Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічога,— лагодна прамовіў госць.— Замочым пазней, нікуды гэта не збяжыць. Абы былі мы, а гарэлка, гулянкі будуць.— I зноў пільна зірнуў на Яніну, што тая аж збянтэжылася. I Васіль адчуў: нешта Васюкоў нядаўна не дагаварыў, штосьці яго вельмі непакоіць, ды толькі ён, здаецца, стрымліваецца ўсё гаварыць пры Яніне. Нібы ў доказ гэтага Васюкоў неўзабаве i прамовіў: — Маю да вас, маладыя людзі, яшчэ адну размову. Не дужа приемную, але вельмі сур'ёзную, адказную...

Зноў учэпіста зірнуў на Яніну, занытаў:

— Скажы, маладзічка, дзе твой брат?

Тая знерухомела, залыпала вейкамі, насцярожана зірнула на Васюкова. Янку яшчэ на тым тыдні з івянецкага прызыўнога пункта ўзялі на фронт. Яны, Яніна, яе маці, Васіль, усе разам адвозілі таго ў Івянец, развіталіся, жадалі яму добра ваяваць, застацца жывым i вяртацца дадому.

— Не заяўляўся часамі тут, каля вас?

Яніна пахітала галавою: не. Вусны яе плаксіва ўздрыгнулі. I да яго, Васіля, шыбнула цяплынь да галавы: ён адчуў нейкую бяду.

— Вось што, дарагія мае,— Васюкоў паклаў ім рукі на плечы.— Буду з вамі шчыры, як з сябрамі. Памагалі дагэтуль, памажыце i цяпер... Адным словам, як i самі бачыце, тут, на вызваленай зямлі, ідзе набор у Чырвоную Армію. Люд разумее патрэбы вайны, краіны, ідзе з патрыятычным настроем. Але ёсць i такія, што ўхіляюцца ад набору — падмалоджваюцца, прыбаўляюць сабе гады, хаваюцца, уцякаюць з часцей. I вельмі шкода, што сярод гэтых дэзерціраў ёсць добрыя людзі. Паліцаі, зламыснікі пусцілі чутку, што нашы цяпер помсцяць люду Заходняй Беларусі за тое, што ён не сышоў у бежанства, быў у акупацыі, паводзіўся адмыслова,і яшчэ нібы за тое-сёе... Маўляў, бяруць у Чырвоную Армію маладых мужчын i хлопцаў, партызан таксама i, нават не пераапранаючы, адразу ж кідаюць у бой — бярыце самі свае гарады ды вёскі... I, плятуць, цывільны люд, партызаны, нязвыклыя да адкрытых баёў, гінуць тысячамі... Дык вось, Яніна, ваш Янка паверыў гэтай хлусні i ўцёк ca сваёй часці...

Васіль, жахаючыся ад таго, што натварыў швагер, анямеў; Яніна ад новай небяспекі, што заявілася над ёй i раднёю, збялела: небяспека была велізарная.

— Паверце, я таксама вельмі перажываю,— прамовіў Васюкоў,— па-першае, дэзерцірства — злачынства, па законах ваеннага часу караецца строга. Па-другое, у роспачы ці ў страху, разгубленасці Янка прыбіўся да банды Вяршка... A самі ведаеце, хто такі Вяршок. Адпеты бандзюга... Ён змусіць маладога хлопца стаць забойцам...

— О божа! — усклікнула Яніна i закрыла твар рукамі.

— Я не страшу,— сказаў Васюкоў.— Кажу ж, шчыра шкадую, што такое вытварыў Янка. Добры ж хлопец. Працавіты, шчыры, сарамлівы. Ды толькі во такі надумлівы ды... Я вас папрашу: зойдзе ён да вас — змусьце, упрасіце, каб напрамілы бог уцякаў ад Вяршка ды ішоў з пакаяннем у ваенкамат. Праўда, я не даклярую, што яму даруюць, але... Мне здаецца, у яго ёсць адзін маленечкі шанц. Яму трэба не толькі вярнуцца, пакаяцца, але i прывесці Вяршка з хеўраю. Альбо падказаць іхнія хады, схованку. Гэта будзе нялёгка зрабіць, але, паўтараю, я тут бачу нейкі шанц...

Яніна застагнала ад болю i адчаю, халадзеючы не толькі ад страху за Янкава жыццё, але i ад нейкай безвыходнасці.

— Вайна ёсць вайна,— уздыхнуў Васюкоў.— Канечне, гінуць на ёй людзі, але няпраўда, хлусня, што тых, хто быў у акупацыі, пасылаюць наўмысна на смерць. Для Чырвонай Арміі, для краіны кожнае чалавечае жыццё дарагое...

Слухаючы, Васіль цяпер зразумеў, чаму Васюкоў i Казлоў ішлі сюды прыгнуўшыся. Можа, i асцерагаліся Вяршка з шайкаю, можа, i не хацелі, каб ix тут бачылі, а па-трэцяе, можа, там, у лесе, употай запыніліся байцы, гатовыя ў любую хвіліну напасці на шайку. Няма спакою i бяспекі ні ўночы, ні ўдзень. Можа, яны з Янінай сёння які ўжо час пад нейчым пільным i незычлівым назіркам альбо нават i пад прыцэлам? А што будзе пасля таго, калі Васюкоў i Казлоў пойдуць адгэтуль, пакінуць ix безабароннымі? Што будзе ў гэтую ноч? 3 Вяршком не дай бог сустрэцца. Той — сапраўды забойца з забойцаў, карнік, нямала праліў людской крыві разам ca сваімі гаспадарамі-акупантамі. А на яго, Васіля, у яго, пэўна ж, асабліва свярбяць рукі — за тое, што ён адмовіўся ісці служыць у паліцаі i не аддаў яму Яніну. Праўда, у Вяршка па ўсіх вёсках было шмат нявест i «жонак», але, канечне, той зламыснік за няўдачу затаіў не толькі злосць, але i помету...

— Яшчэ раз папрашу,— уздыхнуў Васюкоў, паціснуў ім плечукі.— Убачыце Янку — пагаварыце, памажыце ці на ват i змусьце яго адумацца, зрабіць іншы, высакародны, выбар. А Янка да вас зойдзе. I, можа, нават не адзін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x