Калі мы падышлі, якраз дужы паджылы цыган, той, што прыходзіў да нас па ваду, вадзіў на прывязі мядзведзя. Мядзведзь, высокі, у кароткіх чырвоных штоніках, у сіняй камізэльцы i чырвоным капелюшы, танцаваў, куляўся цераз галаву, паказваў вясёлага i журботнага чалавека, а пасля зняў капялюш i пайшоў па крузе, збіраючы ад хутаранцаў плату.
Затым пад гітару спявалі дарослыя цыганы i цыганкі. Калі спявалі гарэзна, весела, падрыгваючы ылячыма i выгінаючыся, здаецца, з імі спяваў, весяліўся i не толькі ўвесь хутар, a i свет, калі ж спявалі журботна, з горыччу, нібы скардзячыся на свой пакутлівы лёс, душа нібы сціскалася, хацелася не толькі сумаваць, але i плакаць, Слухаючы гэтыя песні, я не разумеў ніводнага слова, але ўсё роўна сэрца маё перапаўнялася нейкімі дзіўнымі пачуццямі, што былі яшчэ i ад цёмнага неба, лесу, вогнішча, мне хацелася некуды паляцець птушкаю ці ветрам, пападарожнічаць, каб наталіць нейкую незразумелую смагу.
Калі праспявалі сталыя, у круг выбегла Аза. Босая, але, здаецца, у дзесяці рознакаляровых шырокіх знізу сукенках, з вялікімі завушніцамі. Пад музыку яна так хутка, спрытна танцавала, выгіналася, выштукоўвала тоненькімі ручкамі, што здавалася, у яе няма касцей. Сапраўды, яна была ўжо i тады вялікая артыстка.
...Я люблю матчыны песні, песні ўсіх народаў свету, але заўсёды адчуваю незвычайнае ўзрушэнне, калі пачую цыганскі матыў. Чамусьці душа мая тады захвалюецца, мне захочацца ўволю, без ніякага стрымлівання павесяліцца альбо, наадварот, пасмуткаваць, апынуцца там, дзе кібіткі, цёмныя неба i лес, вогнішча, песні, дзе ты запалонены дзівоснымі летуценнямі, шчыры i ўзрушаны.
1984
Для гэтага выдання твор аўтарам перагледжаны
Дзесяціна — крыху звыш 1 га.
Маецца на ўлазе Ленскі расстрэл 1912 года.
Так — Северо-Западный край — на афіцыйнай мове царскай Расіі называлася Беларусь.
Чорная Русь — гістарычная вобласць у верхнім i сярэднім цячэнні Немана i яго левых прытоках.
Маецца на ўвазе час да 1772 года.
Маецца на ўвазе тое, што царскія ўлады не дазвалялі выпісваць «Нашу ніву» чыноўнікам, настаўнікам, вайскоўцам, студэнтам, вучням.
Артыкул Янкі Купалы «Вера i нацыянальнасць» надрукаваны ў «Нашай ніве», 1914, № 27 пад подпісам: I. Л., а таксама — у Зборы твораў, 1970, т. 7, с. 212.
Селянін пры водрубным падзеле не пераносіў сядзібу на ўчастак, a жыў у вёсцы.
На 1.1.1913 года ў Беларусі (у сучасных межах) у гарадах жыло 990,0 тысяч чалавек (14%), па вёсках — 5909,0 (8(5%). «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя». БелСЭ, 1981, т. 4, с. 9.
Паводле перапісу 1897 года ў Беларусі (у сучасных межах) найбольшы працэнт беларусаў у параўнанні з Мінскам, Гродна, Віцебскам быў у Магілёве i складаў 30 %.
Паводле перапісу 1897 года 68 % насельнікаў Беларусі былі непісьменныя
Маецца на ўвазе Беларуская сацыялістычная грамада — «дробнабуржуазная нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку ў 1902-1918 гадах». («Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя», т. 1, с. 102.).
Беларускі пісьменнік Сяргей Палуян ва ўмовах сталыпінскай рэакцыі на дваццаць першьш годзе скончыў жыццё самагубствам.
Маюцца на ўвазе падзеі нацыяпальна-вызваленчага паўстання супраць царызму на Беларусі ў 1863-1864 гадах.
Верш П. Вяземскага.
«Руская» (беларуская) мова абвешчана афіцыйнай мовай дзяржавы артыкулам Статута Вялікага княства Літоўскага 1588. БелСЭ. Кароткая энцыклапедыя, 1978, т. 1, с. 168.
Там жа, с. 171
Верш Максіма Багдановіча «Песняру».
«Саха» — с.-г. часопіс. Выдаваўся з красавіка 1912 года да кастрычпіка 1913 г. у Вільні, з лістапада 1913 года да студзеня 1915 у Мінску на беларускай мове штомесячна.
Надрукаваны ў «Нашай ніве», 1914, № 21—22 пад подпісам: I. Л., а таксама — у Зборы твораў, 1976, т. 7, с. 207.
Надрукаваны ў «Нашай ніве», 1914, № 21—22 пад подпісам: I. Л., а таксама — у Зборы твораў, 1976, т. 7, с. 207.
Упершыню — у «Нашай ніве», 1910, № 29-30, а таксама — i ў Зборы твораў, т. 7, с. 174
Раздзел «Леснікова пасада» з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», адкуль вышэйзгаданыя радкі, упершыню друкаваўся ў «Нашай ніве», 1912, № 28-29.