Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янініны i Васілёвы бацькі некалі былі ў налібацкай парафіі, але Яніна i Васіль шлюб узялі ў тутэйшым, ружэвіцкім, касцёле (налібацкі касцёл разбурылі яшчэ летась, калі ішоў у Налібаках бой між партызанамі i нямецкім гарнізонам).

З халоднага касцёла i з-за строгай шэрай касцельнай агароджы Яніна i Васіль выйшлі на сонечны, цёплы i прасторны двор жонкаю i мужам. Урачыстыя, аспакайнелыя (скончыліся многія хваляванні), радыя, толькі крышку збянтэжаныя.

Спусціліся з касцельнай горкі, пайшлі па тупкай сцяжыне каля сухіх старых платоў, зялёных гародаў, садоў з густой крамянай завяззю i ціхіх, прымлелых ад яркага ліпеньскага сонца хат. Апроч дзяцей, лічы, нідзе нікога не было, але на ix, маладых, адхінуўшы фіранкі, пазіралі з кожнага акна. Гаспадыні, старыя дзяды i бабуль I, мабыць, усе яны не толькі здзіўляліся, што яны ў такую часіну ўзялі шлюб, але заўважалі, што на ім, Васілю, пазычаныя ў гаспадара хромавыя боты, гаспадаровага сына i чорны суконны касцюм — калі Васіль уцякаў у блакаду з абозу, што гналі немцы i ўласаўцы ў Стоўбцы да чыгункі, дык, як i казаў Кажушка, пабег у чым стаіць. Здаецца, не пазіралі на ix толькі з тых акон у канцы вёскі, дзе замест шыб у некаторых хатах была фанера — шыбы павыбівала ад узрываў упалых тут падбітых самалётаў.

Лічы, у самым канцы вёскі на іхняй дарозе была высокая i доўгая драўляная будыніна, накрытая чырвонаю чарапіцаю. Тут за панамі была гміна, у нямецкую акупацыю — воласць. Цяпер, пасля адыходу немцаў, трэці ўжо дзень тут быў сельсавет. Над дзвярыма сельсавета, сведчачы пра новую ўладу, віселі неварухлівыя ад спякоты два сцягі — чырвоны i чырвона-зялёны. Праўда, самі сельсаветчыкі ўдзень былі ў сельсавеце, а нанач (мусіць, да прыходу чырвонаармейцаў) ішлі ў лес. Цяпер на ганку сельсавета стаяў вартавы, з сярэдзіны чуўся вясёлы гоман.

Неспадзявана ў расчыненае акно высунуўся светлавалосы, рыжаваты камісар Васюкоў, махнуў ім рукою: зайдзіце сюды! I пасля, калі яны зайшлі ў пакой, дзе Васюкоў сядзеў са сваімі таварышамі, пачулі прысаромліванне:

— Эх, Васіль! Эх, Яніна! Усё па-старому, па-даўнейшаму робіце. A ў нас тут ужо, як бачыце, новая, Савецкая, улада. Нават да прыходу Чырвонай Арміі. Дык i трэба ўжо рабіць усё па-новаму. Тут, у сельсавеце.

Тут, у старшынёўскім пакоі, абабітым выцвілымі, яшчэ нямецкімі бела-рудымі, у палосачкі сям-там ададранымі шпалерамі, але ўжо не ca старым, а з новым партрэтам на сцяне (з партрэтам Сталіна), стаяў моцны дубовы стол, накрыты зялёным сукном i шклом, абапал сцен прыхінуліся крэслы з зялёнымі, сцёртымі сядзеннямі. На бліжэйшым да стала крэсле сядзеў таварыш Васюкова, Казлоў.

— Зараз мы вас абчалавечым як след,— усміхнуўся Васюкоў, дастаў з верхняй шуфляды стала тоўсты сшытак з цвёрдымі сінімі вокладкамі, закрэсліў на верхняй вокладцы нейкі нямецкі надпіс, пасля вырваў у сшытку некалькі спісаных першых старонак, сунуў ix у адну з шуфляд.— Назавём так: «Кніга рэгістрацыі грамадзянскіх шлюбаў». Так, пры сведках,— назваў сваё i таварышава прозвішча,— 5 ліпеня 1944 года пад нумарам адзін зарэгістраваны шлюб грамадзян Ружэвіцкага сельсавета Грыгарцэвіча Васіля Уладзіслававіча i Чапроўскап Яніны Іосіфаўны,— а пасля, калі запісаў год, месца, дзе яны нарадзіліся, колькі скончылі класаў школы, іхнюю нацыянальнасць, новае Янініна прозвішча i павіншаваў ix з «законным шлюбам», усміхнуўся Казлову: — Федзька, давай марш Мендэльсона.

Спакойны, нават марудлівы, русявы масквіч Казлоў дастаў з кішэні афіцэрскіх штаноў новенькі, белы, з карычневым дрэвам трафейны губны гармонік, прыклаў да вуснаў i зайграў. Незвычайна ўрачыста, лічы, у прывыклых да нямецкіх маршаў i адвыклых за вайну ад сваёй ці вось такой музыкі вушах пачулася гэтая незнаемая, але шчырая, узнёслая мелодыя, здаецца, запаланіла, узвысіла ўсіх, i ў Васіля ў гэты момант аж сціснулася ў горле ад нахлынутай радасці i затоенай трывогі. Яніна, як заўважыў, не вытрывала, моўчкі заплакала.

— Сапраўды, аж усё ў душы перавярнулася...— калі аціхла музыка (праўда, узнёслы дух яе па-ранейшаму быў у пакоі), усхвалявана прамовіў Васюкоў. Відаць, гэты нечакана мірны, пасляваенны ўжо, сціплы i ў той жа час велічны абрад таксама ўразіў, расчуліў яго мужнае сэрца, што абнемагло ўжо ад вайны i яе суровага жыцця.— Усё будзе добра. Нашы вызвалілі ўжо Мінск. На днях будуць тут. Дык i правільна, трэба дбаць пра жыццё, пра будучыню...

Паціснуў ім рукі, пацалаваў у шчокі.

— Віншую! — усміхнуўся i — мужчына, баец — не выцерпеў, сцёр даланёю буйную слязу, што выплыла i хутка пакацілася па выгаленай шчацэ. Стукнуў кулаком у сцяну, гукнуў: — Вольга! Нясі свае ягады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x