Памёр...

— Так... Вы... — ён развёў рукамі. — Удава, значыць... Маладая ўдава...

— Жыву з хлопцам, — прамовіла яна. — Увосень ужо шосты год будзе...

— Я тож адзінокі... — сказаў ён. — Быў жанаты, меў дачку... — прамовіў i стаў самотны.

Маня не спытала, дзе яго жонка, збаялася вымавіць слова «памерла». Страшнае для яе было гэтае слова... Толькі неяк па-новаму, дабрэй зірнула на яго, паспачувала.

— Праўда, жонка мая жывая, — сам сказаў ён. — Работа мая такая — у паездках... Прытуліў яе другі, лепшае паабяцаў. Кінула... Езджу вось ужо чацвёрты год па свеце, нідзе затрымацца не магу. А хутка ўжо трыццаць з палавінаю, хочацца асесці...

— А дачка ваша дзе? — спытала Маня, шкадуючы госця i яго дзіця.

— Не аддала мне. Судзіўся, але прысудзілі ёй. Яна на месцы, а я вечна ў раз'ездах.

— I ў вас гора... — са спачуваннем прамовіла яна, села на лаўку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x