Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— He паліла б, каб есці не варыць ды свінням траву, — адказала яна, узяла падушку, старую дзяругу i коўдру, падалася з хаты. Хістаючыся, выйшаў i ён.

— Налізаўся я сёння, — не трапляў ісці за ёю. — Ты не спяшайся, а то не бачу, куды ісці.

Яна пачакала яго на цёмным двары, адчыніла гумно i пачала слаць.

— Мала сена, — сказаў ён, убачыўшы нешта ў цемені.

— Ужала на межах, — сказала яна, думаючы, што кожны год мае шмат клопатаў з сенам. Ногі саб'еш, рукі ўварвеш, пакуль яго назбіраеш на зіму.

— Цяжка вам без мужчыны?

— А вам без кабеты легка? — смела спытала яна, паслала пасцель, пастаяла з хвіліну. — Спіце...

— Цяжка, — сказаў ён. — Застанься са мною, — злавіў яе руку, прыцягнуў да сябе: — Надаела мне аднаму. Вера...

— Вось i будзьце з Вераю, — нечакана ўзлавалася яна i вырвала руку.

— Ой! — ён зноў ступіў да яе. — Маня... Мы абое... Ну, не ўцякай.

— Спіце лепш, — з папрокам сказала яна i не спынілася нават: легка пераскочыла цераз загарадку, зачыніла дзверы, узяла ix на кручок.

«Усе яны такія, гэтыя мужчыны, — ішла ў хату i думала. — Вытуру заўтра... Дарэмна спачувала яму: падоўгу, можа, не быў дома, піў, не даваў капейкі, вось i кінула кабета, скінула гора з плячэй, жыць захацела. Крыўдзіцца яшчэ, сам на сябе наракаў бы...»

...Назаўтра ўстала позна: была нядзеля. Спачатку, праўда, паднялася раненька, падаіла, выпусціла на пашу карову i зноў легла. Не спяшаўся ўставаць i кватарант, доўга не выходзіў з гумна.

Злосць за ноч уляглася, але Маня ўсё роўна думала прагнаць яго, ляжала, пасля тапталася ля печы i абдумвала, якімі словамі адчытаць, адвучыць. Папусціся толькі такім...

Падняўшыся, прыгатавала сняданак, паставіла на стол, а кватаранта ўсё не было.

— Ідзі ў гумно, скажы, хай ідзе есці, а то галодны дзень будзе, — паслала сына, сама прытаілася ля акна i пачала глядзець, што будзе.

Салавей хутка выйшаў. Ступаў, апусціўшы галаву. Відаць, i не раздзяваўся: касцюм на ім быў скамечаны, у сене. Падышоў да калодзежа, доўга мыўся, відаць, чакаў, што яна выйдзе, падасць ручнік. Але яна не вынесла, стаяла, глядзела на яго i не са злосцю ды з крыўдаю, а крышку з пометаю ўсміхалася. Як убачыла, што прастуе ў хату, кінулася ад акна да печы — нібы адсунуць ад агню чыгунок.

— Здарова! — не бойка, як раней, а з разгубленасцю прывітаўся ён, калі зайшоў i стаў у парозе.

— Здрастуйця, — спакойна i як бы абыякава адказала яна не азірнуўшыся, хоць сама чакала, што будзе далей.

Ён зняў з цвічка ручнік, выцерся, зноў павесіў, сказаў малому:

— Схадзі, дружа, у гарод, паглядзі гуркоў.

Маня хацела затрымаць сына, але пасля падумала, што напраўду лепш пагаварыць без яго. Сын паслухаў, выбег з хаты.

— Маня, — ён падышоў, хацеў, каб яна зірнула на яго. — Ты не злуй... Я-то не апраўдваюся i сёння тое думаю, але ўчора не тымі словамі сказаў...

— Я ўсё разабрала, — зноў спакойна, не пазіраючы, прамовіла яна.

— Не, я не тое... I давай не будзем выкацца, — папрасіў ён, разгубліваючыся, што яна такая спакойная. — Кінулася ты мне ў вока. Добрая ты i спагадлівая... Калі згодзішся, бяры мяне за гаспадара.

Маня азірнулася, цяпер ужо з разгубленасцю глядзела на яго, вінаватага, але, здаецца, не з маною ў вачах, сур'ёзнага. Недзе торгнула i балюча зашчымела жылка, закалацілася сэрца так, як даўно ўжо не трывожылася.

— Гаворыце вы... — толькі вымавіла яна. — Гэта з учарашняга.

— Што я благое гавару? — ён сеў на лаве. — Сёння мне або ісці з тваёй хаты, або застацца... Не думай, што абманшчык, гуляка, што да чаркі вялікі любіцель. Магу жыць i без гэтага... Мы ўсё законна. Тады ўжо...

— Ці тое вы думаеце, што гаворыце? — пажартавала яна, a ў галаве паплылі самыя розныя думкі, i нельга было разабрацца, што з ёю робіцца.

— Toe, — сказаў ён хвалюючыся. — А ты што скажаш?

Яна паціснула плячыма.

— Сам не ведаю, скора мо гэта, не варта спяшацца, — ён устаў. — З другімі не хачу звязвацца, а з табою... Прыпала ты мне да сэрца, — сказаў i выйшаў з хаты. Яна бачыла: пайшоў у вёску.

Прыбег сын i прынёс маленькіх гурочкаў. Здзіўлена паглядзеў на яе: дзе ж дзядзя?

— Скажы мне, сын, не баішся ты дзядзькі Віці? — спытала яна, села, прыхіліла сына да сябе, зірнула яму ў вочы.

Той усміхнуўся, паціскаў плячыма.

— Дык не баішся?

— Не.

— Ну, садзіся есці, — чамусьці павесялела яна.

Самой ёй не хацелася снедаць: натапталася ля печы, нанюхалася стравы — адпаў апетыт. Яна выпіла шклянку малака i пайшла ў другую палавіну, падышла да люстэрка. Убачыла ля вачэй глыбокія маршчынкі, але яшчэ ix было мала. Падумала: трэба не насіць хусткі, не захутвацца: шчокі, нос чырвоныя ад сонца, а лоб зусім белы. Скінула хустку, распусціла валасы. Чорныя, яшчэ без ніводнай сівінкі, доўгія. Пачала расчэсваць. Падумала, што няма калі за работаю i за сабою паглядзець.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x