— Ведаеце гэтых галубкоў?— паўазіраючыся i ў той жа час не спускаючы з ix позірку, запьггаў вайсковец у Васюкова.— Не дэзерцір?
— Ведаю, таварыш капітан,— усміхнуўся той,— Не дэзерцір. Мясцовыя. Свае. Ён,— кіўнуў на Васіля,— памагаў нам. Зброю ў гаспадаровай кузні правіў, звесткі важныя даваў. Камісаваны...— I, падаючы Васілю руку, загаварыў да яго ca здзіўленнем: — Вяртаешся ўжо дадому?
Васіль кіўнуў галавою.
— Смелы! — хітнуў галавою i Васюкоў.— Адзін! У такі час! На папялішча!
Вайсковец аддаў Васілю яго паперы.
— Учора ці сёння, можа, бачыў непадалёку вайсковых людзей з рацыяй? — ужо заклапочана запытаў у яго Васюкоў.
Васіль крутнуў галавою: не. Толькі цяпер разгледзеўся: вайскоўцы, а гэты капітан найбольш, не такія ўжо i строгія. Яны вельмі стомленыя: прыпухлыя, чырванаватыя ва ўсіх вочы, запалыя шчокі, лічы, цёмныя твары.
— Ты, хлопец, не бойся...— зноў абзыўнуўся каштан.— Ведаеш — гавары. Чым скарэй вылавім дыверсантаў, здраднікаў ды іншую пошасць — тым лягчэй, спакайней будзе i тылам нашай арміі, i вам, мясцовым. Ды трэба шчыра памагаць нашай, Савецкай уладзе, што пачынае цяпер аднаўляцца i тут...
— Ды ён, таварыш капітан, кажу, свядомы. Наш,— заступіўся за яго Васюкоў, таксама цяпер нясвежы, нават змардаваны.— Мы яму верым. Калі гаворыць, што не бачыў, дык i не бачыў. Я за яго ручаюся. Трэба дазволіць яму вярнуцца ў сваю вёску.
— Ладна, хлопец. Едзь, калі за цябе ручаюцца,— дазволіў вайсковец, адступіў.— Толькі, па-першае, трымай язык за зубамі, маўчы пра нас, як i не бачыў нічога, а па-другое, не лаві варон. Цяпер не самы лепшы час для любові...
Васіль, бянтэжачыся ды, відаць, заліваючыся чырванню, што біты-абабіты, але страціў пільнасць, тузнуў лейцамі каня. Той крануўся, навалок калёсы. Васюкоў закрочыў поруч з імі, абапіраючыся адной рукой на вышмальцаваную драбінку, a ў другой несучы новенькі, відаць, падараваны вайскоўцамі аўтамат.
— Будзеш бачыць на сваім хутары што падазронае — дай вестку ў Ружэвічы, у сельсавет,— прамовіў ён. Гаварыў найперш яму, Васілю. Як мужчына мужчыну.— Толькі абы-каму не гавары ўсё, а мне ці майму памочніку, Казлову. I яшчэ,— сказаў лагодна, нават па-бацькоўску даверліва i павучальна,— праўду кажа гэты капітан: асцерагайся. I паганых людзей, i мін. Мін многа панакідана на полі, у лесе, па дарогах, a людзі, як сам ведаеш, цяпер тут усякія. I свае, i чужыя... Кажуць, i бандзюга Вяршок тут яшчэ блытаецца. I не адзін, а з хаўруснікамі. I сынок пана ляснічага, Крушынскі, акавец заядлы, аднекуль вынырнуў, шкодзіць тылам нашых войск i новай польскай арміі. Так што не спрыяльны яшчэ час, каб жыць адным на хутары. Беражыцеся. А беражонага, як кажуць, i бог сцеражэ...— Усміхнуўся, падаў на развітанне Васілю, а пасля i Яніне руку,— Напалохаў? Загнаў душу ў пяткі? Не хочацца павярнуцца назад, у Ружэвічы? Не?! Ну што ж, калі адчайныя — дык едзьце на сваю бацькаўшчыну, чапляйцеся i на папялішчы. Жывыя — дык i думайце пра жывое. Пускайце карэнне, ажыўляйце вёску i заводзьце новы янкоўскі род! На жаль, я нічым вельмі памагчы вам не магу. Хіба што толькі гэтым...— дастаў з кішэні, падаў пісталет.— Бяры, Васіль, можа, i спатрэбіцца. Хоць лепш было б, каб не спатрэбіўся, каб перастала ўжо ўрэшце ўладарыць зброя...
Аблашчыў позіркам, адстаў і, можа, успамінаючы ў гэтую хвіліну сваю сям'ю, што жыла далека адгэтуль, на Пскоўшчыне, памахаў услед рукою.
2.
Рыжы трухаў, трос галавою, адганяючы ад пакалечанага вока аваднёў i мух, што не давалі яму спакою ўсю дарогу, марудна цягнуў калёсы i зусім не зважаў, што вось нарэшце скончыўся крычатоўскі лес, пачалося налібацкае поле i паяснеў ды пабольшаў свет.
Канечне, Рыжы не мог ні заспяшацца, ні радасна зафыркаць, як звычайна радуецца жывёла, набліжаючыся да свайго жытла. Гэтак жа не мог узбудзіцца i сабака, Мурзік. Ён дасюль бег ззаду калёс, раз за разам запыняўся, збочваў, да нечага прынюхваючыся, абмінаў i шыбаваў паперадзе каня. Яны, i сталы Рыжы, i малады ящчэ Мурзік, дагэтуль ніколі не бачылі ні Янковіч, ні хутара Амшарка. Рыжы прыбіўся з-за свету — валок з-за Мінска сюды гармату, а пасля яго, параненага, падаравалі вайскоўцы Васілю, a Мурзік быў гаспадароў, ружэвіцкі, сабака i толькі па сваёй вялікай схільнасці да Васіля-кватаранта прычапіўся суправаджаць яго ў незнаемы шлях.
Цяжка было здагадацца, што адчувала якраз у гэтую хвіліну сцішэлая Яніна: яна была тутэйшая, з недалёкага хутара, з Ляйтарак, але ўсё ж не з Амшарка. Яна, здаецца, ужо супакоілася пасля нечаканых сустрэч з самалётамі i вайскоўцамі ў лесе i, схаваўшы лоб ад спякотнага сонца пад белаю хусткаю, са здзіўленнем i нават з аняменнем пазірала на вялікае, як акінуць вокам, янковіцкае поле. Яна ведала гэтыя ваколіцы i раней, але не бачыла ix якраз такімі. Яны цяпер былі стракатыя, нібы велізарны шматколерны дыван. Што толькі не расло тут! Палавелі жаўтавата-белыя лапікі малога, з дробным калоссем жыта, пшаніцы i ячменю, зелянеліся авёс i бульба, але яшчэ больш гусцеліся абшары пырніку, лебяды, высознага, у рост чалавека, асоту з шэрымі галоўкамі, жоўтых свірэпы i лубіну.
Читать дальше