Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мілы! Харошы мой! — праз хвіліну зашаптала Яніна.— Як я цябе люблю!

— I я цябе,— прашаптаў i ён, пасля, аддаўшыся ва ўладу таго поклічу, яшчэ нешта прамармытаў пяшчотнае ды заціх, бо, здаецца, яны абое адарваліся ад гэтага хутара, грэшнай зямлі i птушкамі памчаліся ўвысь, у неба ці нават туды, дзе быў загадкавы, недасяжны, як кажуць, для зямнога чалавека рай.

Але такі ўжо чалавек, такія яго пачуцці, каханне, узнёсласць, шчасце, што яму зусім ненадоўга даецца нешта звышпачуццёвае i звышрадаснае, нябеснае, ён застаецца зямным, каб не забываўся, што ён якраз чалавек са сваімі, зямнымі, пачуццямі, клопатамі ды адчуваннямі. Неўзабаве тое «звыш» спала, знікла, маладая кроў пачала ўтаймоўвацца, разлівацца спакоем, радасцю па ўсім целе, але пяшчота, праўда, затрымалася. I калі Васілю хацелася памаўчаць, ціха перажыць урачыстасць жыцця i кахання, дык Яніна мела цягу пагаварыць, яшчэ папяшчоціцца, выказаць тое цёплае, сардэчнае, што сабралася ў яе ўражлівай, добрай жаночай душы i чакала сваёй, адпаведнай для інтымнасці ды шчырасці, хвіліны.

— Васілёк, ты хочаш, каб у нас было дзіцятка? — ціха запытала яна.

— Хачу.

— I я вельмі-вельмі хачу,— узнёсла прамовіла.— Здаецца, аж бачу ўжо яго: маленькае, мілае, харошанькае... Малюсенькі носік, малюсенькія вочкі... А каго ты хочаш: дачку ці сына?

— Сына.

— Няхай першы будзе сын. Калі вырасце, ён стане гэтакі, як i ты: высокі, дужы, са светлымі валасамі, паглядны. А пасля яго будзе дачка. Можа, i надобная на мяне. А можа, i на цябе. Ты ж наглядны, дык няхай i яна будзе такая ж. Кажуць: калі дачка падобная на бацьку, дык шчаслівая. Я падобная на тату, дык i маю шчасце. Я даўно ўжо, яшчэ да вайны, хацела, каб якраз ты ўзяў мяне замуж, быў мой...

— A ў вёсцы ці ў вас, на хутары, калі былі танцы, дык уцякала ад мяне альбо сярдзітая была...

— Дурненькі мой,— пагладзіла далонню па яго грудзіне.— I не ўцякала, i не была сярдзітая. Я не хацела, каб ты i на другіх дзяўчат пазіраў, усміхаўся ім ці танцаваў з імі... I ў Ружэвічах не хацела, каб ты на каго зыркаў... Баялася, наварожвала, каб ты не прыстаў у прымы да гаспадаровай дачкі. Яна ж, як кошачка на смятану, на цябе пазірала, як сыч надзімалася, калі ты ca мною танцаваў альбо мяне дадому падводзіў... I я дабілася свайго. Узяў мяне — я i шчаслівая. Не бяда, што цяпер цяжка, гаротна, няўтульна. Век так не будзе. Паспрыяе бог — i людзі нашы вернуцца з чужыны, i веска адбудуецца, i жыць будзем добра. Абы мы любілі, шанавалі адно аднаго. Дасць бог — i вайны больш ніколі не будзе. Бо ўжо ўвесь свет убачыў, колькі пакут, гора, страт прыносіць вайна. Людзі захочуць жыць у спакоі, у згодзе ды ў дастатку...

Яна шаптала — то расказвала, то пыталася пра нешта, што яе непакоіла,— а ён адказваў адным-двума словамі ці маўчаў. Таму абое нават i не заўважылі, як да ix падкраўся, змарыў сон.

Спалі яны ў першую ноч на сваёй бацькаўшчыне, напрацаваўшыся, на свежым паветры, соладка, але, мусіць, нядоўга: пабудзіў сабака. Ён улёгся нанач пад калясьмі, ляжаў ціха, але вось чагосьці заліўся брэхам.

Васіль падхапіўся. Не ўбачыў, a толькі пачуў у цемені-гушчэчы: Мурзік стаяў паблізу калёс i гаўкаў на пакрытае чарнатою поле.

— Што тут? — падхапіўшыся, ca спалохам запытала Яніна.

— Нічога не відаць,— адказаў ён.~ Можа, цяўкае на зайца альбо на вожыка. Ці на якую аўчарку, што адбілася ад свайго гаспадара.

— Ваўкі! — усклікнула Яніна i ca страхам прытулілася да яго.

Васіль таксама згледзеў: бліснулі непадалёку, відаць, ужо на пагонцы, агеньчыкі. Можа, i нейчыя іншыя — дзе тут разбярэшся ўночы ды спрасоння.

— Не бойся,— хутка апомніўшыся, супакоіў Васіль i дастаў з-пад падушкі падораны Васюковым пісталет.— Маем чым абараніцца.

— Кажуць, не надта цяпер ваўкі ды аўчаркі баяцца чалавека ці стрэлаў,— бліжэй тулячыся, ціха сказала яна.

Агеньчыкаў на пагонцы скупілася шмат. Ваўкі, здаецца. Можа, беглі па іхніх учарашніх слядах, вымкнуліся на пагонку — вынюхаць, хто тут заявіўся жывы, ці пачакаць новай важаковай каманды, што рабіць: нападаць ці не? Мурзік, адчуўшы страх, сцяўся, баязліва шуснуў пад калёсы; Рыжы на поплаве, здаецца, падхапіўся, таксама падаўся сюды, шукаючы ў ix, людзей, абароны.

— На нас ідуць...— задрыжэла Яніна.

Васіль падняў руку i стрэліў — туды, на пагонку, панёсся пагрозны агонь. Залажыла ў вушах ад гучнага стрэлу. Агеньчыкі замітусіліся, а пасля раптоўна зніклі ваўкі, здаецца, пашыбавалі па пагонцы ў вёску. Мурзік выскачыў з-пад калёс i ўжо смела загаўкаў услед пераможным брэхам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x