Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыкінуў па-гаспадарску: калі скасіць усё, а пасля яшчэ i атаву, дык, бадай, i хопіць Рыжаму сена на зіму. Сена можна скідаць у стажок, а для Рыжага трэ будзе зрабіць невялікі ўцеплены буданчык.

Вярнуўся. Да студні. Зруб яе быў напалову спалены, разбураны; калі ж Васіль зазірнуў усярэдзіну, дык убачыў: там шмат колля, саломы ды травы, але сярод смецця вабна i зазыўна паблісквае жывое вока.

— Відаць, найперш пачысцім студню, — нібы параіўся з Янінаю, калі i яна падышла сюды,— Будзе вада — будзе i ўсё астатняе. А пасля возьмемся капаць яму для зямлянкі. Так?

Яніна моўчкі паціснула плячыма; трымаючыся за рукаво яго палатнянай кашулі, нагнулася i таксама з насцярогаю зазірнула ў калодзеж i тут жа адхінулася — відаць, збаялася глыбіні.

— Божа, колькі нарасло дзічыны! — прамовіла, пазіраючы на дворышча, а таксама i на былое прыгуменне, дзе буялі, раскашоўваліся загоны жоўтай піжмы, белых рамонкаў, зялёна-рудой сухадзяроўкі — дзікага палыну.

— Вельмі баішся заставацца тут, сярод дзічыны? — запытаў ён, па-свойму зразумеўшы яе адчайны ўздых.

Яніна прытулілася, даверліва прыхіліла да яго грудзіны галаву. Ён пагладзіў шорсткай далонню па яе загарэлай, але гладкай маладой шыі i па худаватым плячы.

— Я з табою не баюся...— прамовіла яна ў адказ,— Ты ж дужы, смелы.

— Не бойся, — i папрасіў, i запэўніў ён.— Зачэпімся. Тут жа ўсё сваё, наша. А сваё спрыяе, памагае стаць на ногі. Гэта на чужыне, кажуць, цяжка зачапіцца. Бо цяжка дабіцца, каб чужая зямля стала бацькаўшчынаю... Хоць, канечне, працы тут трэба будзе многа пакласці...

— Хіба мы старыя ці беларукія якія, што будзем баяцца работы? — адказала, ужо не з разгубленасцю, а з вераю ў яго i свае сілы.

— Ну, дык i пачнем прыжывацца,— сказаў ён, радуючыся, што Яніна паспакайнела.— Давай чысціць студню.

Неўзабаве Васіль спусціўся па зрубе ў калодзеж, узяўся падбіраць колле, звязваць, a Яніна вяроўкаю выцягвала наверх. Калі ачысцілі, тады па чарзе выбіралі драўляным вядром старую пратухлую ваду i вылівалі яе воддаль.

3.

Сонца сёння, здаецца, зайшло зарана, нібы пашкадавала, каб яны не надарваліся: i Васіль, i Яніна не стаміліся, зусім не думалі пра стому — цягалі i цягалі ваду са студні, вылівалі, жадаючы, каб светлы дзень яшчэ доўга не канчаўся. Старой, нясмачнай вады вунь яшчэ колькі — амаль на цэлы круг.

Калі звечарэла, спахапіліся, пакінулі калодзеж у спакоі, пачалі дбаць пра начлег. Васіль насек паваленага абгарэлага частаколу (калі кратаў i сек, дык з большаю моцаю пахла гарэлым), расклаў паблізу калёс цяпельца. Пакуль ён напаіў Рыжага i перавязаў на новае месца на поплаве, Яніна прымайстравала каля агню саганкі з вадою: адзін, каб зварыць булён, другі, каб медь вар, памыць пасуду.

Пазней, калі са смакам пасёрбалі булёну — з маладой бульбы-самасейкі, са шчопаццю чырвонаармейскіх макаронаў, запраўленага чырвонаармейскаю тушонкаю,— пачалі рыхтавацца да сну.

Памыўшы пасуду, Яніна зладкавала на калёсах пасцель — падбіла ўзятае яшчэ ў Ружэвічах сена, дастала з клунка тое-сёе са свайго пасагу — дзяружку, падушкі i коўдру.

Васіль за тэты час схаваў у надзейным месцы торбу з харчам, патушыў цяпельца. Не варта, каб яно некаму — надта ліхому — кідалася здалёку ў вочы.

Без агню стала цёмна. З высі на ваколіцы адразу ж пала цемень, накрыла поле, блізкі лес, хутар, ix абаіх цішынёю. Гэтая цішыня была, амаль сказаць, нязвыклая. Бадай, страшнаватая. Здаецца, звыклыя, вабныя былі цёмнае неба, рэдкія далёкія зорачкі, а вось усё астатняе насцярожвала ды прыгнятала: па тым, што нідзе вакол не рьшалі вороты ці калодзежныя жураўлі, не чуўся чалавечы голас ці сабачы брэх, не тарахцелі калёсы альбо не даносіўся стук сякеры, адчувалася: вакол безжыццёвая, абязлюджаная прастора.

Вёска, хутар, калі яны з людзьмі, дык i цяпер, увечар, іншыя. Можа, таксама ціхія, але i ў цішыні ўсё роўна адчуваецца жыццё.

— Якая нямая ціш! — прашаптала Яніна, тулячыся да яго.— Нідзе ніякага гуку! Хоць бы кот дзе мяўкнуў ці нейчы крок пачуўся! Гэткая немата не меней страшная, чым гвалтоўная часіна, калі блізка страляюць ці паляць. Вусцішна.

— Вернуцца людзі з Германіі, асядуць — будзе ўсё па-людску, як i трэба,— супакоіў ён,— Зноў будзе гамана, смех, крыкі, песні...

— Калі яшчэ вернуцца! I ці вернуцца?

— Вайна скончыцца, усё ўляжацца, дык адразу i вернуцца.

— A ці адпусцяць ix? Ці тут прымуць? — у Янініным голасе пачулася трывога,— А можа, ix усіх там, не дай божа, замучаць ды паб'юць перад прыходам нашай арміі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x