Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ладна,— зноў «міласціва» паўтарыў высокі, набраўшы сабе адзення, — брыкаліся, не хацелі мець Генеральбэцырк Беларутэнію, жыць у Остландзе, знацца з культурнаю нацыяй, дык жывіце далей з бальшавікамі-азіятамі ды з крывадушнымі яўрэямі... Яны зробяць вам тут «рай». Паплачаце, не раз пашкадуеце...

Пасвяціў на студню — туды пабрылі прышэльцы. Выцягнулі бадню вады, паспрабавалі піць, але, не засмакаваўшы, злосна шпурнулі бадню ў калодзеж, залаяліся i палапаталі праз поле на Налібакі — відаць, ідучы ўслед за фронтам, імкнуліся лясамі ды палявымі сцежкамі да Гродна. Павялі з сабою i Рыжага.

— О божачка! — толькі цяпер азвалася, застагнала

Яніна.— Ну i ночка! Гэта ж маглі і забіць, i павесці з сабою... I паздзекавацца...

Васіль не адказаў. ГІераадольваў сам i страх, i шкадобу па Рыжым, бо меў на каня вялікія надзеі. Які ж ён цяпер, без каня, гаспадар? Як стане на ногі? Што — на сабе будзе араць, вазіць з лесу дровы?

Больш у гэтую ноч i раніцу яны не спалі, праляжалі да світання, не заплюшчваючы вачэй.

4.

Па апоўдні, як капалі яміну i раз за разам выкідвалі на бакі жоўты пясок, Васіль i Яніна, нібы i не азіраючыся, амаль разам заўважылі: з крычатоўскага лесу, прыгінаючыся, выйшлі два чалавекі — сярод жыта i асоту замільгалі іхнія галовы. A прыкмецілі таму, можа, што цяпер, напалоханыя ўночы, былі падобныя на птушак ці звяркоў: рабілі сваё, але ні на хвіліну не забывалі, не выпускалі з поля зроку наваколле.

На пагонку вымкнуліся знаёмыя людзі. Васюкоў i Казлоў. Нізка прыгінаючыся, ішлі якраз сюды, да папялішча.

Васіль i Яніна вылезлі з ямы, але па ўзмаху рукі Васюкова адразу ж прыселі паблізу горкі выкінутага пяску i прынесеных сёння Васілём, акораных ужо жэрдак — на кроквы i латы для будучай зямлянкі. Тут жа, ля жэрдак, павітаўшыся, селі Васюкоў i Казлоў, абодва з аўтаматамі, у афіцэрскіх хромавых ботах i галіфэ, у сялянскіх жупанах.

— Пераначавалі? — усміхнуўся Васюкоў, зняў брылёўку i хустачкаю выцер пот з высокага, напалову загарэлага, напалову белаватага лоба.

— Як бачыце, — адказаў Васіль.

— Ды бачу: жывыя,— прамовіў Васюкоў.— Малайцы! Варушыцеся! Студню пачысцілі ўжо, яміну на зямлянку скора выкапаеце... А дзе ж Рыжы? Схавалі?

— Рыжага ўжо няма,— запанурыўся Васіль.— Забралі ўночы немцы. Нагнаў чорт ix неспадзявана.

Васюкоў нічога не сказаў на гэта, пахітаў толькі галавою.

Вярнуўся з поля Мурзік, не забрахаў на гасцей, лёг паблізу на зямлю: усе былі яму знаёмыя. Па начных приходах у Ружэвічы.

— Магу адным вас суцешыць. Па-першае, хутка схлыне гэтая навала, ачысціцца наша зямля ад акупантаў, а па-другое, як перадалі нам сёння па рацыі, i ў гэтую ноч наш заслон нямала паланіў немцаў па важнай стратэгічнай да розе каля Несцеравіч i Налібак,— сказаў Васюкоў.— Так што, можа, папаліся i «вашыя». Цяпер будуць адбудоўваць гарады i вёскі, што разбурылі...— Зірнуў у Янініны вочы. I пільна.— А апроч немцаў, заходзіў хто да вас? Ga знаёмых?

— Не,— амаль у адзін голас адказалі Васіль i Яніна.

Васюкоў хацеў яшчэ нешта запытаць, але ўбачыў у

Янініных вачах устрывожаную насцярожанасць, дык змаўчаў, перавёў позірк на Васіля.

— Маю для вас, маладажоны, приемную неспадзяванку,— усміхнуўся.— Прынёс першы ваш сумесны новы, савецкі, дакумент,— дастаў з ніжняй кішэні жупана самадзялковую кніжачку. Здаецца, з выразаным аднекуль i наклееным гербам, з надпісамі на вокладцы на дзвюх мовах: «Свидетельство о браке», «Пасведчанне аб шлюбе». Падаў.— Віншую! Праўда, пакуль што i самаробны наш, сельсавецкі, дакумент, i прыходзіцца ўручаць зусім празаічна... Але, думаю, гэта не бяда. Наладзіць мірную работу раён — абмяняем на новы, сапраўдны, дакумент i ўручым урачыста... Галоўнае іншае: вы першая новая сям'я на вызваленай зямлі нашага сельсавета! Хоць i з рызыкаю, але чэпка стаіцё на зямлі! Малайцы! Як i ўсе беларусы, вы шматпакутныя, але жыццялюбныя, руплівыя, цягавітыя!

Новы, адзін на дваіх, дакумент узяў Васіль. Цеплынёю аблілося сэрца: паверылася, што нават i з гэтым самаробным дакументам павінна пачацца ў ix зусім новае жыццё. Не толькі, як кажуць, законнае, але сапраўднае, спакойнае, радаснае, якое яны бачылі ў марах i летась, i сёлета, калі, хочучы пажаніцца, з нецярпеннем чакалі канца доўгай вайны i пачатку мірных дзён.

— На добры толк, дык i не шкодзіла б замачыць такую важную падзею...— усміхнуўся Васюкоў, бачачы, што i сваёю ўвагай, i гэтым дакументам усцешыў маладажонаў.

— Трэба было б, але няма гарэлкі,-— збянтэжыўся Васіль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x