— Не можа быць, каб пазводзілі гэтулькі людзей, вёсак,— гэтая трывога нечакана перадалася i яму, кальнула шпількаю ў сэрца, але ён стараўся ёй не паддацца. Лягчэй нашмат жыць, калі сам сябе супакоіш, маеш моцны дух.— Яшчэ ж увесну, перад наступлением, присылал} каторыя ў Ружэвічы i ў іншыя вёскі весткі, пісьмы, пісалі, што маюць многа работы на нямецкіх заводах i фабрыках, у вёсках, бяспраўныя, але жывыя...
— Хіба дасі цяпер іхнім гаспадарам вялікую веру? Хіба тут, у нас, мала тыя пабілі люду? Каторыя вёскі, як нашы Янковічы i блізкія хутары, палілі без людзей, a ў каторых зганялі старых, малых у якое гумно, запіралі i палілі ўсіх... А на канец вайны... Адзін бог ведае, што яны могуць вытварыць ад вялікай злосці...
Васіль таксама адчуваў: вогненны віхор пранёсся ўжо на роднай зямлі туды i назад, памчаўся да кастра, адкуль выскачыў. Але праўда, як кажа Яніна, хто ж ведае, што там, у нелюдзевай бярлозе, будзе, хто выжыве, а хто i не ўцалее? Канечне, апошні бой будзе жорсткі, люты. Канечне, можа быць нямала ахвяр — наўмысных i ненаўмысных. Як сярод салдат з розных бакоў, так i сярод цывільнага люду — тамтутэйшага i вывезенага,— так, можа, i сярод янкоўцаў. А з янкоўцамі павезлі туды яго маці, сястру, трох братоў (ён, Васіль, уцёк па дарозе i ў Германію не трапіў). Бацька памёр яшчэ тут, у няспаленай хаце, да блакады. Лічы, у адзін час з Янініным бацькам. Каб на добры час, дык, можа, абодва i засталіся б жыць: адзін памёр ад нарыўнога зуба, a другі — ад запалення лёгкіх. Ix, канечне, загубіла не хвароба, а вайна, безурачоўе. Янініна маці засталася ў бежанстве, у Ружэвічах, а яе сына на тым тыдні ўзялі на фронт.
— Не дай бог, калі прыйдзецца адным жыць тут...— прамовіла Яніна.— Адным на ўсё хутарское i янкоўскае поле ці з чужымі, наезджымі, людзьмі...
Аж сшэрхла скура ад яе гэтых думак: праўда, калі раптам пагінуць на чужыне ўсе янкоўцы, дык яны застануцца тут адны, як сіроты ці як апошнія тутэйшыя насельнікі. Тады сапраўды Янковічы могуць i звесціся, калі раптам у ix, у яго i яе, не будзе дзяцей...
— Не. Душа чуо: i жывуць нашы людзі, i жывыя дадому вернуцца,— адказаў ён, цяпер ужо сам сябе падбадзёрваючы.— Іначай бог зусім ужо нелітасцівы... А мы першыя тут, як кажа Васюкоў, пачнем заводзіць новы, янкоўскі род...
— От кажаш...— папікнула.— Не гняві без дай прычыны бога, калі хочаш, каб спрыяў...
— Хіба я гняўлю яго? Я ж прашу, каб быў літасцівы. I да ўсіх янкоўцаў, i да нас. Што мы дагэтуль найболей бачылі? Лічы, адны толькі калатнечы, звады, рабаўйіцтва, знявагі ды гора...
— А недзе ж там, высока i далека, рай,— відаць, з таемнасцю пазіраючы ў цёмнае неба, прамовіла яна задумліва.— Там легка, шчасліва, без калатнечы, звад, рабаўніцтва, без зняваг i гора жывуць душы, што не грашылі, а шмат напакутаваліся на зямлі... Недзе там сядзіць i Ён i, можа, нават цяпер пазірае на нас. Бачыць вакол поле, лес, папялішчы, але адны шустрыя ды не зусім мудрыя маладыя ўжо тут... Відаць, хітае галавою ад нашай залішняй смеласці...
— Не,— да яго скрозь стому, непрыемныя ды горкія трывогу i розныя хвалюючыя прадчуванні нечакана пад'шшчыла гарэзнасць.— Ён хітае галавою па іншай прычыне: гэтыя маладыя — нібы старыя дзед i баба. Разважаюць, уздыхаюць, скардзяцца, наракаюць, баяцца ўсяго i зусім забыліся пра маладое...
Яніна на нейкую хвіліну замаўчала, здаецца, не чакаючы ад яго цяпер гэткіх гарэзных слоў, а пасля схамянулася, у яе быццам неспадзявана штосьці змянілася ў душы, прарвалася жывасЦь альбо гарэзнасць праз смутак, пакуты i боязь. Праўда, толькі яна была стражэйшая, затуліла яму рот пахкай ад дыму далонькай.
— Ты — што? — не то здзівілася, не то папікнула.— Хіба можна такія словы гаварыць?
Васіль хацеў адняць яе маленькую, але дужую далонь ад рота, каб яшчэ пажартаваць, пагарэзаваць нават дзеля нейкай палёгкі, а яна настойліва не паддавалася. Нават не заўважылі, як у гэтай нечаканай кароткай барацьбе палымяна ўспыхнула іхняя маладая кроў, апаліла ix гарачым, яшчэ амаль непарушаным маладым агпём. Паволі зніклі ca свядомасці ноч, неба, зямля з усімі яе бедамі i клопатамі — міжволі цвердаватая, пахкая дымам далонька адкрыла яму рот, апынулася, здаецца, на яго шыі. Яніна перастала супраціўляцца, аддана прытулілася, i яны абое заціхлі ў пацалунку, што быў усё болей i болей слодычны, хмяліў, змушаў часцей біцца іхнія сэрцы, траціць сталую ўжо разважлівасць, змушаў забыцца на стрыманасць i свядомасць, шпурляў у полымя, што было ўсёперамагальным поклічам кахання i жыцця. Супраць гэтага поклічу няможна ўстояць. Нават з усёй суровай рэчаіснасцю. Ён настойліва вабіў, клікаў у свае ўладанні.
Читать дальше